HandMade
HandMade | |
---|---|
Жанры | урбаністычнае рэгі, блюз, рок |
Гады | 2009 — па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень | беларуская |
Склад |
Яўген Валошын (вакал, гітара) Андрэй Маркуц (вакал, гітара) Уладзімір Пыльчанка (акардэон) |
HandMade — беларускі музычны гурт. Утварыўся ў выніку сумеснай працы музыкаў Яўгена Валошына і Андрэя Маркуца ўлетку 2009 года. Першапачатковая назва каманды была Jab Club & Markuts Band. Гурт грае ў стылях урбаністычнага рэгі, блюзу, року і джаз-року. Аўтарамі тэкстаў з’яўляюцца Глеб Лабадзенка, Яўген Валошын і Андрэй Маркуц, аўтарамі музыкі — Яўген Валошын, Андрэй Маркуц.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы выступ гурта (яшчэ пад назвай Jab Club) адбыўся ў ліпені 2009 года на V з’ездзе беларусаў свету, які праходзіў у Міжнародным адукацыйным цэнтры (ІВВ). Пазней гурт даў шэраг канцэртаў у Беларусі і за мяжой. Двойчы музыкі HandMade выступалі ў Вільні.
На песню «Вуліца-дым» тэлеканал «Лад» зняў кліп для праграмы “PROдвижение”, які трапіў у ратацыю на музычных тэлеканалах. У сакавіку 2011 года HandMade даў дабрачынны канцэрт у Ліцэі БДУ. Сабраныя грошы былі перададзены ў мінскі Дзіцячы дом № 2.
10 жніўня 2011 года прынялі ўдзел у здымках праграмы «Эстрадный коктейль» на канале «АНТ», дзе выканалі песню «Вуліца-дым» і далі інтэрв’ю.[1]
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- DEMO. The music from unfreedom (2012)
Відэакліпы
[правіць | правіць зыходнік]- «Вуліца дым» — вытворчасць «Продвижение+» (Белтэлерадыёкампанія), рэж. Анатоль Вечар
Зноскі
- ↑ «Вуліца дым» (August 10, 2011). Handmade на ОНТ (TV-show). Belarus: ОНТ.