FastAPI

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
FastAPI
Тып Вэб-фрэймворк
Аўтар Себасцьян Рамірэс[d]
Напісана на Python
Апошняя версія
  • 0.110.2 (19 красавіка 2024)[1]
Стан актыўны
Ліцэнзія ліцэнзія MIT[d][2]
Сайт fastapi.tiangolo.com

FastAPIвэб-фрэймворк на Python для стварэння API. Адзін з самых хуткіх[3] і папулярных (пасля Django і Flask)[4] вэб-фрэймворкаў на Python (на момант 2022 года).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

FastAPI актыўна выкарыстоўвае дэкаратары, анатацыі тыпаў і інтраспекцыю кода, што дазваляе паменшыць колькасць шаблоннага кода ў вэб-праграме. FastAPI аўтаматычна генеруе і адлюстроўвае дакументацыю паводле спецыфікацыі OpenAPI[5].

У аснове FastAPI ляжаць дзве бібліятэкі - Starlette (ASGI-фрэймворк) і Pydantic (для апісання схем даных); FastAPI склейвае іх і рэалізуе некаторыя дадатковыя магчымасці — рэгістрацыю прадстаўленняў праз укараненне залежнасцяў, працу з аўтэнтыфікацыяй і аўтарызацыяй, аўтаматычную генерацыю дакументацыі і іншае[6] . Магчыма выкарыстанне як асінхронных, так і сінхронных прадстаўленняў.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Самы любімы вэб-фрэймворк на Python па апытанках сярод распрацоўшчыкаў на Stack Overflow (2021[7], 2022[8]).

Прыклад кода[правіць | правіць зыходнік]

from fastapi import FastAPI

app = FastAPI()

@app.get("/")
async def root():
  return {"message": "Hello World"}

Зноскі

  1. Release 0.110.2 — 2024. Праверана 23 красавіка 2024.
  2. https://api.github.com/repos/tiangolo/fastapi Праверана 31 жніўня 2021.
  3. TechEmpower Framework Benchmarks (англ.). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2016. Праверана 27 чэрвеня 2022.
  4. Most popular technologies (англ.). Stack Overflow Developer Survey 2022. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2022. Праверана 27 чэрвеня 2022.
  5. Памылка: не зададзены параметр загаловак= у шаблоне {{публікацыя}}.
  6. Alternatives, Inspiration and Comparisons (англ.). FastAPI documentation. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2022. Праверана 27 чэрвеня 2022.
  7. Most loved, dreaded, and wanted (англ.). Stack Overflow Developer Survey 2021. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2022. Праверана 27 чэрвеня 2022.
  8. Most loved, dreaded, and wanted (англ.). Stack Overflow Developer Survey 2022. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2022. Праверана 27 чэрвеня 2022.