Hair Peace Salon

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Hair Peace Salon
фота
Hair Peace Salon выступае на ТВ шоу СТБ «Звёздный ринг» (20 чэрвеня 2010 года), злева направа: Уладзімір Агаян, Алег Вяль, Максім “Gandibober” Дзевічэнскі, Канстанцін Карман
Жанры інды-рок,[1][2], альтэрнатыўны рок,[3] брыт-поп,[4][5] брыт-рок,[6] паўэр-поп,[7][8] рок-н-рол[9]
Гады 1998-2013
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Мова песень англійская, беларуская
Лэйбл West Records
Склад Алег Вяль
Канстанцін Карман
Максім “Gandibober” Дзевічэнскі
Аляксандр Сцепановіч
Былыя
ўдзельнікі
Аляксандр Вашчыла
Аляксей Кузняцоў
Артур Лучкоў
Вадзім Дубіна
Вадзім Ісаеў
Уладзімір Агаян
Іншыя
праекты
Jitters, Bristeil, Helaiv
Сайт hairpeacesalon.com

Hair Peace Salon – гурт, які грае галоўным чынам у брыт-поп, інды-рок і паўэр-поп стылях з Мінска, Беларусь.[5][10] Музыка Hair Peace Salon вылучаецца ў большасці англамоўнай лірыкай з эмацыйнай падачай і рэзкімі перападамі настрою ў спевах.[11][12] Гурт быў заснаваны ў 1998 годзе і на сённяшні момант выдаў паўнафарматны альбом Gentleman, а таксама шмат сінглаў і EP.[13][14] У сярэдзіне 2013 года музыкі прыпынілі супрацоўніцтва, і некаторыя людзі з іх апошняга складу, уключая франтмена і сузаснавальніка Алега Вяля, які лічыцца адным з найлепшых рок выканаўцаў на Беларусі[15], сфарміравалі беларускамоўны рок-гурт Bristeil[16], за якім у 2017 годзе з'явілася нараджэнне сольнага электроннага праекта музыканта Helaiv.[17][18][1][19][20]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады (19982001)[правіць | правіць зыходнік]

Алег Вяль пачаў марыць граць музыку яшчэ ў 1996 годзе. На наступны год яго брат набыў для свайго гурта ўдарную ўстаноўку, і гэта стала першай матэрыяльнай падставай для пачатку. Алег Вяль хацеў далучыцца да музычнага калектыву брата, але яго не ўзялі, так як той яшчэ не граў на аніякім музычным інструменце. У 1998 годзе Алег Вяль сабраў двух школьных таварышаў Максіма Дзевічэнскага і Аляксандра Вашчылу ў свой гурт. Яго сябры таксама жадалі граць музыку як натхнёныя лакальнымі музычнымі групамі сяброў, так і вядомымі на ўвесь свет гуртамі, такімі як Nirvana.[21] Першыя гады хлопцы толькі вучыліся, як граць, і эксперыментавалі з новымі ідэямі і метадамі напісання твораў.

Першыя рэлізы (20022006)[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню назва “Hair Peace Salon” афіцыйна прагучала са сцэны мінскага клуба «База» 22 лютага 2002 года на канцэрце-трыб’юце Курта Кабэйна і гурта Nirvana.[22][23] Гэты канцэрт быў прысвечаны да дню нараджэння музыканта, і на ім Hair Peace Salon адыграў некалькі песень. На той момант склад гурта складаўся з трох чалавек: Алега, Максіма і Аляксандра, – але ў тым жа годзе барабаншчык Аляксандр Вашчыла пакідае гурт і яго наступнікам становіцца Артур Лучкоў.[24]

Сама назва гурта знайшлася дастаткова нечакана: на падлозе ў сябра гурта, беларускага паэта-празаіка-тэрарыста Аляксандра Яка. Гэта была пакамечаная паперка, на якой была запісана адна з яго англамоўных вершапрозаў пад назвай “Hair Peace Salon”. За барабанамі стала замацоўваецца кандыдатура Артура Лучкова, і малады гурт з ім удзельнічае ў канцэртах і выступае на музыкальным фестывалі «Свежы вецер», які праходзіў у БНТУ ў верасні.

Неўзабаве склад Hair Peace Salon узмацняе сола-гітарыст Вадзім Дубіна. Такім чынам, гурт на 2003 год збірае класічны склад рок-ансабля з чатырох чалавек: рытм-гітара, сола-гітара, бас, барабаны. У сакавіку Hair Peace Salon прымаюць удзел у «Фестывалі авангарднай музыкі і моды» ў Мінску.[24] У рэкламных мэтах гурт запісвае першы сінгл Next Level, які складаўся з двух песень, і ён выходзіць у пачатку 2004 года.[25]

У чэрвені 2004 года Hair Peace Salon прымае ўдзел у міжнародным фестывалі “Puieridetta Musica” (Музыка без межаў), які праходзіў у горадзе Нарва (Эстонія).[24] У тыя гады барабаншчык Артур Лучкоў і вакаліст-гітарыст Алег Вяль яшчэ таксама гуляюць у брыт-рок гурце Jitters,[26][27][28] дзе за бас-гітарай спяваў Канстанцін Карман, а да таго ж абодва англамоўныя музычная калектывы часта выступалі разам на зборных канцэртах і сумесна ездзілі па фестывалях, так што музыкі добра ведалі адзін аднаго.[29][30][31][32][33][34]

У 2005 годзе па сямейных абставінах з Hair Peace Salon сыходзіць сола-гітарыст Вадзім Дубіна. Праз чатыры месяцы пасля доўгіх пошукаў і эксперыментаў на яго месца прыходзіць гітарыст Вадзім Ісаеў з горада Жодзіна, знаёмства з якім адбываецца праз газету «Музыкальная газета».[33][24] У ліпені гурт удзельнічае ў польскім фестывалі «Басовішча-2005» (вольная сцэна),[35][36] у снежні – у «Рок-коле-2005» (Полацк).

