Даўжыня цела насякомага дасягае 16 мм. Смаляна-чорнае цела, вусікі і ногі чырванавата-жоўтыя. Галава, пярэдняя частка пярэдняй спіны і брушка пасярэдзіне роўныя. Пакрыты густымі нахільнымі жоўтымі валасінкамі. Лічынкі даўжынёй да 24 мм.
Сустракаецца на большай частцы Палеарктыкі і быў інтрадукаваны ў Паўночную Амерыку . Распаўсюджаны від на Палессі, ён часта сустракаецца на асушаных пашах і ў садах.