Fable (гульня)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Fable
Выдавец Паўночная Амерыка
Дата выпуску 1996
Жанр квэст
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows і DOS
Кіраванне камп’ютарная мыш

Fable — камп’ютарная гульня жанру фэнтэзійнага квэсту, выпушчаная кампаніямі Telstar Electronic Studios і Sir-Tech Software ў 1996 годзе.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне гульні адбываецца на далёкай планеце, свет якой разбураны прышэльцамі. Гульня пачынаецца з размовы галоўнага героя — Гудторпа (англ.: Goodthorpe, у першым выданні Quicktorpe) з кіраўніком невялікага паселішча, у якім ён жыў. Гудторпа пасылаюць на небяспечную місію. Яму трэба знайсці чатыры каштоўных магічных каменя, каб, выкарыстаўшы іх, выратаваць свет ад разбурэння.

Канцоўка[правіць | правіць зыходнік]

У першапачатковым выданні гульні канец быў вельмі нечаканым: аказвалася, што «байку» (англ.: Fable, назва гульні) распавядаў адзін са зняволеных бандытаў іншым. Але выдавец гульні, Sirtech, настаяў на змене такога відавочна непрадуманага ходу. У выніку гульня заканчваецца больш лагічна і здавальняюча для гульца, хоць і не ідэальна з прычыны абмежаванасці часу перапрацоўкі канца.