Наступны рэкламны CD групы з'яўляецца ў свет у тым жа 2005 годзе. Плыта ўключыла ў сябе поўны EP Hover з аднайменным загалоўным сінглам,[37] а сама кампазіцыя “Hover” трапіла на брытанскі зборнік альтэрнатыўнага року Spotlight On выдавецтва Matchbox Recordings, выхад якога датуецца 14 лістапада 2005 года.[38][39] У кастрычніку франтмен Алег Вяль па пэўных тэхнічных і лагічных прычынах і каб больш часу ўдзяляць свайму гурту спыняе супрацоўніцтва з гуртом Jitters, дзе ён паралельна граў на гітары і быў бэк-вакалістам.[40][41][42]

Пад канец весны 2006 года барабаншчык Артур Лучкоў таксама вызваляецца ад пабочных абавязкаў у Jitters, а сам год гурт правёў на сцэне і, акрамя канцэртаў па Беларусі, прыняў удзел у замежных фестывалях “Rock Bez Igly” (Тыхы), “Wioslo Jacwinga” (Сувалкі), “Fiesta Borealis” (Алецка).[33][24] Да таго ж музыканты з'явіліся на зборным канцэрце з удзелам Neuro Dubel, Крама, N.R.M., Indiga і шэрагу іншых знакамітых беларускіх рок-калектываў у падтрымку выпуску серыі складанак «Песьні свабоды», які адбыўся на плошчы Бангалор 25 жніўня 2006 года.[43]

Gipsy і In Tune (20072009)[правіць | правіць зыходнік]

2007 год стаў годам выпуску другога самотніка. Усе песні да яго выканалі ўдзельнікі гурта ўчатырох, а клавішныя партыі былі сыграны некалькімі рознымі сесійнымі музыкантамі.[44][45] Гурт атрымлівае намінацыю ў катэгорыі «Прарыў году» на цырымоніі «Рок-каранацыя-2007» у лютым,[46] выйграе конкурс «ИдиНаРок» у чэрвені з прызам запісаць песню на прафесійнай музычнай студыі,[47] грае на вялікіх пляцоўках падчас святкавання Дню горада Мінска і на фестывалі «Амбасовище», які быў праведзены амбасадай ЗША ў Беларусі ў верасні, і выходзіць у паўфінал конкурсу Global Battle of the Bands, у якім хлопцы ўдзельнічалі на працягу другой часткі 2007 года.[24][48]

Пад канец 2007 года колькасць афіцыйных удзельнікаў групы павялічылася, як Канстанцін Карман прыпыніў існаванне свайго гурта Jitters і быў запрошаны гуляць у Hair Peace Salon на пастаяннай аснове.[49][50][40] У гурце ўжо быў свой басіст, а паколькі Канстанцін Карман нядаўна купіў сінтэзатар Roland JP-8000 падчас дзелавой паездкі ў Шатландыю, то ён стаў клавішнікам, які спявае вакальныя партыі, а таксама складае спевы.[51][52] 28 кастрычніка 2007 года EP Gipsy быў выдадзены ў свет. Новае аблічча гурта было паказана на канцэртнай прэзентацыі свежага самотніка, падтрыманай выступленнямі Open Space і некаторых іншых музыкаў-сяброў гурта, 18 лістапада 2007 года.[53][31]

25 лістапада 2007 года для прасоўвання новага супрацоўніцтва на лэйбле West Records быў выдадзены сумесны альбом пад назвай Split Раней Together Now.[54][55] На CD дыск трапілі самотнікі Gypsy гурта Hair Peace Salon і Pick Me Up гурта Jitters з арыгінальным афармленнем вокладкі, на якую былі змешчаны два звязаныя шнуркамі дзіцячыя чаравікі як сімвал таго, што раней было два гурта, але з гэтага часу яны аб'яднаны.[56][57][6] У дадатак да рэгулярных канцэртаў, а іх было дадзена ў 2007 годзе каля 30,[58] музыкі паспяхова ўдзельнічалі ў розных музычных конкурсах, такіх як як «Музычны плэй-оф», «Залатая акустыка», «Рок-спарынг».[59][60]

Афіцыйнае відэа да аднайменнага вядучага сінгла EP “Hover”, у якім быў прадстаўлены новы выгляд гурта і якое паказала новага ўдзельніка Канстанціна Кармана, было знята ў пачатку 2008 года.[61] Падчас першай частцы 2008 года на студыі OSMOS і быў запісаны новы сінгл “Stand The Rain”, прыз пераможцам музычнага конкурсу «ИдиНаРок».[62]

У сакавіку 2008 года вядучы гітарыст Вадзім Ісаеў пакідае гурт.[63] Гэта быў удар падчас сесій запісу новай міні-плыты, і хаця гурт спрабаваў знайсці новага сола-гітарыста, але гэтага зрабіць не ўдалося.[64] Нягледзячы на гэта, квартэт, які астаўся, не пажадаў ні марудзіць тэмп запісу новых твораў, ні змяншаць колькасць жывых выступленняў.[24][65][66][67] Яны занялі другое месца ў конкурсе «Музычны спарынг».[67][68][24] Прэзентацыя новага самотніка In Tune была зладжана ў дзень яго выпуску 1 лістапада 2008 года ў клубе “Bronx” пры падтрымцы фальклорнага гурта Akana з Ірэнай Катвіцкай і Русяй з Indiga.[69][70][71][72][73] Гэты дыск быў запоўнены чатырма песнямі.[62] Нягледзячы на тое, што Вадзім Ісаеў ужо больш не быў удзельнікам групы, яго партыі сола гітары пазначаны на двух кампазіцыях з гэтага EP: “Like A Whale” і “Stand The Rain” (бонус-трэк).[74]

