Open Space

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Open Space
Жанры брыт-поп[1], поп-рок, софт-рок, інды-рок[2]
Гады 2006-па сённяшні дзень
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Адкуль Мінск
Мова песень англійская, беларуская, руская
Лэйблы West Records
Vigma
Склад Віталь Маціеўскі
Сева Маслаў
Андрэй Малашэнка
Арцём Буракін
Былыя
ўдзельнікі
Максім Мястоўскі
Раман Саракалетаў
Іншыя
праекты
MATIVI, Days of Days, Лермонт [3]
osband.com

Open Spáceбеларускі поп-рок і інды-рок гурт з Мінска.[4] Пачаў граць у сярэдзіне нулявых з англійскамоўным рэпертуарам з невялікай колькасцю беларускамоўных песень,[5] у апошнія гады змяніў мову напісання большасці твораў на рускую.[6] З 2006 года гурт выпусціў два паўнавартасных альбома ў дадатак да шэрагу EP і сінглаў, але ў цяперашні час музыкі працуюць разам у асноўным у якасці кавер-гурта.[7][8] Акрамя таго, з марта 2017 года франтмен гурта Віталь Маціеўскі прасоўвае свой сінці-поп дуэт Days of Days,[9][10] таксама з чэрвеня 2018 года ён піша музыку для свайго сольнага электроннага праекта MATIVI.[11][12][13][14]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Група ўтварылася ў 2006 годзе пасля выпадковага знаёмства Віталя Маціеўскага і Севы Маслава на музычным анлайн-форуме.[15] Абодва заснавальніка мелі на той момант музычную адукацыю, а Сева меў досвед удзелу ў іншых гуртах.[15] Дзень першай рэпетыцыі, 12 сакавіка, стаў афіцыйнай датай нараджэння калектыву.[15] У якасці гітарыста быў запрошаны Максім Мястоўскі, з якім быў сыграны першы канцэрт у ДК «Будаўнік» горада Салігорск 5 жніўня 2006 года[16]. У верасні да калектыву далучыўся ўдарнік Андрэй Малашэнка, які і скончыў фармаванне складу.

Дэбютным выдадзеным рэлізам стаў EP “Wake Up”, які складаецца з 6 кампазіцый. Спачатку музыкі арыентаваліся на пяць трэкаў, але ў апошні момант на міні-альбом увайшла бонусная песня “Today”, якая раней нідзе не выконвалася.[15] У свой час музыкі часта спявалі разам на сумесных канцэртах з іншымі англамоўнымі рок-гуртамі Беларусі, што таксама былі прадстаўнікамі брытанскай хвалі: Hair Peace Salon, Jitters, Milque Twins.[17][18][19][20][21][22][23][24][25][26][27][28][29][30][31][32]

25 красавіка 2008 года музыкі прадставілі другі самотнік «Beautiful» прэм’ерным шоу ў мінскім клубе «Bronx» пры падтрымцы тэатра пластыкі EYE.[33][34]

Летам 2009 года хлопцы граюць на вялікіх пляцоўках падчас фестываляў «Амбасовішча», які быў праведзены амбасадай ЗША ў Беларусі ў чэрвені[35], і «Жывы гук ON-line» Піта Паўлава (гэдлайнеры[36]) у жніўні.

На 2017 год квартэт выпусціў два сваіх паўнафарматных альбома (“Deal With Silence” і “Pressure”, апошняя плыта была прэзентавана 22 сакавіка 2012 года ў клубе RE:PUBLIC[37]), а таксама чатыры EP і россып сінглаў, але ў апошнія гады калектыў грае больш кавер-версіі.[8]

Музыкі Open Space называюць сваю музыку «англійскамоўным рокам», адасабляя яе ад жанравых азначэнняў.[38]

Стыль[правіць | правіць зыходнік]

Падчас этапу ранішняй творчасці Open Space па выніках сумеснага канцэрта таксама з брыт-рокерамі Milque Twins, Hair Peace Salon, Jitters восенню 2006 года аглядальнік газеты «Музыкальная газета» Слэп адзначаў: «У музыцы адчувалася занадта моцная перадазоўка Coldplay. З той толькі розніцай, што ў Open Space усё прасцей, прымітыўней, не так прыгожа і не чапляе. Перанятай выявілася толькі музычная форма, але без напаўнення сваімі асабістымі ідэямі ды пачуццямі».[39][40]

