Перайсці да зместу

Lamyropappus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Lamyropappus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lamyropappus Knorr. & Tamamsch., 1954

Адзіны від
Lamyropappus schakaptaricus (B.Fedtsch.) Knorr. & Tamamsch.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  313524
EOL  5116879
GRIN  g:6500
IPNI  9645-1

Lamyropappus — манатыпны род двухдольных раслін сямейства Астровые[3] (лац.: Lamyropappus schakaptaricus (B.Fedtsch.) Knorr. & Tamamsch.)[4].

Адзіны від роду быў першапачаткова апісаны расійскім батанікам Барысам Аляксеевічам Федчанкам пад назвай Cirsium schakaptaricum B. Fedtsch.basionymbasionym; у 1954 годзе від быў перанесены Вольгай Эвертаўнай Кнорынг і Соф'яй Іванаўнай Тамамшан у склад асобнага роду Lamyropappus[5].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Адзіны від вядомы з Сярэдняй Азіі[6]; па дадзеных МСАП арэал — Казахстан, Кіргізія і Узбекістан[7].

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Лісце суцэльнае, эліптычнай формы, калюча-зубчастае па краях, зялёнае ў верхняй частцы і бялёсае з ніжняй[6].

Суквецці-кошыкі адзінкавыя, даволі буйныя (памерам 3-5 см), з ружовымі кветкамі з моцна падоўжаным венчыкам[6].

Плод — голая зваротнаяйкападобна-прадаўгаватая сямянка з прыдаткам-папусам[6].

Прыродаахоўная сітуацыя[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародны саюз аховы прыроды па дадзеных за 1997 год адносіў Lamyropappus schakaptaricus да відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. https://web.archive.org/web/20171022213113/http://www.plantarium.ru/page/view/item/21974.html
  4. Lamyropappus — The Plant List
  5. Lamyropappus schakaptaricus (B. Fedtsch.
  6. а б в г Joachim W. Kadereit, Charles Jeffrey. Flowering Plants. Eudicots: Asterales. — Springer Science & Business Media, 2007. — С. 135. — 636 с. — ISBN 978-3-540-31050-1.
  7. а б Kerry Scott Walter, Harriet J. Gillett, World Conservation Monitoring Centre. 1997 IUCN Red List of Threatened Plants. — IUCN, 1998. — С. 179. — 862 с. — ISBN 2-8317-0328-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Lamyropappus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)