Як пераможцы адборачных тураў разам з Open Space[75][76] у студзені 2009 года гурт грае на мясцовым фінале фестывалю Bandscan, фінал якога павінен быў прайсці ў Швецыі, але Hair Peace Salon займае толькі другое месца, калі галоўны прыз адыходзіць The Toobes.[77][78][79][80] Афіцыйнае відэа на сінгл “In Tune” было знята ў лютым.[81] У вясновы час бубнач Артур Лучкоў пакідае гурт у выніку рознагалоссяў у Hair Peace Salon, але пасля кароткіх пошукаў Аляксей Кузняцоў, былы ўдзельнік Prophetic Dream і некаторых іншых гуртоў, апынаецца ў крэсле барабаншчыка.[82][83] У ходзе наступнага перыяду з паўгода Hair Peace Salon актыўна працаваў у студыі над новымі музычнымі творамі, часта, як і па-ранейшаму,[66][58][84][85] гуляў канцэрты разам з дружалюбным гуртом, таксама прадстаўніком брытанскай хвалі Open Space ды іншымі.[77][86][87][88][89][90][91]

Як удзельнік праекта «Тузін Гітоў. Перазагрузка» вэб-партала «Тузін Гітоў» і грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» гурт пераспяваў сваю песню “Ice Age” на беларускай мове, лірыку да якой паэтычна пераклаў літаратар Віталь Воранаў,[92] і гата стала першым спевам хлопцаў на матчынай мове.[93] Новы трэк пад назвай «Студзень» сярод тузіна работ іншых беларускіх музыкаў трапіў на CD-кампіляцыю праекта, якая была выпушчана ў свет у снежні 2009 года.[94][95][96] У 2014 годзе складанка была перавыдадзена ў лічбавай форме на SoundCloud.[97] У жніўні 2009 года гурт атрымаў перамогу ў нацыянальным адборы, арганізаваным Еўрарадыё, і з'ездзіў у Чарнігаў (Украіна) на фестываль “Be Free”, каб прадставіць тую версію спева на роднай мове, выступіў разам з Ляпіс Трубяцкі, Воплі Відоплясова і многімі іншымі беларускімі і ўкраінскімі рок-музыкамі.[98][99][100][101][102][103][104]

У канцы 2009 года група прадставіла новы рэкламны выгляд: яна цалкам абнавіла свой афіцыйны сайт, дызайн якога быў распрацаваны Палінай Пастушэнка, рэжысёрам кліпа на песню“In Tune”,[105] каб падтрымаць выпуск новага кліпа на радыёхіт “Like A Whale”, які быў зняты як частка ўдзелу ў тэлевізійным шоу «PROдвижение+».[106] У перыяд пасля гэтага ў снежні 2009 года Аляксей Кузняцоў пакіне гурт. Пазней франтмен Алег Вяль скажа, што сыход музыкі адбыўся з-за таго, што яны не гулялі з гэтым бубначом добра ў гармоніі.[107] У наступныя месяцы Уладзімір Агаян, прыхільнік гурта, які выйграў кастынг на новага ўдарніка,[108] стаў яго пераемнікам.[109][110] Такім чынам, Вяль, Дзевічэнскі, Карман і Агаян пачалі супрацоўніцтва над новым CD альбомам.[105]

Gentleman (20102012)[правіць | правіць зыходнік]

5 красавіка 2010 года першы сінгл пад назвай Happy For A While з будучага паўнафарматнага альбома быў выпушчаны спачатку на кітайскі рынак з асаблівай вокладкай, каб падтрымаць падпісанне новага бубнача,[111] у той час калі яго сусветны выхад адбудзецца 5 дзён пазней.[112] Гэты выпуск азнаменаваў музычны зрух гурта ў бок паўэр-попа, а альбом з новымі спевамі павінен быў выйсці наступнай восенню.[113] Новыя песні з сінгла, як і зменены дрэс-код музыкаў, былі прадстаўлены 10 красавіка ў клубе “Broadway” у рамках прэм'ернага шоу разам з Drum Ecstasy, Кассиопея, The Stampletons ды іншымі.[114][115][116][117][118][109]

У верасні 2010 года гурт робіць двайны рэліз: выхад новага рок-н-рол[9] інтэрнэт-сінгла Rolz'n'Rulz быў падтрыманы эксперыментальным самотнікам рэміксаў HPS Remixed, на які трапілі 6 песень з дзвюх апошніх сінглаў у транс, драм-н-бэйс, даўнтэмпа ды іншых стылёвых апрацоўках ад шэрага дыджэяў мінскай электроннай сцэны.[119][120][121] Гэты самотнік рэміксаў стаў сімвалам паспяховых эксперыментаў у гэтым жанры на сцэне з DJ Waxme, распачатых апошняй зімой.[122][123] Цікава, што ўсе дзве песні з сінгла Happy For A While (“Happy For A While”, “Out Of Time”) і аднайменная “Rolz'n'Rulz” былі прыпісаны на карысць ударніка Аляксея Кузняцова, нягледзячы на яго зыход з Hair Peace Salon амаль год таму.[112][121]

У прэс-рэлізе ў падтрымку сінгла і EP гурт адзначыў, што праца над маючым адбыцца дэбютным альбомам будзе завершана ў пачатку зімы 2010 года.[124] Тым не менш на працягу 2011 года гурт працягнуў запіс твораў да будучага альбома.[96] Першапачаткова на дыску планавалася выдаць 11 спеваў, і тэмы высакароднасці, шчодрасці, сілы духу, прагі да жыцця з крыхай дзівацтваў і самаіроніі павінны былі прайсці праз яго чырвонай ніткай. Разам з заканчэннем працы над музычным бокам плыты ў канцы 2011 года гурт пачаў шукаць «сапраўднага мастака», які б намаляваў яго вокладку.[125]

18 сакавіка 2012 года гурт зрабіў афіцыйны анонс свайго паўнафарматнага альбома ў кароткім відэа.[126] Музычныя творы за апошнія тры гады[127] былі аб'яднаны ў альбом Gentleman, і гэты рэліз пачаў быць даступны з афіцыйнага сайта hairpeacesalon.com з 21 сакавіка 2012 года бясплатна з магчымасцю «заплаціць столькі, колькі вы захочаце» для прыхільнікаў.[128][129][130] Варта адзначыць, што, нягледзячы на папярэднюю аб'яву, толькі 10 трэкаў з'явіліся ў фінальнай версіі.[131][132][133][134] На пярэдняй вокладцы і для аздабленні буклета CD былі выкарыстаны афорты Сяргея Балёнка, аднаго з самых вядомых беларускіх мастакоў XX стагоддзя.[135]

