GIPL
GIPL — газаправод, які злучае Польшчу і Літву. Удзельнікі праекту — польскі аператар GAZ-SYSTEM S.A. і AB Amber Grid — аператар сістэмы электраперадачы Літвы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На ўрачыстым адкрыцці газаправоду, запуск якога адбыўся 1 мая 2022 года пад Вільнюсам, акрамя прэзідэнтаў Польшчы і Літвы Анджэя Дуды і Гітанаса Наўседы, прысутнічалі прэзідэнт Латвіі Эгілс Левіц і еўракамісар па энергетыцы Кадры Сымсан.
Новы інтэрканэктар GIPL, які павінен стаць альтэрнатывай «Газпрому», злучае сістэмы транспартавання прыроднага газу Польшчы і Літвы і, як вынік, астатніх краін Балтыі. Дзякуючы новаму газаваму падключэнню Польшча атрымлівае доступ да тэрмінала LNG «Independence», што ў літоўскай Клайпедзе, і злучае газавыя рынкі Літвы, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі з Еўрасаюзам.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Падключэнне газатранспартных сістэм было суфінансавана Еўрасаюзам у памеры амаль 300 мільёнаў еўра. Цалкам газаправод каштаваў больш за 500 млн еўра. Ён у стане прапампоўваць газ як з Літвы ў Польшчу, так і з Польшчы ў Літву. Максімальная прапускная здольнасць яго складае 2,4 млрд кубаметраў у год. Працягласць трубаправода — 508 км, з іх 165 км пракладзена ў Літве і 343 км — у Польшчы[1].
Зноскі