Перайсці да зместу

HD 49798

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зорка
Гісторыя даследавання
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000,0)
Прамое ўзыходжанне 06гадз 48мін 04,69996с
Схіленне −44° 18′ 58,4377″
Адлегласць 650 парсек[1]
Бачная зорная велічыня (V) 8,287[2]
Сузор’е Карма
Астраметрыя
Паралакс (π) 1,20±0,50 mas
Характарыстыкі
Паказчык колеру (B − V) −0,270[2]
Паказчык колеру (U − B) −1,259[2]
Пераменнасць масіўная рэнтгенаўская двайная
Фізічныя характарыстыкі
Маса 1,50[1] M
Радыус 1,45[3] R
Узрост 55 млн[4] гадоў
Тэмпература 47 500[3] K
Свяцільнасць 3 943[3] L
Інфармацыя ў базах даных
SIMBAD даныя
Крыніцы: [5]

КаардынатыSky map {{{Прамое_узыходжанне}}}_−44° 18′ 58,4377″

HD 49798рэнтгенаўская двайная зорная сістэма ў сузор'і Карма, якая знаходзіцца на адлегласці каля 650 парсек ад Зямлі. Бачная зорная велічыня сістэмы складае 8,3.

HD 49798 была адкрыта ў 1964 годзе ў якасці зоркі класа O з паніжаным утрыманнем вадароду  (англ.)[6]. Аб'ект быў ідэнтыфікаваны як двайная зорка, але выявіць кампаньёна тады не атрымалася ні візуальна, ні спектральна[7].

Белы карлік HD 49798 стаў першай зоркай, на якой быў устаноўлены факт сціскання белых карлікаў на ранняй стадыі эвалюцыі[8].

У 1995 годзе ў наваколлях зоркі была выяўлена рэнтгенаўская крыніца (абазначаная як RX J0648.0-4418). І толькі ў 1997 годзе касмічны рэнтгенаўскі тэлескоп XMM-Newton змог знайсці выпраменьваючы аб'ект[9]. Гэтым аб'ектам аказаўся белы карлік масай каля 1,3 масы Сонца (M), які знаходзіцца на арбіце HD 49798. Перыяд яго абароту вакол сваёй восі, калі меркаваць па пераменнасці яго рэнтгенаўскага выпраменьвання, ровен 13,18 секунд, тады як арбітальны перыяд сістэмы — 1,55 сутак[9].

Эвалюцыя сістэмы

[правіць | правіць зыходнік]
Ключавыя фазы эвалюцыі сістэмы з агульнай абалонкай

У 2017 годзе амерыканскія астрафізікі прамадэліравалі эвалюцыю сістэмы і, згодна з мадэллю, HD 49798 утварылася 55 млн гадоў назад у выглядзе пары зорак, кожная з якіх мела масу ў 7 M. Адна з зорак была трохі больш масіўнай і праэвалюцыяніравала скарэй з другую, і каля 10 млн гадоў назад ператварылася ў чырвоны гігант: знешнія слаі зоркі расшырыліся ў дзясяткі разоў і астылі. Як вынік, чырвоны гігант ахапіў суседнюю зорку, і ўтварылася сістэма з агульнай абалонкай  (англ.): «адзіная зорка», у цэнтры якой знаходзілася два ядры. Пасля знешнія слаі гіганта разляцеліся ў прастору і сцягнулі за сабою знешнюю абалонку суседняй зоркі, ператварыўшы яе ў рэдкі блакітны субкарлік[4].

Пры падзенні рэчыва з зоркі на белы карлік, энергія ад сутыкнення рэчыва з паверхняй апошняга пераходзіць у цяпло і тым самым разаграе яе да высокіх тэмператур (каля 350 000 К). У белага карліка маецца моцнае магнітнае поле, і таму рэчыва выпадае ў асноўным на магнітныя полюсы і грэе перш за ўсё іх. Як вынік, разагрэтыя полюсы выпраменьваюць у рэнтгенаўскім дыяпазоне. Разам з тым карлік круціцца вакол сваёй восі, і па гэтай прычыне назіраецца як рэнтгенаўскі пульсар: яркія імпульсы ўзнікаюць кожны раз, калі «гарачае пятно» на паверхні накіравана на назіральніка. Гэты эфект дазволіў назіраць на працягу двух дзесяцігоддзяў за эвалюцыяй вярчэння белага карліка[10].

Сістэма HD 49798 разглядаецца як кандыдат на выбух звышновай тыпу Ia, які адбыўся некалькі тысяч гадоў назад[11][12].

Аб тым, ці з'яўляецца аб'ект белым карлікам ці нейтроннай зоркаю, доўга ішлі дыскусіі. У першым выпадку у аб'екта аказвалася самая высокая скорасць вярчэння сярод вядомых белых карлікаў. Пры гэтым рэнтгенаўскае выпраменьванне павінна ўзнікаць дзякуючы акрэцыі на яго рэчыва зорнага ветру ад яго зоркі-спадарожніцы[8].

