Перайсці да зместу

Энхітрэіды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Enchytraeidae)
Энхитреиды

Энхітраус белы (Enchytraeus albidus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Enchytraeidae Vejdovský, 1879


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  68510
NCBI  6388
EOL  55
FW  262388

Энхітрэі́ды (Enchytraeidae) — сямейства малашчацінкавых чарвей.

Цела (даўжыня 2—45, часцей 10—25 мм) падоўжанае, белаватае, членістае (25—50 членікаў). На кожным з членікаў па 4 пучкі палачка- або іголкападобных шчацінак.

Вядома сотні водных і глебавых (апошніх больш) відаў. На Беларусі найбольш адзначаецца энхітраус белы (Enchytraeus albidus).

Некаторыя віды гадуюць на корм рыбам у акварыумах і рыбных гаспадарках.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Кормяцца аднаклетачнымі водарасцямі, бактэрыямі, арганічнымі рэшткамі. Удзельнічаюць у мінералізацыі арганічных рэшткаў і глебаўтварэнні.

Гермафрадыты. Размнажэнне пераважна полавае. У асобных відаў адзначаецца бясполае размнажэнне шляхам архітаміі, пры якой цела чарвяка дзеліцца адразу на некалькі частак, на кожнай з якіх вырастаюць галаўны і хваставы канцы.

  • Гладкая Р. Энхітрэіды // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.