Grupo Santander
| Grupo Santander | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | публічная кампанія і bank holding company[d] |
| Лістынг на біржы | Лонданская фондавая біржа, Madrid Stock Exchange[d], Euronext, Італьянская фондавая біржа, Такійская фондавая біржа і Нью-Ёркская фондавая біржа |
| Заснаванне | 15 мая 1857 |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Галіна | фінансавыя паслугі[d] |
| Прадукцыя | retail banking[d] і камерцыйны банк[d] |
| Абарот |
|
| Аперацыйны прыбытак |
|
| Чысты прыбытак |
|
| Актывы |
|
| Колькасць супрацоўнікаў |
|
| Даччыныя кампаніі | Abbey National[d][2], Banco Santander[d] і Santander[d] |
| Сайт |
santander.com/en/… (англ.) santander.com.br |
Grupo Santander — буйнейшая фінансава-крэдытная група ў Іспаніі і Еўразоне з рыначнай капіталізацыяй каля 80 мільярдаў еўра і актывамі звыш 1 трыльёна еўра. Фінансавыя інстытуты кампаніі ёсць практычна ва ўсіх краінах Цэнтральнай Еўропы і ў Лацінскай Амерыцы. Ключавой структурай групы з’яўляецца Banco Santander — буйнейшы банк Іспаніі і, станам на верасень 2010 года, буйнейшы паводле капіталізацыі банк еўразоны[3]. Штаб-кватэра — у горадзе Сантандэры (Кантабрыя).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сучасная банкаўская група з’яўляецца вынікам шматлікіх зліццяў і паглынанняў. Сваю гісторыю Grupo Santander вядзе з 1857 года, калі быў заснаваны Banco Santander.
У верасні 2007 года група абвясціла аб сваім тытульным спонсарстве галоўнага футбольнага турніру ў Паўднёвай Амерыцы — Кубка Лібертадорэс, пачынаючы з 2008 года. Раней турнір спансіравала японская Toyota.
Зліцці і паглынанні
[правіць | правіць зыходнік]Толькі на працягу 1985—2010 гадоў група выдаткавала на паглынанні 70 мільярдаў долараў[4] У 2004 годзе Santander набыла буйнейшы брытанскі банк Abbey і стала дзясятым па вялічыні банкам у свеце.
У ліпені 2010 года банк набыў у шведскага банка SEB за 555 мільёнаў еўра 173 аддзяленні ў Германіі, а ў жніўні таго ж года набыў у Вялікабрытаніі 318 аддзяленняў у Royal Bank of Scotland і выкупіў аўтакрэдыты на суму 4,3 мільярда долараў ў HSBC[3].

У верасні 2010 года Santander абвясціў аб пакупцы ў Allied Irish Banks (AIB) 70 % долі ў капітале польскага Bank Zachodni WBK (пятага па памеру актываў у краіне) за 4,2 мільярда еўра[3].
Уласнікі і кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Старшыня савета дырэктароў — Эміліо Бацін (Emilio Botin), галоўны ўпраўляючы — Альфрэда Саэнц Абад (Alfredo Sáenz Abad).
Спонсарства
[правіць | правіць зыходнік]
Santander выступае ў якасці тытульнага спонсара Гран-пры Кітая, Гран-пры Іспаніі, Гран-пры Германіі, Гран-пры Вялікабрытаніі, а таксама з’яўляецца партнёрам такіх каманд, як McLaren і Scuderia Ferrari у Формуле-1.
Зноскі
- ↑ а б в г https://www.sec.gov/Archives/edgar/data/891478/000119312516550263/d135658d20f.htm Праверана 4 снежня 2016.
- ↑ https://www.theguardian.com/business/2010/feb/04/abbey-national-santander
- ↑ а б в Татьяна Бочкарева. Неистовый Сантандер // Ведомости, 13.09.2010, № 171 (2869).
- ↑ Joe Brennan? Charles Penty. Santander to Buy Alliched Irish Stake in Bank Zachodni(недаступная спасылка) // blomberg.com