Альбом атрымаў у асноўным станоўчую крытыку: «добрая, грунтоўная, прадуманая і гожая праца. Ну і асобны рэспект афармленню»,[136] «яны маюць усё, што трэба – выдатныя галасы, неблагую лірыку, хвацкі гук, бездакорнае выкананне, пісьменную падачу»,[137]«“Rolz'n'Rulz” чапляе»,[137] «гэты калектыў і знаходзіцца якраз ці не за ўсіх бліжэй да стандартнай еўрапейскай традыцыі сумяшчэння рокавага інструментарыя з дастаткова папсовай мелодыкай»,[137] «меладычныя і меланхалічныя песні, прыгожыя гітары і распазнавальны высокі вакал Алега Вяля»,[137] «зачараванне HPS не толькі ў стылістычнай вытрыманасці, не толькі ў бездакорна якаснай аранжыровачнай і кампазітарскай працы, але і ў безумоўнай арганічнасці»,[138], «шматгалоссе, што часам прымушае ўспомніць ліверпульскую чацвёрку, надае гучанню паветранасць і адчуванне буйнога мазка».[139] У той жа час аглядальнікі адзначылі адсутнасць яркасці і арыгінальнасці, таму што запіс чуўся, як звычайны альбом брытанскай хвалі.[137] Альбом Gentleman быў абраны ў некалькі топаў беларускіх альбомаў, выпушчаных у 2012 годзе,[140][141][142][143] а яго першы трэк “Borderline” быў абраны ў топ лепшых сучасных беларускіх музычных песень ад парталу Lenta.ru.[144]

Пасля выпуску альбома была зроблена замена ў гурце: новы бубнач Аляксандр Сцяпановіч быў знойдзены замест Уладзіміра Агаян, які пакінуў Hair Peace Salon. Прозвішча новага члена групы было афіцыйна названа ў верасні 2012 года,[145] і з-за пошукаў барабаншчыка прэм'ернае шоу да выхаду Gentleman было перанесена на 11 кастрычніка 2012 года.[146] У гэты дзень Hair Peace Salon адыграў сольны канцэрт на адной з самых папулярных пляцовак Мінска клубе RE:PUBLIC.[147][148] Падчас яго гурт выканаў песні з альбома Gentleman, творы мінулых гадоў і некалькі кавер-версій сваіх жа песень на беларускай мове, а таксама прэзентаваў цалкам новы спеў-дуэт з Ірэнай Катвіцкай, вакалісткай этнічнага гурта Akana, «Гарэла Сасна», праца над запісам якога распачалася яшчэ ў 2010 годзе.[7][149][150]

Распад (2013–наш час)[правіць | правіць зыходнік]

У наступныя месяцы група дала некалькі дадатковых канцэртаў на розных пляцоўках,[151][152][153] у тым ліку гастраліраваў з акустычнай праграмай.[154][155] Гурт атрымлівае намінацыю ў катэгорыі «Дэбют года» на музыкальнай прэміі Rock Profi за альбом Gentleman.[156][157][158] Апошняе на дадзены момант шоу было згуляна 19 мая 2013 года, калі Hair Peace Salon даў сумесны канцэрт з поп-рок гуртам Open Space у мінскім рок-клубе TNT.[159] У лютым 2014 года афіцыйны сайт быў зачынены, а потым дамен hairpeacesalon.com быў аб'яднаны з bristeil.com – афіцыйным сайтам новага беларускамоўнага рок-гурта Алега Вяля Bristeil, які ён заснаваў разам з барабаншчыкам Hair Peace Salon Аляксандрам Сцяпановічам і двума іншымі музыкантамі ў выніку бяздзейнасці Hair Peace Salon.[160][16][161][16][162] Гурт Hair Peace Salon ніколі не заяўляў пра свой распад, але з 2012 года калектыў не выпускаў новых песень у свет.

Назва гурта[правіць | правіць зыходнік]

Bed-In for Peace, Amsterdam 1969 – Джон Ленан і Ёка Она

Аднойчы найменне “Hair Peace Salon” было прапанавана сябрам Алега Вяля, які таксама пісаў музыку. Алег Вяль убачыў частку лірыкі да яго песні пад назвай “Hair Peace Salon”. Ягоны сябар узяў гэтае напісанне з адной амерыканскай кінастужкі, гэта быў усяго толькі знак на даму. Алег Вяль правёў даследаванне і не знайшоў аніякіх гуртаў, якія бы зваліся падобна гэтаму, толькі цырульню ў Дэнверы, Каларада, ЗША.[21] Другой раз напісанне 'Hair Peace' Алег Вяль вылучыў на вакне ў дакументальным фільме пра Джона Ленана і Ёка Она “Bed-In”.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Next Level (сінгл, 2004)
  • Hover (сінгл, 2005)
  • Split Before, Together Now (зборны дыск, 2007)
  • Gipsy (EP, 2007)
  • Stand The Rain (сінгл, 2008)
  • In Tune (EP, 2008)
  • Happy For A While (сінгл, 2010)[113]
  • HPS Remixed (EP, 2010)
  • Rolz’n’Rulz (сінгл, 2010)
  • Gentlemen (альбом, 2012)[112]
  • Гарэла Сасна (з удзелам Ірэны Катвіцкай) (сінгл, 2012)[163][164][165][166]

Удзел у зборніках[правіць | правіць зыходнік]

  • “Spotlight On” (2005), трэк Hover[38][39]
  • 我爱摇滚乐 = So Rock! Magazine 98[167] (2009), трэк In Tune[168]
  • «Тузін.Перазагрузка» (2009), трэк Студзень[169]
  • «БУДЗЬМА! The Best Rock» (2010), трэк Цянькі[170][171]
  • The Festival Anthem” by Waxme (2013), трэк Stand the Rain (Waxme Space Funk Remix)[172][173][174]

Відэаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі
Часовая шкала

Cпасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Helaiv с приветом от Hair Peace Salon (+слушать) (руск.) . experty.by (19 лістапада 2017). Праверана 11 лістапада 2018.
  2. 1 лістапада ў Менску пройдзе вялікі сольны канцэрт гурта Hair Peace Salon (Belarussian). Generation.by (22 кастрычніка 2008). Праверана 10 лютага 2016.
  3. Hair Peace Salon @ Graffiti (Russian). Graffity.by (10 кастрычніка 2011). Праверана 31 студзеня 2016.
  4. Hair Peace Salon "Gentleman" (+аудио) (Russian). Experty.by (13 чэрвеня 2012). Праверана 31 студзеня 2016.
  5. 5,0 5,1 "Hair Peace Salon" and Belarusian Brit-Pop - FFM. Far from Moscow (17 сакавіка 2009). Праверана 27 кастрычніка 2018.
  6. 6,0 6,1 Hair Peace Salon/Jitters :: Split Before, Together Now (Russian). Музыкальная газета.
  7. 7,0 7,1 Hair Peace Salon: "Мы ўжо больш не брыт-рок" (+фота) (Belarusian). experty.by (15 красавіка 2010).
  8. ку поговорил с группой Hair Peace Salon про передвижения людей и идей вокруг группы (Russian). Культурный журнал (10 верасня 2010). Праверана 31 студзеня 2016.
  9. 9,0 9,1 Серенков, Антон Субъективный интернет-обзор (сентябрь 2010) (руск.) . experty.by (11 кастрычніка 2010).
  10. Hair Peace Salon. www.radiohit.by.
  11. Биография Hair Peace Salon | Last.fm (руск.) . Last.fm.
  12. Ночной клуб "Реактор" Минск Звуки лета. afisha.maxi.by (9 ліпеня 2008).
  13. Hair Peace Salon (Chinese). iMusic.hk.
  14. Hair Peace Salon. Discogs.
  15. Константин Карман (группа"Hair Peace Salon"): Бегать по "Динамо" и искать новую маечку – слишком дорого (Russian). Ctv.by (20 чэрвеня 2010). Праверана 31 студзеня 2016.
  16. 16,0 16,1 16,2 Kalesnіkava, Masha Лідар Hair Peace Salon прэзентуе новы гурт (+слухаць) (Belarusian). experty.by (3 снежня 2013). Праверана 11 лістапада 2018.
  17. SP 'Defender', by Helaiv. Helaiv.
  18. Неизданная музыка учеников Ableton School (бел.) . 34mag.
  19. Вокалист Hair Peace Salon Олег Вяль представил сольный электронный проект Helaiv (руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі.
  20. Вакаліст Hair Peace Salon Алег Вяль прадставіў сольны электронны праект Helaiv (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі.
  21. 21,0 21,1 Интервью с группой Hair Peace Salon (Russian) (1 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2017. Праверана 15 кастрычніка 2018.
  22. RealMusic.ru - Hair Peace Salon (Минск) (16 лістапада 2004). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2004. Праверана 29 кастрычніка 2018.
  23. @ЛОЭ_М Hair Peace Salon | Информация о группе, исполнителе: новости, статьи, рецензии, отчеты, обзоры, афиша, концерты, фотографии, тексты и переводы песен, биографии, видео, клипы, лучшие песни, скачать mp3, аудио, комментарии, факты, обмен ссылками | British Wave (Russian). britishwave.ru.
  24. 24,0 24,1 24,2 24,3 24,4 24,5 24,6 24,7 BAND | Hair Peace Salon. Internet Archive. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2013. Праверана 15 кастрычніка 2018.
  25. Hair Peace Salon – Next Level. Discogs.
  26. Jaded, by Jitters. Jitters.
  27. Jitters (Минск) (Russian). realmusic.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2006. Праверана 5 лістапада 2018.
  28. Jitters :: И Их Британский Рок-Н-Ролл (Russian). Музыкальная газета. Праверана 5 лістапада 2016.
  29. Накануне "Дня безбилетника 2006" группа beZ bileta стала больше. naviny.by (9 лістапада 2006).
  30. Hair Peace Salon (Russian). Ежедневник. Праверана 16 кастрычніка 2018.
  31. 31,0 31,1 Бо, Папа большая презентация сингла группы Hair Peace Salon (Russian) (14 кастрычніка 2008). Праверана 16 кастрычніка 2018.
  32. Hair Peace Salon, состав группы, история, 1998 год, 2002 год (Russian). Праверана 16 кастрычніка 2018.
  33. 33,0 33,1 33,2 ИТОГИ ГОДА :: К итогам 2006-го (Russian). Музыкальная газета.
  34. Анонсы концертов (руск.) . talks.by.
  35. Basowiszcza'05 – Фестиваль музыки молодой Беларуси | XLAM.BY (Russian). xlam.by (24 жніўня 2005).
  36. "Басовище-2005" :: Как Оно Было... (Russian).
  37. Hair Peace Salon – Hover. Discogs.
  38. 38,0 38,1 Various Artists. Spotlight On. https://www.amazon.com/gp/product/B0015HM8FW/ref=dm_ws_sp_ps_dp. Retrieved on 16 October 2018. 
  39. 39,0 39,1 (in en-BY)‎Hair Peace Salon "Hover" by Various Artists. 2005-11-14. https://itunes.apple.com/by/album/hair-peace-salon-hover/127656691?i=127657296. Retrieved on 2018-10-18. 
  40. 40,0 40,1 Ju JITTERS, HAIR PEACE SALON, "Split Before, Together Now" и 'Gipsy'. – Музыкальные новости – XLAM.BY (Russian). xlam.by (20 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2017. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  41. Jitters (2) - Jaded (англ.) . Discogs.
  42. Hair Peace Salon, 2003 год, 2004 год, 2005, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010, 2012, дискография, видеография (Russian). Праверана 16 кастрычніка 2018.
