Перайсці да зместу

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021
2021 IIHF World Championship
Файл:2021 IIHF World Championship flag.jpg
Падрабязнасці чэмпіянату
Краіна правядзення  Латвія
Гарады правядзення Рыга
Час правядзення 21 мая — 6 чэрвеня
Колькасць каманд 16
← 2020
2022 →

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021 года — 85-ы чэмпіянат свету быў запланаваны ў 2021 годзе адразу ў дзвюх краінах: Беларусі і Латвіі (Мінск і Рыга), але ў студзені 2021 года Беларусь была пазбаўлена права прымаць турнір. Спаборніцтвы адбываліся з 21 мая па 6 чэрвеня і завяршыліся перамогай зборнай Канады.

Выбар месца правядзення

[правіць | правіць зыходнік]

На права правядзення чэмпіянату свету былі пададзены дзве заяўкі: адна сумесная заяўка Беларусі і Латвіі, другая — ад Фінляндыі.

Краіна Вынік
Беларусь Беларусь / Латвія Латвія 55
Фінляндыя Фінляндыя 52

Латвія ўжо прымала чэмпіянат свету ў 2006 годзе, а Беларусь прымала турнір у 2014 годзе.

Было таксама вырашана, што Фінляндыя прыме чэмпіянат у наступным годзе.

17 жніўня 2020 года прэм’ер-міністр Латвіі Артурс Крыш’яніс Карыньш заявіў, што з-за бягучай палітычнай сітуацыі ў Беларусі Латвія не можа праводзіць чэмпіянат разам з ёй, і заклікаў перанесці беларускую частку турніру ў іншую краіну[1]. 3 верасня Карыньш заявіў, што Латвія наогул гатовая прыняць чэмпіянат у адзіночку а за 4 месяцы у краіне здольныя падрыхтаваць другую арэну[2].

17 верасня Еўрапейскі парламент заклікаў нацыянальныя спартыўныя федэрацыі-краін ченаў ЕС адклікаць рашэнне аб правядзенні чэмпіянату свету па хакеі 2021 года ў Беларусі з-за «парушэнняў правоў чалавека»[3]. Спецыяльна для канчатковага рашэння па чэмпіянату свету Міжнародная федэрацыя па хакеі з шайбай стварыла экспертную камісію для падрыхтоўкі ўсебаковага агляду становішча спраў у Беларусі. У выніку, на падставе сваіх высноў эксперты падрыхтавалі даклад па сітуацыі ў Беларусі. Прэзідэнт Чэшскай федэрацыі хакея Тамаш Крал дапусціў, што федэрацыя можа адмовіцца пасылаць зборную на ЧС-2021[4]. Першапачаткова кіраўнік Федэрацыі хакея Расіі Уладзіслаў Траццяк выступаў за захаванне ЧС-2021 у Мінску, але ў канцы жніўня ён жа заявіў, што Расія гатовая прыняць чэмпіянат свету па хакеі 2021 года ў выпадку яго пераносу з іншай краіны[5].

18 верасня прэзідэнт ІІХФ Рэнэ Фазель заявіў, што «трывожна бачыць тое, што адбываецца ў Беларусі», і што «мы сутыкнуліся з палітычным ціскам, які ставіць пад сур’ёзны сумнеў правядзенне ЧС-2021 у Мінску»[6].

3 лістапада прэзідэнт Фінскай федэрацыі хакея Хары Нумеля сказаў, што чэмпіянат свету будзе даволі цяжка правесці ў Беларусі па прычыне, што «сітуацыя ў краіне пагаршаецца»[7]. Салідарнасць з прэзідэнтам ФФХ выказала член савета ІІХФ ад Польшчы, камісар Польскай хакейнай лігі Марта Завадска.

У пачатку лістапада платформа «Голас» правяла апытанне сярод беларусаў, ці варта праводзіць у краіне хакейны ЧС-2021. У апытанні прынялі ўдзел 420 075 чалавек. З іх 90,85 % выступілі за адмену спаборніцтва, 3,41 % прапанавалі не адмяняць ЧС, а 5,74 % рэспандэнтаў не змаглі даць адказ.

17 лістапада, напярэдадні пасяджэння праўлення ІІХФ, дзе прымуць канчатковае рашэнне па ЧС-2021, прадстаўнікі Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі запісалі відэазварот да кіраўніцтва ІІХФ з мэтай адмяніць ЧС-2021 у Мінску[8].

24 снежня члены Кангрэса ЗША і парламентарыі Еўрапарламента (усяго 86 чалавек) напісалі адкрыты ліст у адрас ІІХФ з патрабаваннем пазбавіць Мінск права правядзення бліжэйшага чэмпіянату свету[9].

5 студзеня 2021 года нямецкае выданне «Frankfurter Allgemeine Zeitung» апублікавала адкрыты ліст Сашы Філіпенкі да старшыні Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазеля, у якім пісьменнік задае нязручныя пытанні па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у Мінску[10][11].

11 студзеня Рэнэ Фазель выправіўся на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам[12], у прыватнасці, падчас якой прайшло абмеркаванне чэмпіянату свету[13], але затым быў раскрытыкаваны і вымушаны апраўдвацца[14].

