Let’s Twist Again

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
«Let's Twist Again»
Сінгл выканаўцы Чабі Чэкер
Бок «А» «Let's Twist Again»
Бок «А» па-беларуску «Станцуйма туіст ізноў!»
Бок «Б» «Everything's Gonna' Be All Right»
Бок «Б» па-беларуску «Усё будзе добра»
Выпушчаны 1961
Мова англійская
Фармат 7'
Запісаны 1961
Жанр рок-н-рол
Працягласць 2:16
Лэйбл Cameo-Parkway Records[d]
Аўтар песні Кэл Мэн і Дэйв Эпел
Чабі Чэкер, храналогія сінглаў
«Dance The Mess Around»
(1961)
«Let's Twist Again»
(1961)
«The Fly»
(1961)

«Let's Twist Again» (Станцуйма туіст ізноў!) — гэта песня, напісаная Кэлам Мэнам і Дэйвам Эпелам, і выданая як сінгл спеваком Чабі Чэкерам. Гэтая песня — адзін з найбуйнейшых хітоў 1961 году, яна дайшла да 8 месца ў чарце Білборд Поп (і так жа сама дасягнула 3-га месца ў чарце Білборд Кэш Бокс) у жніўні 1961 году, а затым яшчэ патрапіла на 2-гі радок чартаў у Злучаным Каралеўстве ў 1962 годзе, у студзені. Туіст, які ўзгадваецца ў песне — гэта адсылка да ўсеахапляльнай маніі туістам у ЗША ў тае гады, а «ізноў» у назве адсылае да таго факту, што ў 1960 годзе Чабі ўжо выпускаў іншы хіт пра туіст, «The Twist» (які, дарэчы двойчы патрапляў на 2-ую пазіцыю ў амерыканскіх чартах).

У 1962 годзе песня атрымала Грэмі як Найлепшы Рок-н-рольны Запіс. Чабі таксама запісаў версіі гэтага хіту па-нямецку і па-італьянску (ням.: Der Twist Beginnt і італ.: Balliamo il Twist, адпаведна). Гурт «The Residents» пазней, у 1976 годзе, засэмплаваў «Der Twist Beginnt» у пачатку альбома «The Third Reich 'n Roll». А яшчэ песня Чабі трапіла ў саўндтрэк да стужкі «Дапамога» ў 2011 годзе.[1]

На гэтую песню запісалі шмат кавераў, сярод выканаўцаў, што зрабілі гэта былі Таццяна Кэмерон Тайчы, «Kids Incorporated» і нават Філіп Кіркораў.

Зноскі

  1. The Help (Music From the Motion Picture) (26 ліпеня 2011).