  43. СЛЭП 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” | Записи в рубрике 25 жніўня, пл. Бангалор, “Песні Свабоды” | Дзёньнік : LiveInternet - Российский Сервис Онлайн-Дневников (бел.)  (31 жніўня 2006). Праверана 18 лістапада 2018.
  44. by_slap, !SLAP! здаецца мне што я сапраўды "казачны далбаёб" (Belarusian) (13 снежня 2007).
  45. Gipsy – EP. bandcamp.
  46. На "Рок-коронации-2007" в Беларуси корон будет больше, чем групп (руск.) . БДГ Деловая газета (27 лютага 2008).
  47. ИДИнаРОК. Финал. | XLAM.BY. xlam.by.
  48. Вакаліст Hair Peace Salon Алег Вяль прадставіў сольны электронны праект Helaiv (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі.
  49. Як беларусы да Nine Inch Nails завіталі :: Mузычная прастора Беларусі (Belaruisan). mpby.ru (30 жніўня 2007).
  50. Беларускі брыт-рок. (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 снежня 2007).
  51. Онлайн-концерт: Hair Peace Salon. TUT.BY (3 снежня 2010).
  52. Kostya_i_more (Russian). hairpeacesalon.com (22 чэрвеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2007. Праверана 27 кастрычніка 2018.
  53. "Гудвин", Минск – презентация EP Hair Peace Salon | Группа Open Space – официальный сайт. www.osband.com.
  54. Скарабагатава, Алена "Split Before, Together Now" – першы сумесны рэліз беларускіх брыт-рокераў Hair Peaсe Salon і Jitters :: Mузычная прастора Беларусі (Belarusian). mpby.ru (29 кастрычніка 2007).
  55. Hair Peace Salon, Jitters – Split Before, Together Now (CD) at Discogs. Discogs.
  56. Zamirovskaya, Tat'yana Не надо «а-ля»!. Личный вкус. №45 (615) 12 ноября 2007 г.. БелГазета. Новости Беларуси. Белорусские новости (ru-RU). БелГазета (12 лістапада 2007).
  57. 18 лістапада "Hair Peace Salon" і "Jitters" прэзэнтуюць сумесную праграму (бел.) . Generation.bY.
  58. 58,0 58,1 Музыкальная афиша - Страница 5 - Минский форум. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2014. Праверана 16 лістапада 2018.
  59. Hair Peace Salon | show-biz.by (руск.) . show-biz.by.
  60. Hair Peace Salon: наступ працягваецца :: Mузычная прастора Беларусі. mpby.ru (10 студзеня 2008).
  61. Hair Peace Salon (20 March 2008). Hair Peace Salon – Hover (Official Music Video). https://www.youtube.com/watch?v=MpQdGn00U-M. Retrieved on 2016-03-12. 
  62. 62,0 62,1 62,2 In Tune – EP, by Hair Peace Salon. Hair Peace Salon.
  63. In Tune (EP). unienc.ru.
  64. by_slap Группа Hair Peace Salon ищет соло-гитариста. !SLAP!.
  65. Где провести выходные 9-11 мая, вечеринки, концерты, выставки | Информационно-справочный портал Беларуси - interfax.by (руск.) . interfax.by (7 мая 2008).
  66. 66,0 66,1 Ванов, Иван Чтобы попасть на «Станцию спортивная», выходите на «Первомайской». naviny.by (25 красавіка 2008).
  67. 67,0 67,1 Анонсы концертов (руск.) . talks.by (28 красавіка 2008). Праверана 18 лістапада 2018.
  68. Финал фестиваля "Музыкальный Спарринг" – - Urban.by.
  69. Holdings: Hair Peace Salon (бел.) . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 18 лістапада 2018.
  70. Кузьміч, Воля Фотарэпартаж з канцэрту-прэзэнтацыі Hair Peace Salon новай плыткі In Tune (бел.) . Generation.bY (4 лістапада 2008).
  71. Кузьміч, Воля Hair Peace Salon: "Кожны думае ў меру распушчанасьці сваіх валасоў" (бел.) . Generation.bY (4 лістапада 2008).
  72. Mechaniczny, Wiecier Руся пра Indiga, Akana і кропкі над «і» :: Mузычная прастора Беларусі (бел.) . Музыкальная газета (15 кастрычніка 2008).
  73. Кузьміч, Воля Akana на прэзэнтацыі новага дыску Hair Peace Salon (бел.) . Generation.bY (3 лістапада 2008).
  74. Hair Peace Salon – In Tune. Discogs.
  75. iwishican, Ju Отчет: 9 ноября, «Bandscan: Belarus». Xlam.by.
  76. Xlam.by «Отчет: 9 ноября, «Bandscan: Belarus» | Группа Open Space — официальный сайт (руск.) . www.osband.com (13 лістапада 2008).
  77. 77,0 77,1 Вітушка, Воля Bandscan:Belarus: вызначаныя ўдзельнікі фіналу музычнага конкурсу (Belarusian). Generation.bY (10 снежня 2008).
  78. Фото «Hair peace salon». another.by.
  79. Каштан Детидетей – НОВОСТИ: Группа "Hair Peace Salon" в финале "Bandscan:Belarus». www.detidetey.com.
  80. Завершаны музычны конкурс Bandscan:Belarus: з канцэртамі ў Стакгольм едзе менскі The Toobes. Generation.bY.
  81. Hair Peace Salon (20 December 2009). Hair Peace Salon – In Tune (Official Music Video). https://www.youtube.com/watch?v=cTJnnw5b87Q&index=58&list=PLH7ZS7OR9oMT1zliKKAyrvVSs_YubMXd5. Retrieved on 2016-05-27. 
  82. Фото «Hair Peace Salon». another.by.
  83. propheticdream (27 December 2008). Prophetic Dream – Beautiful Events (Clip). https://www.youtube.com/watch?v=LbEesObZCnk&feature=youtu.be&t=4m37s. Retrieved on 2016-05-27. 
  84. duckling, Aresha СТАТЬИ: Безграничный рок или…? (руск.) . LiveSound.by | Белорусский музыкальный портал (1 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2008. Праверана 17 лістапада 2018.
  85. Livesound.by «Безграничный рок или…?» | Группа Open Space — официальный сайт (en-US). www.osband.com.
  86. by_slap АЎСЯНКА, СЭР! (Belarusian). !SLAP! (3 кастрычніка 2006).
  87. Сайт LiveSound закрыт - Интернет - Другая культура Беларуси. another.by (18 лістапада 2009).
  88. by_slap pre-party KOKTEBEL JAZZ FESTIVAL'2009. !SLAP! (10 ліпеня 2009).
  89. by_slap Hair Peace Salon + Open Space = 02/04/2009 Гродно Лицей №1. !SLAP! (23 сакавіка 2009).
  90. by_slap Light within - свет внутри (HPS, Open Space, In Vino, Lights fall from behind, The Fantastiques). !SLAP! (16 мая 2010).
  91. by_slap Фотасправаздача. Hair Peace Salon & Open Space (live in Grodno 02.04.09). !SLAP! (5 красавіка 2009).
  92. modern_friend Hair Peace Salon: путь к белорусизации. Современный друг лучше старых двух! (29 чэрвеня 2010).
  93. Перазагрузка: Hair Peace Salon (Belarusian). Тузін Гітоў. TUT.BY (9 кастрычніка 2009).
  94. Горевой, Марат Вышел в свет новый компакт-диск произведений белорусских музыкантов "Тузін. Перазагрузка" (ru-RU). БелаПАН. TUT.BY (18 снежня 2009).
  95. Holdings: Тузін. Перазагрузка (бел.) . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 18 лістапада 2018.
  96. 96,0 96,1 Hair Peace Salon у аддаленым доступе (бел.) . Generation.bY (29 лістапада 2010).
  97. «Перазагрузка» афіцыйна выкладзеная ў Soundcloud (аўдыё). Тузін Гітоў (21 лютага 2014).
  98. БелаПАН. Наибольшее количество зрителей на фестивале Be Free в Чернигове собрала группа "Ляпис Трубецкой" (руск.) . БелаПАН (24 жніўня 2008).
  99. Беларусский фестиваль Be Free в Чернигове. ВК.
  100. группа Hair Peace Salon на фестивале Be Free !. ВК.
  101. Абяры фіналістаў "Be Free"!. Еўрапейскае радыё для Беларусі.
  102. «Воплі Відоплясова» выступали под бело-красно-белым флагом (Фото). Хартыя'97.
  103. «Воплі (руск.) . library.by.
  104. Яр, Маша Вопли Видоплясова на Be Free учили белорусский язык (Фоторепортаж) (23 жніўня 2009).
  105. 105,0 105,1 Новый клип группы Hair Peace Salon (+видео) (руск.) . experty.by (28 снежня 2009).
  106. Hair Peace Salon - Like A Whale (Official Music Video)
  107. Онлайн-концерт: Hair Peace Salon. TUT.BY (3 снежня 2010).
  108. by_slap Группа HAIR PEACE SALON разыскивает барабанщика. !SLAP! (9 красавіка 2009).
  109. 109,0 109,1 Фото «Hair Peace Salon». another.by.
  110. Vladimir Agayan. Discogs.
  111. Happy for a While (豆瓣). music.douban.com.
  112. 112,0 112,1 112,2 Happy for a While – Single, by Hair Peace Salon. Hair Peace Salon.
  113. 113,0 113,1 Группа Hair Peace Salon выпустила интернет-сингл, готовит альбом (руск.) . experty.by (7 красавіка 2010).
  114. Home-Fest «Cheelzzz» - концерт в Минске | AFISHA.TUT.BY (руск.) . afisha.tut.by.
  115. Пятаков, Андрей home-fest «cheelzzz!»: пятилетие «fucktoreal promo» (ru-RU). Ultra-Music (14 красавіка 2010).
  116. Hair Peace Salon презентуют интернет-сингл «Happy For A While» (ru-RU). Ultra-Music (6 красавіка 2010).
  117. Шеремет, Егор home-fest «cheelzzz!» (ru-RU). Ultra-Music (14 красавіка 2010).
  118. denizion Home-Fest «Cheelzzz», Broadway, 11 апреля. denizion (16 красавіка 2010).
  119. Новыя рэлізы ад гурта Hair Peace Salon (бел.) . Generation.bY (16 верасня 2010).
  120. HPS Remixed – EP, by Hair Peace Salon. Hair Peace Salon.
  121. 121,0 121,1 Rolz'n'Rulz – Single, by Hair Peace Salon. Hair Peace Salon.
  122. Geometria.ru - The Black Door - Dj Jayden Bell (Spain), Влад Ваксме (WAXME), Группа HAIR PEACE SALON (руск.) . Geometria.
  123. Geometria.ru - DJ JAYDEN BELLL, HAIR PEACE SALON & WAXME@ The Black Door (руск.) . Geometria.
  124. Hair Peace Salon анонсируют новый альбом (руск.) . experty.by (20 верасня 2010).
  125. NEWS | Hair Peace Salon (2 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2012.
  126. vialic3 (18 March 2012). Hair Peace Salon new album announcement by Maxim Lushchyk. https://www.youtube.com/watch?v=Tjs7jxLo4Gg. Retrieved on 2017-05-21. 
  127. Hair Peace Salon выпустили дебютный полноформатник (+скачать) (руск.) . experty.by (22 сакавіка 2012).
  128. GENTLEMAN (2012).
  129. Hair Peace Salon выпусьціў джэнтэльмэнскі альбом (+спампаваць) (бел.) . Generation.bY (21 сакавіка 2012).
  130. Хорошая новость | Hair Peace Salon (4 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2012.
  131. Gentleman专辑_GentlemanHair Peace Salon_在线试听 - 虾米音乐 (Chinese). www.xiami.com.
  132. Hair Peace Salon выпустили альбом «Gentleman» (ru-RU). Ultra-Music (21 сакавіка 2012).
  133. Hair Peace Salon: "Мечтаний или надежд на глобальную популярность у нас нет" (+фото) (руск.) . experty.by.
  134. Gentleman, by Hair Peace Salon. Hair Peace Salon.
  135. офорты | etchings | balenok.com. balenok.com.
  136. Hair Peace Salon "Gentleman" (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі.
  137. 137,0 137,1 137,2 137,3 137,4 Hair Peace Salon "Gentleman" (+аудио) (бел.) . experty.by. Праверана 30 кастрычніка 2018.
