jQuery
jQuery | |
---|---|
![]() | |
Тып | JavaScript-бібліятэка |
Распрацоўшчык | Джон Рэзіг |
Напісана на | JavaScript |
Аперацыйная сістэма | Кросплатформеннае ПЗ |
Першы выпуск | студзень 2006 |
Апошняя версія | |
Ліцэнзія | MIT license[d] |
Сайт | jquery.com |
![]() |
jQuery (вымаўляецца джэй-кві́эры) — крос-платформенная JavaScript-бібліятэка, прызначаная для спрашчэння сцэнарыяў на баку кліента з HTML[2]. Прадстаўлена ў студзені 2006 года ў Нью-Ёрку на канферэнцыі Баркемп Джонам Рэзігам. У цяперашні час паляпшаецца камандай распрацоўшчыкаў на чале з Дэйвам Метвінам. Выкарыстоўваецца больш чым на 80% з 10 тысяч самых наведвальных сайтаў[3]. jQuery з'яўляецца найбольш папулярнай бібліятэкай JavaScript, якая выкарыстоўваецца сёння[4][5].
jQuery з'яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем з адкрытым зыходным кодам, пад ліцэнзіяй MIT License[6]. Сінтаксіс jQuery распрацаваны, каб зрабіць яго больш арыентаваным на дакумент, выбарку элементаў DOM-мадэлі, стварэнне анімацыі, апрацоўку падзей і распрацоўку дадаткаў Ajax. jQuery таксама дае магчымасці для распрацоўшчыкаў па стварэнні ўбудоў у бібліятэку JavaScript. Гэта дазваляе распрацоўшчыкам ствараць абстракцыі для нізкаўзроўневага ўзаемадзеяння і анімацыі, высакаякасных эфектаў. Модульны падыход бібліятэкі jQuery дазваляе ствараць магутныя дынамічныя вэб-старонкі і вэб-дадаткі.
Мноства элементаў паводле выбаркі элементаў з DOM-мадэлі, абыход і маніпуляцыя з падтрымкай селектарнага рухавіка пад назвай «Sizzle», які выкарыстоўваецца ад версіі 1.3, стварыў новы стыль праграмавання, ф'юзінг алгарытмы і DOM-структуры даных, што паўплывала на архітэктуру іншых фрэймворкаў JavaScript, такіх як YUI v3 і Dojo.
Microsoft і Nokia выкарыстоўваюць jQuery у сваім платформах[7]. Microsoft уключыў бібліятэку ў сваё асяроддзе распрацоўкі Visual Studio[8] для выкарыстання ў рамках сваіх фрэймворкаў Microsoft ASP.NET AJAX і ASP.NET MVC, у той час як Nokia інтэгравала бібліятэку jQuery у платформу распрацоўкі віджэтаў Web Run-Time[9]. jQuery таксама выкарыстоўваецца ў MediaWiki, пачынаючы з версіі 1.16[10].
Зноскі
- ↑ jQuery 3.5.1 Released: Fixing a Regression — 2020.
- ↑ jQuery: The write less, do more, JavaScript library. The jQuery Project.
- ↑ JavaScript libraries usage statistics, Analysis by SimilarTech
- ↑ jQuery Usage Statistics. Trends.BuiltWith
- ↑ Usage of JavaScript libraries for websites. W3Techs
- ↑ License – JQuery JavaScript Library. jquery.com
- ↑ jQuery, Microsoft, and Nokia. jQuery Blog.
- ↑ jQuery and Microsoft. ScottGu's Blog.
- ↑ Guarana UI: A jQuery Based UI Library for Nokia WRT. Forum Nokia.
- ↑ jQuery. MediaWiki.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме JQuery
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Структураваная on-line дакументацыя па JQuery (англ.)
- Рэпазітар jQuery убудоў (англ.)
- Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
- Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2006 годзе
- AJAX
- Бібліятэкі JavaScript
- Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL
- Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй MIT
- Свабодныя бібліятэкі праграм
- Артыкулы з прыкладамі кода JavaScript
- Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на JavaScript