Перайсці да зместу

Лейшманіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Leishmania)
Лейшманіі

Прамасціготы Leishmania major
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leishmania Ross, 1903

Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5658
EOL  12153535

Лейшманіі (Leishmania, ад імя У. Лейшмана) — род жгуцікавых, якія выклікаюць лейшманіёзы.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Пераносчыкамі лейшманій з’яўляюцца маскіты з роду Phlebotomus у Старым Свеце і з роду Lutzomyia ў Новым Свеце. Натуральным рэзервуарам розных відаў служаць пазваночныя жывёлы, якія адносяцца да шасці атрадаў млекакормячых і яшчарак; зрэшты, на падставе ізаферментнага аналізу паразітаў яшчарак было прапанавана вылучыць у асобны род атрада трыпанасамацід — Sauroleishmania. Лейшманіі ў асноўным паразітуюць у клетках грызуноў, сабак і людзей, але таксама адзначаны выпадкі паразітавання ў даманаў, котак і коней. У Новым Свеце інфекцыя сустракаецца ў апосума, ляніўца і браняносцаў; зарэгістраваныя выпадкі лейшманіёза ў кенгуру ў Аўстраліі. Паводле ацэнак СААЗ ад пачатку 1990-х, на лейшманіёзы хворыя каля 12 мільёнаў чалавек у 88 краінах.

Зноскі

  1. Kuhls K.; et al. (2005). "Analysis of ribosomal DNA internal transcribed spacer sequences of the Leishmania donovani complex". Microbes and Infection. 7 (11–12): 1224–34. PMID 16002315.
  2. Lukeš J.; et al. (2007). "Evolutionary and geographical history of the Leishmania donovani complex with a revision of current taxonomy". Proceedings of the National Academy of Sciences. 104 (22): 9375–80. doi:10.1073/pnas.0703678104. Архівавана з арыгінала 25 ліпеня 2017. Праверана 24 студзеня 2013.
  3. Schönian G.; et al. (2008). "Leishmaniases in the Mediterranean in the era of molecular epidemiology". Trends in Parasitology. 24 (3): 135–42. doi:10.1016/j.pt.2007.12.006. Архівавана з арыгінала 15 лютага 2020. Праверана 24 студзеня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]