Перайсці да зместу

Drosera gigantea

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Drosera gigantea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Drosera gigantea


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22018
NCBI  173389
EOL  5471014
IPNI  166351-3
TPL  kew-64358

Drosera gigantea — від кветкавых насякомаедных раслін сямейства Расіцавыя (Droseraceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Кветка

Шматгадовая клубневая расліна з прамым сцяблом, эндэмік Заходняй Аўстраліі. Расліна выпускае маленькае шчыткападобнае лісце ўздоўж шматлікіх бакавых галін, якія надаюць ёй выгляд невялікага дрэва. Асобныя расліны могуць вырастаць да 0,2 — 1 метра ў вышыню. З-за сваёй высокай дрэвападобнай формы ён лічыцца адным з самых буйных відаў роду. Ён таксама лёгка культывуецца і любіць сырыя і вільготныя ўмовы, якія часта ствараюцца ў цяпліцах[3]. Белыя кветкі з’яўляюцца са жніўня па лістапад. Чырвоныя клубні гэтага віду могуць вырастаць да 3,8 см у дыяметры і могуць знаходзіцца на глыбіні каля метру пад зямлёй[3][4].

Расце на пясчаных глебах на ўскраінах балот і каля гранітных агаленняў уздоўж узбярэжжа Заходняй Аўстраліі ад Джэралтана на поўначы да Олбані на поўдні.

Від быў упершыню апісаны і названы Джонам Ліндлі ў яго «Нарысе расліннасці калоніі Суон-Рывер» 1839 года. У 1992 годзе Нэвіл Грэм Мэрчант  (англ.) і Ален Лоўры  (англ.) апісалі новы падвід D. gigantea subsp. geniculata, што вырастае да 0,45 метра вышыні ў чорных пясчаных глебах каля Перта і на поўдзень ад яго. Ян Шлаўэр  (ісп.) не пагадзіўся з рашэннем Мэрчанта і Лоўры надаць новаму таксону ранг падвіду і, такім чынам, апублікаваў новую камбінацыю таксону ў рангу разнавіднасці ў выпуску «Carnivorous Plant Newsletter» за 1996 год. Ён сцвярджаў, што падвіды павінны быць зарэзерваваны для тых выпадкаў, калі адбылося алапатрычнае або геаграфічна ізаляванае відаўтварэнне, а разнавіднасці лепш выкарыстоўваць у выпадках, калі падазраецца сімпатрычнае відаўтварэнне[5]. Іншыя не згодныя з гэтай ацэнкай, таму ў анлайнавай базе дадзеных флоры Заходняй Аўстраліі FloraBase пералічаны таксон D. gigantea var. geniculata (N.G.Marchant & Lowrie) Schlauer як сінонім падвіду.

Было выяўлена, што парасткі расліны змяшчаюць рэдкія другасныя метабаліты нафтахінон, глюказіды, драсерон, гідроксідрасерон і плюмбагін. Мяркуецца, што глюказіды адказваюць за карычневы колер расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б D’Amato, Peter. 1998. «The Savage Garden: Cultivating Carnivorous Plants». Ten Speed Press: Berkeley, California. pp. 157.
  4. Rice, Barry. 2009. The tuberous erect & scrambling Drosera. The Carnivorous Plant FAQ. Accessed online: 12 August 2009.
  5. Schlauer, J. 1996. A dichotomous key to the genus Drosera L. (Droseraceae). Carnivorous Plant Newsletter, 25(3): 67-88.