Даўжыня жука 14-20 мм. Пярэдняспінка ў густых буйных і дробных кропках. Верх бліскучы, сіні, чорна-сіні, ярка-зялёны, радзей чорны з матавымі надкрыламі, ніз сіні або зялёны.
Цыкл развіцця доўжыцца каля года. Норы рые пад кучамі высахшага гною, на дне робіць ячэйкі, куды самка адкладвае яйкі. Лічынкі жывяцца гноем да наступлення халадоў. Перазімаваўшыя лічынкі працягваюць жывіцца гноем да акуклівання. Максімальная актыўнасць у чэрвені.
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5