  138. "Ситка Пит 2012-05" (KARAKUL, Anvil Smith, HAIR PEACE SALON, LOWRIDERZ, Organoid, Starpilot и др.) | Рецензии | Наш НеФормат. www.nneformat.ru.
  139. Колесникова, Маша Внештатный эксперт М.Колесникова: Hair Peace Salon "Gentleman" (Belarusian). experty.by (28 чэрвеня 2012).
  140. Лучшие альбомы 2012: топ-10 за первое полугодие (+аудио) (руск.) . experty.by (8 кастрычніка 2012).
  141. Филимонов, Александр Александр Филимонов (Россия): личный топ-10 белорусских альбомов за 2012 год (руск.)  (9 красавіка 2013).
  142. Сяргей Будкін: асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2012 год (+аўдыё) (руск.) . experty.by.
  143. Маша Калеснікава: асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2012 год (+аўдыё) (руск.) . experty.by.
  144. Заводы стаяць, адны гітарысты ў краіне.
  145. NEWS | Hair Peace Salon (19 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2012.
  146. Hair Peace Salon презентует альбом, выпущенный полгода назад (ru-RU). Ultra-Music (1 кастрычніка 2012).
  147. Hair Peace Salon. sta-logistic.by. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2016. Праверана 15 лістапада 2018.
  148. Hair Peace Salon (30 December 2012). Hair Peace Salon – Stand The Rain (Live @ RE:PUBLIC). https://www.youtube.com/watch?v=TyRq0Qs20C0&index=5&list=PLH7ZS7OR9oMT1zliKKAyrvVSs_YubMXd5. Retrieved on 2017-05-21. 
  149. Будзьма беларусамі! " Hair Peace Salon: "Усё нармальна. Як звычайна. На чацвёрачку" (фотарэпартаж). budzma.org.
  150. Калеснікава, Маша Hair Peace Salon: "Усё нармальна. Як звычайна. На чацвёрачку" (+фота) (Belarusian). experty.by (12 кастрычніка 2012).
  151. New-Wave (англ.) . www.facebook.com.
  152. "Памяркоўны Гук" – Концерт Hair Peace Salon и Clover Club (6 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013.
  153. NEWS | Hair Peace Salon (19 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2013.
  154. Hair Peace Salon прапануюць старому вуху новае гучанне (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі.
  155. Будкін, Сяргей Вытанчаная акустыка ад Hair Peace Salon (фотарэпартаж). budzma.org (21 студзеня 2013).
  156. Новая музыкальная премия Rock Profi: награда «За вклад» присуждена «Ляпису Трубецкому». naviny.by (8 красавіка 2013).
  157. Поплавская, Ася Первую профессиональную музпремию получили Akute и «Ляписы». naviny.by (17 красавіка 2013).
  158. "Ляпис Трубецкой" наградят за вклад в белорусский рок (+номинанты) (руск.) . experty.by (8 красавіка 2013).
  159. TNT Rock Club, Минск | Группа Open Space – официальный сайт (en-US). www.osband.com.
  160. Маліноўскі, Ілля Гурт Bristol выдаў дэбютны EP (+слухаць) (Belarusian). experty.by (29 мая 2014). Праверана 11 лістапада 2018.
  161. {{Cite web|url=http://tuzin.fm/zhamerun/907/bristol-pieraspiavau-haire-peace-salon-i-lanu-del-rej-pa-bielarusku.html%7Ctitle=BRISTOL ПЕРАСЬПЯВАЎ HAIRE PEACE SALON I ЛАНУ ДЭЛЬ РЭЙ ПА-БЕЛАРУСКУ (АЎДЫЁ)|publisher=[[Тузін Гітоў|language=be}}
  162. About us (en-BY). Bristeil (8 студзеня 2015).
  163. Калеснікава, Маша Hair Peace Salon спрычыніліся да музыкі каранёў (слухаем!) (Belarusian). Еўрапейскае радыё для Беларусі (8 кастрычніка 2012). Праверана 26 верасня 2018.
  164. Будзьма беларусамі! " Hair Peace Salon: "Усё нармальна. Як звычайна. На чацвёрачку" (фотарэпартаж). budzma.org.
  165. Колесникова, Маша Hair Peace Salon покажут "Джентельмена" широкой публике (Russian). Experty.by (2 кастрычніка 2012). Праверана 26 верасня 2018.
  166. Будкін, Сяргей Вытанчаная акустыка ад Hair Peace Salon (фотарэпартаж). budzma.org (21 студзеня 2013).
  167. Hair Peace Salon: Рукі прэч ад Тыбета. udf.by.
  168. https://www.discogs.com/Various-我爱摇滚乐-So-Rock-Magazine-98/release/8007078 / Various - 我爱摇滚乐 = So Rock! Magazine 98 (CD) at Discogs
  169. http://budzma.by/news/hair-peace-salon-nadzyei-sprawdzilisya.html Hair Peace Salon: Надзеі спраўдзіліся
  170. Budzma The Best Rock [Гуказапіс ; Budzma The Best Rock / New / Еўрапейскае Радыё для Беларусі] (бел.) . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 18 лістапада 2018.
  171. https://www.discogs.com/Various-Budzma-The-Best-Rock-Budzma-The-Best-RockNew/release/11931602 Various - Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (CD) at Discogs
  172. Waxme. The Festival Anthem by Waxme on Amazon Music. https://www.amazon.com/Festival-Anthem-Waxme/dp/B00D4CHAI6. Retrieved on 23 October 2018. 
  173. (in en-BY)‎‎The Festival Anthem by Waxme on Apple Music. 2013-31-05. https://itunes.apple.com/by/album/the-festival-anthem/656773045. Retrieved on 2018-10-23. 
  174. Stand the Rain (Waxme Space Funk Remix)-Waxme, Stand the Rain (Waxme Space Funk Remix)MP3下载,歌词下载 - 虾米音乐 (Chinese). www.xiami.com.
  175. Hair Peace Salon - Hover (Official Music Video)
  176. Hair Peace Salon - Like A Whale (Official Music Video)