Маруна прамастаячая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Galium album)
Маруна прамастаячая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Galium album Mill., 1768

Сінонімы
Galium erectum Huds.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  502708
NCBI  29787
EOL  1098651
IPNI  749481-1
TPL  kew-85609

Маруна прамастаячая[3][4] (Galium album) — від раслін сямейства Марэнавыя (Rubiaceae), распаўсюджаны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Судане.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая трава даўжынёй 30—100 см. Сцябло узыходзячае, галінастае, 4-вугольнае, вузлы апухлыя, голыя. Лісце: звычайна 6—8 ў коле, сядзячае; ліставыя пласціны ад ланцэтных да лінейна доўгіх, найшырэйшыя на кончыку, 10—30 × 1,5—5 мм[5][4].

Суквецце — шырокая, досыць няшчыльная мяцёлка. Вяночак колападобны, ад белай да жаўтлява-белай афарбоўкі, 4-пялёсткавы. Чашачка адсутнічае. Тычынак 4. Плод 2-часткавы, голы, амаль бліскучы, чырванавата-карычневы схізакарп; карпелі даволі сферычныя, 1 мм шырынёй[5][4].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Судане[6].

Ва Украіне расце на сухіх лугах, па ўзлесках, каля дарог — на ўсёй тэрыторыі[4].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Galium erectum Huds.
  4. а б в г Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 262. (руск.) (укр.)
  5. а б luontoportti.com. (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)