Да 16 студзеня ад падтрымкі Чэмпіянату свету, калі ён пройдзе ў Беларусі, адмовіліся яго спонсары брэнд NIVEA і кампанія Škoda[15]. 17 студзеня да байкоту спонсараў чэмпіянату свету далучыўся брэнд Liqui Moly, які гэтак жа адмовіўся падтрымліваць сусветны форум у выпадку яго правядзення ў Мінску[16].

18 студзеня рашэннем ІІХФ турнір перанесены з Мінска, патлумачылі гэта пытаннямі бяспекі[17].

20 студзеня прадстаўнік Федэрацыі хакея Канады Дамінік Саян заявіў, што цалкам падтрымлівае рашэнне ІІХФ пазбавіць Мінск права правядзення чэмпіянату[18].

2 лютага ІІХФ вызначыла Латвію адзіным месцам правядзення ЧС-2021. Гэта патлумачана эпідэміялагічнымі складанасцямі, а таксама з тэхнічнымі прычынамі, якія прывялі да рашэння правесці турнір у адным горадзе.

Матчы Чэмпіянату свету прыняла Рыга. Асноўным стадыёнам стала «Арэна Рыга». Там гуляюць каманды групы B, а таксама адбываюцца два чвэрцьфіналы, паўфінальны і медальны раўнды. Другім стадыёнам стаў Алімпійскі спартыўны цэнтр, пераабсталяваны ў лядовы каток. Там праходзяць матчы групы A і два чвэрцьфіналы[19].

Рыга Рыга
Арэна Рыга
Умяшчальнасць: 10 300
Алімпійскі спартыўны цэнтр
Умяшчальнасць: 6 000
Файл:Arēna Rīga.jpg

Удзельнічала 16 зборных каманд. У сувязі з рашэннем Спартыўнага арбітражнага суда па справе «Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (ВАДА) супраць РУСАДА», зборная Расіі выступіла на турніры пад назвай і сцягам Алімпійскага камітэта Расіі[20]. Паколькі ў ніжэйшых дывізіёнах турніры не праводзіліся, ніводзін з удзельнікаў найвышэйшы дывізіён па выніках спаборніцтваў не пакідаў.

Папярэдні раўнд

[правіць | правіць зыходнік]

Групы былі сфарміраваны 20 мая 2020 года[21].

М Зборная Г П ПА ПА П ШЗ ШП РШ А
1 Каманда АКР751012810+1817
2Швейцарыя Швейцарыя750022717+1015
3Чэхія Чэхія732022718+913
4Славакія Славакія740031722-512
5Швецыя Швецыя730132114+710
6Данія Данія721131315-29
7Вялікабрытанія Вялікабрытанія710151331-184
8Беларусь Беларусь710151029-194
М Зборная Г П ПА ПА П ШЗ ШП РШ А
1Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША76001218+1318
2Фінляндыя Фінляндыя742101910+917
3Германія Германія740032214+812
4Канада Канада730131918+110
5Казахстан Казахстан722032218+410
6Латвія Латвія720321516-19
7Нарвегія Нарвегія721041721-48
8Італія Італія700071141-300
  Чвэрцьфінал                    
  В1  Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША 6  
  А4  Славакія Славакія 1   Паўфінал
      B1  Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША 2  
  Чвэрцьфінал   B4  Канада Канада 4  
  А2  Швейцарыя Швейцарыя 2
  В3  Германія Германія 3         Фінал
              ПФ2  Фінляндыя Фінляндыя 2
  Чвэцьфінал             ПФ1  Канада Канада 3
  А1   Каманда АКР 1      
  В4  Канада Канада 2   Паўфінал   Гульня за бронзу
      B2  Фінляндыя Фінляндыя 2   ПФ1  Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША 6
  Чвэрцьфінал   В3  Германія Германія 1     ПФ2  Германія Германія 1
  В2  Фінляндыя Фінляндыя 1
  А3  Чэхія Чэхія 0  

Спаборніцтвы адбываліся на фоне забароны ВАДА на выкарыстанне расійскага сцяга ў месцах правядзення спартыўных мерапрыемстваў. 24 мая ў Рызе расійскі сцяг, які разам са сцягамі іншых краін быў размешчаны ў цэнтры горада, мэр Рыгі Марціньш Стакіс зняў і замяніў на сцяг з сімволікай Алімпійскага камітэта Расіі[22].

Бела-чырвона-белы сцяг сярод іншых у Рызе

У той жа дзень замянілі дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг Беларусі на бел-чырвона-белы. Мэр Рыгі разам з міністрам замежных спраў Латвіі зрабілі гэта, паколькі «сцяг, які сімвалізуе рэжым, што ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі»[23].

Амбасадар Латвіі быў неадкладна запрошаны ў Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сувязі з «абразай дзяржаўнага сцяга Беларусі» ў Рызе. Паслу Латвіі прапанавалі пакінуць Беларусь на працягу сутак. Усяму дыпламатычнаму і адміністрацыйна-тэхнічнаму складу пасольства таксама прапанавана пакінуць Беларусь — на працягу 48 гадзін. У адказ на гэта Латвія высылае ўсіх беларускіх дыпламатаў[24].