У 2010-х гадах астраномы выявілі, што скорасць вярчэння кампактнага аб'екта пастаянна расце на працягу апошніх 20 гадоў. Пры гэтым выпраменьванне пульсіруе, што кажа аб тым, што крыніца ўтварылася ў выніку выбуху масіўнай зоркі — гэта можа быць як нейтронная зорка, як і праэвалюцыяніраваўшая зорка малой масы, супастаўнай з сонечнай, г.зн. белы карлік. Перыяд вярчэння скарачаецца на 7 нанасекунд у год, што лічыцца вялікім значэннем для такога аб'екта[8].

Калі выпадаючае на белы карлік з зоркі-спадарожніцы рэчыва пераносіць на яго дадатковы момант імпульсу, то такія белыя карлікі могуць паскараць сваё вярчэнне. У 2016 годзе італьянскія астраномы разлічылі павелічэнне скорасці вярчэння карліка ў HD 49798 і ўстанавілі, што ён паскараецца ў ~100 разоў хутчэй, чым гэта прадказваецца мадэліраваннем. У 2017 годзе расійскія вучоныя сумесна з італьянскім калегам прапанавалі тлумачэнне гэтага факта — сцісканне карліка, у выніку якога пры захаванні моманту імпульсу павялічваецца скорасць вярчэння. У сваёй працы вучоныя прадставілі строгую мадэль на аснове тэорыі будовы белых карлікаў, якая дапускае сцісканне іменна з такім тэмпам, які адпавядае даным назіранняў HD 49798[10].

Такім чынам, згодна з вядомымі на сёння данымі, адна з кампанент двайной сістэмы HD 49798 стала першым белым карлікам, у якога было выяўлена сцісканне на ранняй стадыі эвалюцыі.

  1. а б Mereghetti, S.; La Palombara, N.; Tiengo, A.; Sartore, N.; Esposito, P.; Israel, G. L.; Stella, L. (2013). "X-ray emission from the luminous O-type subdwarf HD 49798 and its compact companion". Astronomy & Astrophysics. 553: A46. arXiv:1304.1653. Bibcode:2013A&A...553A..46M. doi:10.1051/0004-6361/201321271.
  2. а б в Landolt, Arlo U.; Uomoto, Alan K. (2007). "Optical Multicolor Photometry of Spectrophotometric Standard Stars". The Astronomical Journal. 133 (3): 768. arXiv:0704.3030. Bibcode:2007AJ....133..768L. doi:10.1086/510485.
  3. а б в Kudritzki, R. P.; Simon, K. P. (1978). "Non-LTE analysis of subluminous O-star. The hydrogen-deficient subdwarf O-binary HD 49798". Astronomy and Astrophysics. 70: 653. Bibcode:1978A&A....70..653K.
  4. а б Jared Brooks, Thomas Kupfer, Lars Bildsten HD 49798: Its History of Binary Interaction and Future Evolution(англ.) // The Astrophysical Journal. — 2017. — В. 1. — Т. 847. — С. 78. — ISSN 0004-637X. — DOI:10.3847/1538-4357/aa87b3
  5. Van Leeuwen, F. (2007). "Validation of the new Hipparcos reduction". Astronomy and Astrophysics. 474 (2): 653. arXiv:0708.1752. Bibcode:2007A&A...474..653V. doi:10.1051/0004-6361:20078357.
  6. Jaschek, Mercedes; Jaschek, Carlos (1963). "HD 49798, a New O-Type Subdwarf". Publications of the Astronomical Society of the Pacific. 75: 365. Bibcode:1963PASP...75..365J. doi:10.1086/127968.
  7. Thackeray, A. D. (1970). "The spectroscopic orbit of the O-type subdwarf HD 49798". Monthly Notices of the Royal Astronomical Society. 150 (2): 215. Bibcode:1970MNRAS.150..215T. doi:10.1093/mnras/150.2.215.
  8. а б в Редакция ПМ (2017-11-14). "Астрофизики впервые в мире наблюдали сжатие белого карлика". Популярная механика(руск.). Праверана 2017-11-14.
  9. а б Bisscheroux, B. C.; Pols, O. R.; Kahabka, P.; Belloni, T.; Van Den Heuvel, E. P. J. (1997). "The nature of the bright subdwarf HD 49798 and its X-ray pulsating companion". Astronomy and Astrophysics. 317: 815. Bibcode:1997A&A...317..815B.
  10. а б Антон Бирюков. Обнаружен сжимающийся белый карлик? (руск.). elementy.ru. Праверана 15 лістапада 2017.
  11. Wang, Bo; Han, Zhanwen (2012). "Progenitors of type Ia supernovae". New Astronomy Reviews. 56 (4): 122. arXiv:1204.1155. Bibcode:2012NewAR..56..122W. doi:10.1016/j.newar.2012.04.001.
  12. Liu, Dong-Dong; Zhou, Wei-Hong; Wu, Cheng-Yuan; Wang, Bo (2015). "Is the X-ray pulsating companion of HD 49798 a possible type Ia supernova progenitor?". Research in Astronomy and Astrophysics. 15 (11): 1813. arXiv:1504.01461. Bibcode:2015RAA....15.1813L. doi:10.1088/1674-4527/15/11/004.