Joomla
Joomla! | |
![]() | |
![]() | |
Тып | сістэма кіравання змесцівам |
---|---|
Распрацоўшчык | The Joomla Project Team |
Напісана на | PHP, JavaScript |
Аперацыйная сістэма | Кросплатформеннае праграмнае забеспячэнне |
Першы выпуск | 17 жніўня 2005 |
Апошняя версія | 3.2[1] (6 лістапада 2013) |
Стан | актуальны |
Ліцэнзія | GNU GPL v2 |
Сайт | joomla.org |
![]() |
Joomla! (вымаўляецца джу́мла) — сістэма кіравання змесцівам (CMS), напісаная на мовах PHP і JavaScript, якая выкарыстоўвае ў якасці сховішча базы даных СКБД MySQL ці іншыя індустрыяльна-стандартныя рэляцыйныя СКБД. З'яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем, якое распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй GNU GPL.
Змест
Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]
Назва «Joomla!» фанетычна ідэнтычна слову «Jumla», якое ў перакладзе з мовы суахілі азначае «ўсё разам» ці «адзінае цэлае»,[2] што адлюстроўвае падыход распрацоўшчыкаў і супольнасці да развіцця сістэмы.
Апісанне сістэмы[правіць | правіць зыходнік]
CMS Joomla! складаецца з розных інструментаў для распрацоўкі вэб-сайта. Важнай асаблівасцю сістэмы з'яўляецца мінімальны набор інструментаў пры пачатковай устаноўцы, які дапаўняецца па меры неабходнасці. Гэта змяншае загрувашчванне адміністрацыйнай панэлі непатрэбнымі элементамі, а таксама змяншае нагрузку на сервер і эканоміць месца на хостынгу.
Joomla! дазваляе адлюстроўваць інтэрфейс франтальнай і адміністрацыйнай часткі на любой мове. Каталог пашырэнняў утрымлівае мноства моўных пакетаў,[3] якія ўсталёўваюцца штатнымі сродкамі адміністравання. Даступныя пакеты беларускай, рускай, украінскай і яшчэ некаторых моў краін СНД.
Мінімальныя сістэмныя патрабаванні[правіць | правіць зыходнік]
- Для версій 1.6, 1.7 і 2.5 патрабуюцца, прынамсі, Apache 2.0, PHP 5.2.4 і MySQL 5.0.4.[4]
- Для версіі 3.x патрабуюцца PHP 5.3.1+ (Magic Quotes GPC off), MySQL 5.1+ (з падтрымкай InnoDB), Apache 2.x+ (з модулямі mod_mysql, mod_xml, і mod_zlib)[4]
Выкарыстанне ў электроннай камерцыі[правіць | правіць зыходнік]
На платформе Joomla існуе мноства дадаткаў для арганізацыі электроннай крамы, у прыватнасці:
Зноскі
- ↑ Joomla! 3.2 Stable Released
- ↑ У суахілі ўяўляе сабой запазычанне арабскага جملة «сукупнасць».
- ↑ Translations for Joomla (англ.) . Open Source Matters, Inc. — Пераклады для Joomla!. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2011. Праверана 11 жніўня 2009.
- ↑ 4,0 4,1 Joomla Technical Requirements
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Joomla! (англ.) . Open Source Matters, Inc.. — Афіцыйны сайт Joomla. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2011. Праверана 30 верасня 2010.
|
Шаблон:Сістэмы кіравання ўтрыманнем