Liqui Moly

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Liqui Moly GmbH
Тып прыватная кампанія
Заснаванне 1957
Заснавальнікі Ханс
Размяшчэнне  Германія Ульм
Прадукцыя Маторныя масла, змазачныя матэрыялы, масляныя прысадкі
Аперацыйны прыбытак 544 млн еўра (снежань 2018)
Колькасць супрацоўнікаў 848 чал. (снежань 2018)
Матчына кампанія Würth Group
Сайт liqui-moly.com

Liqui Moly GmbHнямецкая прыватная кампанія, якая спецыялізуецца на вытворчасці аўтамабільных масел, змазачных матэрыялаў і прысадак. З 1 студзеня 2018 года кампанія з'яўляецца часткай Würth Group, якая выкупіла астатнія акцыі папярэдняга мажарытарнага трымальніка і генеральнага дырэктара Эрнста Проста.

Спонсарства[правіць | правіць зыходнік]

На працягу ўсёй гісторыі Liqui Moly актыўна падтрымлівае спорт. Кампанія з’яўлялася спонсарам каманд і спаборніцтваў у аўта- і матагонках, лыжных відах спорту, футболе, хакеі, баскетболе, гандболе, тэнісе і іншых спартыўных дысцыплінах.

Пачынаючы з чэмпіянату свету па хакеіи з шайбай 2017 года, які прайшоў у Германіі і Францыі, кампанія стала тытульным спонсарам спаборніцтва[1]. 17 студзеня 2021 года кампанія адмовілася падтырмліваць чэмпіянат свету 2021 года, у выпадку яго правядзення ў Мінску, бо «бягучая сітуацыя ў Беларусі, гэтак жа як і палітыка ўрада, стаўленне да дэманстрантаў і відавочнае парушэнне правоў чалавека ў Беларусі ў корані супярэчаць перакананням Liqui Moly і каштоўнасцям, якія падзяляе кампанія»[2].

Зноскі

  1. Чемпионаты мира по хоккею (руск.). Liqui Moly. Праверана 18 студзеня 2021.
  2. Еще один спонсор откажется от поддержки ЧМ-2021, если турнир пройдет в Белоруссии (руск.). Спорт Экспресс (17 студзеня 2021). Праверана 18 студзеня 2021.