Гудаера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гудаера

Гудаера паўзучая (Goodyera repens)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Goodyera R.Br., 1813

Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  43592
NCBI  78779
EOL  29246
IPNI  325758-2

Гудаера (Goodyera) — род травяністых раслін сямейства Архідныя (Orchidaceae), распаўсюджаных у Еўразіі, на поўдні Афрыкі, у Паўночнай Амерыцы, на паўночным усходзе Аўстраліі, на ціхаакіянскіх астравах. Род уключае каля ста відаў, распаўсюджаных вельмі шырока ў трапічнай і субрапічнай зонах абодвух паўшар’яў. Некалькі відаў маюць арэал у лясной зоне Еўразіі і Паўночнай Амерыкі[3].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Род названы Робертам Броўнам у 1813 годзе ў гонар (1592—1664) — англійскага батаніка[4].

Ён уваходзіць у падсямейства Orchidoideae, трыбу Chranichideae, субтрыбу Goodyerinae.

Прадстаўнікі роду — карэнішчавыя геафіты, для іх характэрныя паўзучыя карэнішчы з разеткамі вечназялёнага лісця ў вузлах. Па будове кветкі род блізкі да роду Spiranthes: мешкападобны нектарнік губы з адцягнутай верхавінай, лісточкі калякветніка сыходзяцца над калонкай. Палініі крупчастыя, у адрозненне ад іншых прадстаўнікоў трыбы Cranichideae[4].

Віды роду — доўгажывучыя, наземныя (рэдка эпіфітныя) мнагалетнікі. Разеткі могуць вегетаваць на працягу некалькіх сезонаў. Карэнішча нясе некалькі разетак, таму звычайна расліны размешчаны групамі або вялікімі калоніямі. У вузлах карэнішча размешчаны нешматлікія мясістыя, кудзелістыя карані, іх больш паблізу актыўна растучай верхавіны карэнішча[4]. Кожная разетка да перыяду цвіцення расце 1-3 года[4]. Сцёблы вырастаюць з цэнтра дарослай разеткі. Сцёблы прамыя або ўзыходныя, пакрытыя лісцем. Лісце розных адценняў зялёнага колеру, ланцэтнае да авальна-эліптычнага, часта скошанае, злёгку мясістае. Жылкі зверху могуць быць белага ці ружовага колеру. Суквецці верхавінныя, цыліндрычныя або аднабокія. Кветаножкі пры аснове з некалькімі чахольчатымі, голымі або апушанымі, лускавінкамі. Пялёсткі свабодныя, зверху апушаныя або голыя. Верхнія пялёсткі ўвагнутыя, яны фарміруюць башлычок разам з вонкавымі лісточкамі калякветніка. Каробачкі прамыя, яйцападобныя або эліпсоідныя[3]. Пасля паспявання пладоў разетка адмірае, то ёсць ліставая разетка (але не расліна) монакарпная[4].

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Род змяшчае каля 100 відаў, распаўсюджаных ва ўмераных і трапічных абласцях Зямлі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Xinqi C., Kaiyong L., Gale S. W., Cribb Ph.J., Ormerod P. Goodyera // Flora of China. — 2009. — Т. 25. Архівавана 19 верасня 2011 года.
  4. а б в г д Hilaire L. Goodyera oblongifolia Raf.Conservation and Research Plan for New England(англ.). — 2002. — С. 1-39. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2014.