Kwartalnik historii kultury materialnej
Выгляд
Kwartalnik historii kultury materialnej | |
---|---|
Арыгінальная назва |
польск.: Kwartalnik Historii Kultury Materialnej[1] |
Тып | перыядычнае выданне[d] |
Выдавец | Інстытут археалогіі і этналогіі Полькай акадэміі навук |
Краіна | Польшча |
Заснавана | 1953 |
Мова | польская |
Перыядычнасць | штоквартал |
Тыраж | |
ISSN | 0023-5881 |
Вэб-сайт | journals.iaepan.pl/khkm/… |
«Kwartalnik historii kultury materialnej» (бел.: Квартальнік гісторыі матэрыяльнай культуры) — штоквартальны часопіс Інстытута археалогіі і этналогіі Полькай акадэміі навук. Выходзіць з 1953 года ў Варшаве. Станам на 2021 год выйшла 68 тамоў.
Змяшчае артыкулы па гісторыі і метадалогіі, методыцы даследавання матэрыяльнай культуры Польшчы і іншых краін Еўропы са старажытных часоў да XX ст., гісторыі матэрыяльнай вытворчасці (прамысловасці, сельскай і лясной гаспадаркі, будаўніцтва, горнай справы), гандлю, шляхоў і сродкаў зносін, вайсковай справы, дэмаграфіі, побыту. Публікуе гістарычныя дакументы і матэрыялы.
Шмат артыкулаў датычаць гісторыі Беларусі. Часопіс змяшчае рэцэнзіі на працы беларускіх навукоўцаў.
Рэдактары
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Гейштар (1953—1968)
- Казімір Маеўскі (1969—1975)
- Войцех Шыманьскі (1976—1991)
- Анджэй Клондэр (1992—2017)
- Эльжбета Мазур (з 2017)
Зноскі
- ↑ The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0023-5881
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў, В. «Квартальнік гісторыі культуры матэр'яльнэй» / Валерый Пазднякоў Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 159.