GS-4

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
GS-4
4449idle.jpg
Асноўныя даныя
Восевая формула 2-4-2
Гады пабудовы 19411942
Краіна пабудовы Flag of the United States.svg ЗША
Завод Lima
Усяго пабудавана 28
Краіна эксплуатацыі Flag of the United States.svg ЗША
Дарога Southern Pacific Transportation Company
Шырыня каляіны 1435 мм
Тэхнічныя даныя
Працоўная маса паравоза 125,1 т
Дыяметр рухальных колаў 2032  мм
Ціск пары ў катле 21,09 кГс/см²
Плошча каласніковай рашоткі 5,2 м²
Паравая машына Простая
Колькасць цыліндраў 2
Дыяметр цыліндраў 647,7 мм
Ход поршня 812,8 мм
Аб'ём бакаў для вады 88,2 м²

Gruppo GS-4паравоз, які выпускаўся ў 1941-1942 гадах на заводзе кампаніі Lima Locomotive Works для чыгункі Southern Pacific Transportation Company.

Паравоз меў незвычайны дызайн: цалкам герметычная паравозная будка, якая абараняла паравозную брыгаду ад непагадзі. Дзверцы дымавой скрынкі мелі сферычную форму, а на ёй былі замацаваныя два пражэктары. Завірушнік паравоза быў абрамлены суцэльным металічным лістом, які пераходзіў у далікатныя шчыткі, што ідуць ўздоўж усяго катла вышэй за ўзровень экіпажнай часткі і якія надаюць паравозу імклівы выгляд.

Будаваліся паравозы на заводзе Lima Locomotive Works.

Распрацоўваліся гэтыя паравозы для хуткасных пасажырскіх цягнікоў, менавіта таму дыяметр вядучых колавых пар паравоза складае 80 цаляў -- 2032 мм. Гэтыя паравозы вадзілі па Паўднёвай Ціхаакіянскай чыгунцы цягнікі «Coast Daylight», «San Joaquin Daylight», «Lark», «Cascade», «Golden State», «Sunset Limited».

У час Другой сусветнай вайны паравозы гэтай серыі не мелі яркай афарбоўкі — былі афарбаваны ў чорны колер. У 1948 годзе паравозы былі афарбаваны ў чорна-карычна-аранжава-чырвонай гаме. З сакавіка 1950 года паравозам паступова вярнулі чорную афарбоўку, таксама яны страцілі шчыткі ўздоўж катла.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]