Jednaść
Jednaść | |
---|---|
Тып | тыднёвая |
Рэдактар | Васіль Шышкоў |
Заснавана | 6 мая 1921 |
Спыненне публікацый | 1922 |
Палітычная прыналежнасць | Паланафільства[d] |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | Вільня, Стромая (Малая партовая) вул. 3-1 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Jednaść» — беларуская грамадска-палітычная газета паланафільскай арыентацыі. Выдавалася лацінкай у Вільні ў 1921—1922 гадах пад рэдакцыяй Васіля Шышкова (W. Šyškoŭ)[1]. Будучае адраджэнне беларускай дзяржаўнасці бачыла толькі ў сувязі з Польшчай. Заклікала да яднання беларусаў перад расійскай небяспекай. Паведамляла пра стварэнне Краёвай сувязі, беларуска-літоўскія адносіны. Друкавала літаратурныя творы[2].
У маі 1921 года віленскі стараста выдаў цыркуляр каменданту віленскай паліцыі, у якім адзначалася, што «гэта выданне выступае пад лозунгам адзінства з Польшчай, таму не трэба яму перашкаджаць і стрымліваць распаўсюджванне штотыднёвіка на тэрыторыі Сярэдняй Літвы, а ўплываць там, дзе ёсць беларускае насельніцтва, на пашырэнне яго чытання»[3].
Зноскі
- ↑ Беларускамоўная перыёдыка
- ↑ Аляксандр Пашкевіч. Парламенцкія формы змагання за нацыянальныя i сацыяльныя правы беларускага народа ў міжваеннай Польшчы. (1921—1930 гг.)
- ↑ Biełaruski hołas // Беларускі голас (аднадзёнка). 1921. 11 снежня. С. 1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Jednaść
- «Jednaść» Архівавана 3 снежня 2020. // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх