LiveSound.by

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
LiveSound.by
Livesound.gif
URL LiveSound.by
Камерцыйны не
Тып сайта музычны партал
Рэгістрацыя не
Мова(-ы) русская
Аўтар Андрэй «duckling» Чарніцкі
Пачатак працы 5 снежня 2006
Канец працы 4 лістапада 2009

LiveSound.byбеларускі музычны інтэрнет-партал, які працаваў у другой палове 2000-х. Зроблены для прасоўвання айчыннай альтэрнатыўнай музыкі, ён у дадатак да размяшчэння навінаў, афіш, справаздач з імпрэзаў і рэцэнзій сам ладзіў канцэрты і выдаваў зборнікі песень.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

16 снежня 2006 года прома-група LiveSound.by правяла свой першы канцэрт з удзелам гурта Ber-Linn  (руск.). У далейшым былі 1.5 кг  (руск.), 7раса  (руск.), Useless ID  (руск.) і іншыя, з беларускіх гуртоў: The Toobes, Hair Peace Salon, Open Space, Пятля Прыстрасція  (руск.) і іншыя.[2][3]

Музычныя зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • «LiveSound. Made in Belarus» (2007)

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. LiveSound.by - портал «живой музыки». cat.extreme.by. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2019. Праверана 13 красавіка 2019.
  2. Инанец, Снежана “ocherkistka”; Тарналицкий, Максим. Сайт LiveSound закрыт (руск.). another.by (18 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2019. Праверана 24 снежня 2018.
  3. Livesound.by «Безграничный рок или…?» (руск.). LiveSound.by. Open Space. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2019. Праверана 17 лістапада 2018.

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]