Eacles imperialis

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Eacles imperialis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eacles imperialis


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  936166
NCBI  180268

Eacles imperialis — від буйных начных матылькоў роду Eacles з падсямейства Ceratocampinae.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Eacles imperialis адрозніваецца вялікай разнастайнасцю падвідаў і рэгіянальных варыянтаў і сустракаецца ад Мексікі на поўдні да Канады на поўначы і ад Скалістых гор на Захадзе па Атлантычнага ўзбярэжжа на ўсходзе. Арэал тыповага падвіду E. imperialis imperialis гістарычна лічыўся ад Новай Англіі і паўднёвай Канады да Мексіканскага заліва і на захад да Вялікіх раўнін. У цяперашні час паўночная мяжа па нявысветленых прычынах адступіла на поўдзень, але від часта сустракаецца на поўдзень ад лініі Мэйсана — Дзіксана  (руск.). Падвід E. imperialis pini сустракаецца ў іглічных і змешаных лясах Новай Англіі і ў раёне Вялікіх азёр  (руск.) да Канады.

На паўднёвы захад і ў Мексіцы від E. imperialis змяняецца на роднасны яму від Eacles oslari.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Палімарфізм E. imperialis.

Дарослыя E. imperialis — буйныя матылі каля 10 см, самкі буйнейшыя — да 14 см. Крылы — з чырвона-карычневымі плямамі на жоўтым фоне, прычым у самцоў больш выяўленыя чырвона-карычневыя і ружовыя колеры. Афарбоўка, аднак, характарызуецца вялікай разнастайнасцю. Існуе некалькі падвідаў, тыпавым з’яўляецца E. imperialis imperialis.

Месцапражыванне[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ў змешаных і іглічных лясах, у прыгарадах. Асноўныя дрэвы, якімі харчуюцца вусені: дуб (Quercus), клён (Acer), Liquidambar styraciflua, Sassafras, Бяроза Betula, хвоя Pinus і інш.. Падвід E. imperialis pini харчуецца выключна на іглічных дрэвах. Аднак, ва ўмовах штучнага ўтрымання лічынкі здольныя харчавацца практычна любым лісцем.

Жыццёвы цыкл[правіць | правіць зыходнік]

Жыццёвы цыкл E. imperialis ад яец да кукалкі.
5-я лічынкавая стадыя, чорна-аранжавы варыянт.

У год з’яўляецца адно пакаленне матылькоў.

Яйца[правіць | правіць зыходнік]

Самка адкладае жаўтлява-белыя яйцы на ўнутраным боку ліста ў кластарах з 2-5 яец. Лічынкі вылупляюцца прыкладна праз два тыдні, прычым за дзень да з’яўлення лічынкі яйцо становіцца з матава-жоўтага белым і празрыстым.

Вусені[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выхаду з яйца вусень E. imperialis часта ў першую чаргу з’ядае рэшткі яйцавай абалонкі. Першая лічынкавая стадыя займае некалькі дзён. У канцы кожнай стадыі вусень вылучае невялікую колькасць шоўку на галоўную пражылку ліста і прымацоўваецца да яго ілжывымі анальнымі і брушнымі канечнасцямі. Змена эктадэрмы займае каля сутак, на працягу якіх вусень становіцца маларухомым на час апалізу. Пасля выхаду са старой эктадэрмы вусені гэтага віду часам ядуць яе як крыніцу бялку. Усяго вусень E. imperialis праходзіць 5 лічынкавых стадый, прычым на 3-й стадыі можна назіраць варыяцыі паміж вусенямі. Вусень E. imperialis мае два асноўных каляровых варыянты: чорна-аранжавую і зялёна-жоўтую формы. Гэтыя формы таксама адрозніваюцца па колеры галавы, вырастаў, цела і канечнасцяў. Да канца 5-й стадыі вусень спускаецца з дрэва на зямлю ў пошуках мяккай глебы для акуклення.

Кукалка[правіць | правіць зыходнік]

Як і большасць відаў гэтага падсямейства, вусені E. imperialis для акуклення закопваюцца ў глебу або ў лісцяны подсціл, дзе кукалкі перазімоўваюць.

Імага[правіць | правіць зыходнік]

Дарослыя матылі з’яўляюцца раз у год для спарвання і адкладвання яец. На поўначы арэалу яны вылятаюць у сярэдзіне лета ў чэрвені-жніўні, а ў паўднёвых рэгіёнах з красавіка па кастрычнік. Матылі, якія спароўваюцца, маларухомыя і часта становяцца ахвярамі драпежнікаў, асабліва янотаў.

Дарослыя E. imperialis маюць рэдукаваныя ротавыя органы і не здольныя харчавацца падобна ўсім паўлінавочкам.

Палавы дымарфізм[правіць | правіць зыходнік]

Для матылькоў характэрны палавы дымарфізм. Самец E. imperialis драбнейшы, у іх больш выяўленыя чырвона-карычневыя плямы на жоўтым фоне, вусікі — перыстыя. Самкі буйнейшыя, у цэлым маюць больш выяўленую жоўтую афарбоўку і задняя частка брушка шырэйшая.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]