Гудаера паўзучая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Goodyera repens)
Гудаера паўзучая

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Goodyera repens (L.) R.Br.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  43595
NCBI  164261
EOL  1112379
GRIN  t:456486
IPNI  1088707-2
TPL  kew-91902

Гудаера паўзучая[3], Культанка[4] (Goodyera repens) — шматгадовая травяністая расліна; тыпавы від роду Гудаера (Goodyera), сямейства архідных (Orchidaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Гэта паўзучая расліна, якая выпускае ўверх адзіночнае тонкае сцябло, у верхняй частцы якога ўлетку з’яўляюцца кветкі, размешчаныя па спіралі. Кветкі паварочваюцца да сонца на працягу дня.

Як і іншыя архідныя, Гудаера паўзучая ўтварае мікарызу з грыбамі (роду Rhizoctonia у дадзеным выпадку). Мікарыза дапамагае расліне паглынаць і засвойваць пажыўныя рэчывы.

Від апыляецца чмялямі, але можа размнажацца і вегетатыўна.

Насенне, верагодна, самае маленькае сярод усіх знешнетрапічных архідэй; маса семачкі складае каля 0,000002 г, што дазваляе пераносіць насенне з месца на месца слабымі паветранымі плынямі[5].

Распаўсюджанне і асяроддзе пасялення[правіць | правіць зыходнік]

Гудаера паўзучая расце ў ізаляваных месцах у лясах і балотах Еўропы. Гэта рэдкая расліна, але самая часта сустракаемая з архідных у Скандынавіі. Яна таксама сустракаецца ў Канадзе і на поўначы Злучаных Штатаў Амерыкі. Гэта ахоўны від на большай частцы свайго арэалу. Ён не выжывае пасля лясных пажараў і не сустракаецца пасля пажару або высечкі лесу. Як правіла, сустракаецца толькі ў лясах, якім па меншай меры 95 гадоў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 61. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  5. Г. М. Абдурахманов, Д. А. Криволуцкий, Е. Г. Мяло, Г. Н. Огуреева. Бореальные хвойные леса // Биогеография. — М.: Академия, 2003. — ISBN 5-7695-0976-7.(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Гудайера ползучая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)