Genlisea

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Genlisea

Genlisea violacea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Genlisea A.St.-Hil. (1833)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  192258
EOL  5652285
IPNI  23899-1

Genlisea — від насякомаедных раслін сямейства плывунцовыя (Lentibulariaceae). Расце ў Цэнтральнай Амерыцы, Вест-Індыі, Афрыцы і на Мадагаскары.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Лоўчыя прылады прадстаўнікоў роду складаюцца з асобных бурбалак з доўгімі трубачкамі. Яны сканчаюцца двума спіральна скручанымі шылападобнымі атожылкамі. Іх унутраныя сценкі пакрываць шматлікія шчацінкі, накіраванымі ўніз. Яны перашкаджаюць выхаду насякомых вонкі. Расліна сваёй асіметрычнай формай нагадвае клюшню краба, у якую лёгка трапіць, але вырвацца практычна немагчыма[3]. Паляванне на ўсё жывое вядзецца не толькі над зямной паверхняй (гэта справа фотасінтэзіруючага вонкавага лісця), але і ў глебе, дзе з дапамогай пустых трубачак, таксама спіралепадобных, засмоктваюцца разам з грунтавымі водамі мікраарганізмы. Пераварванне ежы адбываецца непасрэдна ў каналах яе паступлення.

У гэтых драпежных раслін ёсць два розныя тыпы лісця: фотасінтэзіравальнае лісце над зямлёй і адмысловае падземнае лісце, якое таксама заваблівае, ловіць і пераварвае дробныя арганізмы.

Падземнае лісце для расліны-драпежніка выконвае і ролю каранёў для забору вады і прымацавання, паколькі ў самой расліны-драпежніка каранёў няма.

Лісце пад зямлёй ўтварае пустыя трубкі, якія маюць выгляд спіралі. Дробныя мікробы трапляюць у гэтыя трубкі з дапамогай патоку вады, але ўжо не могуць з іх выйсці.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Комахоїдні рослини України / Під ред. В.В. Протопопової. – К.: Альтерпрес, 2010. – 80 с.. Архівавана з першакрыніцы 28 січня 2018. Праверана 31 жовтня 2016.