Аляксандр Васілевіч Пашкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Васілевіч Пашкевіч
Аляксандр Пашкевіч, 2014 г.
Аляксандр Пашкевіч, 2014 г.
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1978(1978-10-10) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2007)
Альма-матар

Аляксандр Васілевіч Пашкевіч (нар. 10 кастрычніка 1978, в. Знаменка, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2007).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (2000) па спецыяльнасці «гісторыка-архівазнаўства», магістратуру пры ГФ БДУ (2002), аспірантуру Інстытута гісторыі НАНБ (2005) па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2000—2001 гадах працаваў дырэктарам архіва па асабовым складзе Лагойскага райвыканкама, у 2005—2010 годзе — вучоным сакратаром Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, з 2010 — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Arche-Пачатак». Кірункі навуковых зацікаўленняў: гісторыя беларускага нацыянальнага руху 1-й паловы XX ст., гісторыя Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921—1939).

З 2018 года намеснік галоўнага рэдактара навукова-папулярнага часопіса «Наша гісторыя». У час прэзідэнцкіх выбараў, і пратэстаў адразу па іх заканчэнні, быў затрыманы 9 жніўня 2020 года і ўтрымліваўся некалькі дзён у ізалятары[1].

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Сотрудничество евреев и славянских национальных меньшинств в ходе парламентских выборов в межвоенной Польше // Берасцейскі хранограф. ― 2004. ― Вып. 4. ― С. 187―198.
  • Беларуская місія габрэйскага камуніста-інтэрнацыяналіста / Падрыхтоўка да друку, прадмова, пераклад і камэнтары А.Пашкевіча // Запісы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. ― Вып. 30. ― Нью-Ёрк―Менск, 2006. ― С. 231―245.
  • Тэрытарыяльная ці нацыянальная? Дыскусія аб Грамадзе на ІІІ канферэнцыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі // Гістарычны альманах. 2006. ― Т. 12. ― С. 163―170.
  • Адзін «этап» Юр’я Сабалеўскага. Юры Сабалеўскі. На этапах. Падрыхтоўка да друку й камэнтары Аляксандра Пашкевіча // Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. № 31, New York―Mіensk, 2008. ― 430 c.
  • Справа «Беларускага нацыянальнага цэнтру» паводле сведчанняў былых актывістаў Кампартыі Заходняй Беларусі // Спадчына. ― 2006. ― № 1. ― С. 102―116.
  • Цаглінка ў даволі саліднай гістарыяграфіі // Arche Пачатак. ― 2006. ― № 6. ― С. 42―54.
  • Галасы забытых людзей // Arche Пачатак. ― 2006. ― № 10. С. 28-41.
  • Пратэстантызм і беларускі нацыяналізм у міжваеннай Польшчы // Arche Пачатак. ― 2007. ― № 5. ― С. 42-56.
  • Планка для беларускіх гісторыкаў новага пакалення? // Arche Пачатак. ― 2008. ― № 4. ― С. 78―96.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пашкевич Александр Васильевич // Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. ― Мн., 2007. — С. 290—291.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]