Пасля просьбы кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазеля вярнуць на флагштокі дзяржаўнае палотнішча Беларусі альбо выдаліць сцягі IIHF мэр Рыгі выразіў гатоўнасць да выдалення сцягоў IIHF[25]. Адэкватнай палітычнай рэакцыяй і сігналам аб тым, што Латвія не прызнае кіраўніцтва Беларусі, 25 мая назваў Прэзідэнт Латвіі Эгілс Левіц інцыдэнт з заменай дзяржаўнага сцяга Беларусі падчас Чэмпіянату свету па хакеі[26].

25 мая ўрад Латвіі ўвёў абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю. Аргкамітэт чэмпіянату спадзяваўся, што ўдасца арганізаваць вылет у Мінск для беларускай зборнай. Для гэтага, паводле яго слоў, была неабходная афіцыйная просьба з боку беларускіх уладаў, аднак тыя з запытам не звярнуліся. Калі зборная Беларусі завяршыла выступленне, стала вядома, што яна вернецца дадому на аўтобусе, а не на самалёце[27][28].

Генпракуратура Беларусі завяла крымінальную справу на мэра Рыгі і міністра замежных спраў Латвіі. 2 ліпеня стала вядома, што Расія закрыла ўезд у краіну мэру Рыгі Марціньшу Стакісу[29].

Зноскі

  1. ↑ Финляндия рассмотрит возможность перенять часть чемпионата мира по хоккею 2021 года (руск.). Press.lv (20 жніўня 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  2. ↑ Латвия официально призвала перенести ЧМ по хоккею из Беларуси (руск.). LSM.lv (3 верасня 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  3. ↑ Европарламент призвал отозвать решение о проведении ЧМ по хоккею 2021 года в Белоруссии (руск.). ТАСС (17 верасня 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  4. ↑ Президент хоккейной федерации: Возможно, не отправлю свою команду на ЧМ в Минске (руск.)(недаступная спасылка). Sport Zinas (17 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022. Праверана 18 лістапада 2020.
  5. ↑ Третьяк рассказал о готовности России провести ЧМ-2021 вместо Белоруссии (руск.). MΣTAratings (31 жніўня 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  6. ↑ Q&A with the IIHF President (англ.). International Ice Hockey Federation (18 верасня 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  7. ↑ Valko-Venäjän urheiluväeltä karu esimerkki, miten Leijonien pelaajat olisivat vastuussa ihmiskohtaloista – maassa alkaa uusi yritys kammeta jääkiekon MM-kisat pois Minskistä (фін.). yle.fi (3 лістапада 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  8. ↑ «Я была задержана, потому что имею сердце» (руск.). САС у Instagram (17 лістапада 2020). Праверана 18 лістапада 2020.
  9. ↑ Члены Конгресса США призвали ИИХФ лишить Минск ЧМ-2021: «Безопасность спортсменов под угрозой» (руск.). Sports.ru (24 снежня 2020). Праверана 24 снежня 2020.
  10. ↑ Sasha Filipenko. «Genügen 450 Folter-Fälle nicht?» (ням.). Frankfurter Allgemeine Zeitung (5 студзеня 2021). Праверана 5 студзеня 2021.
  11. ↑ Саша Філіпенка — Рэнэ Фазелу: вы ўжо ўзялі з Лукашэнкам слова, што яго сабакі не будуць забіваць за іншыя сцягі?. Новы Час (5 студзеня 2021). Праверана 5 студзеня 2021.
  12. ↑ 'Hello, My Dear': Lukashenka’s Warm Hug For International Ice Hockey Chief Leaves Belarusian Opposition, Activists Steaming Mad  — Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, 12 студзеня 2021
  13. ↑ Рэнэ Фазэль прыляцеў у Мінск, дзе сустрэўся з Лукашэнкам, Наша Ніва, 11-01-2021
  14. ↑ sportschau.de
  15. ↑ sport.tut.by Архівавана 31 студзеня 2021.
  16. ↑ Еще один спонсор откажется от поддержки ЧМ-2021, если турнир пройдет в Белоруссии (руск.). Спорт Экспресс (17 студзеня 2021). Праверана 18 студзеня 2021.
  17. ↑ iihf.com
  18. ↑ Федерация хоккея Канады поддержала решение перенести ЧМ из Минска (руск.). Спорт Экспресс (20 студзеня 2021). Праверана 24 студзеня 2021.
  19. ↑ nn.by
  20. ↑ https://fhr.ru/news/item/77896/
  21. ↑ Groups for Minsk & Riga 2021 (англ.). International Ice Hockey Federation (20 мая 2020). Праверана 17 лістапада 2020.
  22. ↑ nn.by
  23. ↑ nn.by
  24. ↑ nn.by
  25. ↑ Радыё Свабода Архівавана 25 мая 2021.
  26. ↑ nn.by
  27. ↑ by.tribuna.com
  28. ↑ nn.by
  29. ↑ mid.ru