Перасмешкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Hippolais)
Перасмешкі

Перасмешка зялёная (Hippolais icterina), Беларусь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hippolais von Baldenstein, 1827


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  557751
NCBI  68489
EOL  104722

Перасмешкі (Hippolais) — род птушак сямейства валасянкавых атрада вераб'інападобных. 6 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы. Жывуць у мяшаных і лісцевых лясах, хмызняках, парках, садах, скверах. На Беларусі 1 від — перасмешка зялёная, або пеначка-перасмешка (Hippolais icterina). Звычайны пералётны і пралётны від. Гнёзды на дрэвах ці кустах.

Даўжыня да 16 см, маса да 15 грам. Гукі песень самцоў запазычаны з іншых птушак (адсюль назва). Кормяцца насякомымі, ягадамі. Адкладваюць да 6 яек.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]