Кожная кампазіцыя падобная на папярэднюю запамінальным танцавальным рытмам, упрыгожаным цяжкімі гітарамі.[29] «Завадныя песні, разлічаныя на шырокага слухача, якія чапляюцца», – пісаў пра гурт у 2007 годзе на фоне іх выступлення разам з брыт-поп гуртом Hair Peace Salon беларускі музычны партал LiveSound.by.[29] «Open Space – вельмі моцная група. Выдатна гуляюць хлопцы і будуць гуляць вельмі доўга», – прарочыла вялікі шлях гурту Aresha з сайту LiveSound.by яшчэ ў 2007 годзе.[30]

Пасля наведвання аднаго з сумесных канцэртаў беларускіх брыт-рокераў восенню 2007 года Fobia_L з LiveSound.by ахарактарызавала гук гурта, які граў «вельмі роўна, сыграна, акуратна і нават прафесійна», як мяккі брыт-поп, але і стала сведкай праблемы балансу, бо было «сумна».[41]

Супрацоўнікі Еўрапейскага радыё для Беларусі ў 2010 годзе адзначалі, што на радыё гурт часта блытаюць з Hair Peace Salon ды Coldplay.[42]

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Ужо напачатку вясны 2007 года у размове з «БелГазетай» антрэпрэнёр Ян Бусел адзначыў прагрэс маладога брыт-рок гурта.[43] У маі 2008 года Aresha, канцэртны аглядальнік партала «LiveSound.by», засведчыла далейшае ўдасканальванне артыстаў, іх «бездакорны прафесіяналізм» і цікавыя мелодыі[26].

«У іх песьнях прысутнічае і каханне, і космас, ёсць і іранічныя ноткі з мудрагелістым падтэкстам», — xlam.by запрашаў на канцэрт гурта ў падтрымку самотніка «Wake Up» у 2007 годзе.[44] Зміцер Падбярэзскі, музычны аглядальнік Ej.by, па выніках праслухоўвання альбома Pressure адзначаў «відавочную наяўнасць меладычнага і кампазіцыйнага мыслення», якая узмацняцца сыгранасцю музыкаў.[45]

«Дзецідзяцей» шанавалі гурт, бо ён грае «добрую музыку»[46].

Заснавальнік сайту «Ultra-music.com» Віталь Радзівонаў у сваім запісу з фэсту «Жывы Гук ON-line» летам 2009 года папракнуў «Open Space» за нуднасць канцэртнай праграммы, паставіў яму ў прыклад гурт «The Toobes»[47].

Моўнае пытанне[правіць | правіць зыходнік]

На пытанне Волі Кузьміч ад Задзіночання беларускіх студэнтаў на прэзентацыі самотніка «Wake Up» пра выбар англійскай мовы для спеваў, Максім Мястоўскі аргуметаваў, што яе «зараз ужо кожны другі школьнік добра ведае», а Віталь Маціеўскі патлумачыў, што яны спяваюць так, як ім падабаецца.[48] Яны ж дагэтуль адказвалі Музыкальнай газеце, што гэтая мова інтэрнацыянальная і простая для ўспрымання да і спеў на ёй будзе спрыяць выхаду на Еўропу.[16]

Падчас здымак канцэрта-фільма «Жывы Гук ON-line» у жніўні 2009 года Міра Шульц і Tarantino, карэспандэнты Еўрапейскага радыё для Беларусі, паслухалі канцэртную праграму гурта, адыграную на англійскай мове «быццам на роднай», нягледзячы на тое, што замежнай мовай валодалі не ўсе ўдзельнікі[49].

Музычны рэдактар радыё Unistar(руск.) бел. Аляксандр Ажынскі казаў Еўрапейскаму радыё для Беларусі у 2009 годзе, што англамоўны рок Open Space часта грае на яе хвалях, так як станцыя «аддае перавагу якаснай папулярнай музыцы» цікавай дарослым.[50][51] Зміцер Падбярэзскі, музычны аглядальнік Ej.by, у 2012 годзе звярнуў увагу на англамоўныя песні, творчы прынцып калектыву, і выказаў думку, што Open Space цалкам могуць скласці канкурэнцыю сваім англамоўным западным калегам на хвалях «распешчаных дзяржаўным рэгуляваннем» рыдыёстанцый Беларусі[45].

Віталь Маціеўскі адказваў Еўрапейскаму радыё для Беларусі увесну 2010 года, што, так як грамадства ў рускамоўнай краіне «патрабуе зразумелага маўлення», хаця самі музыкі «жадаюць выконваць песні на англійскай», гурт пачаў рабіць першыя дэма-запісы песень на рускай мове на яго ж тэксты[42].

«Беларуская мова больш меладычная, таму складаней было праспяваць рускі варыянт песні. – апавёў у размове па моўным пытанні з карэспандэнтам парталу Памяркоўны Гук Валерыяй Аксакавай з нагоды выхаду інтэрнет-сінгла «Do You Remember» вясной 2012 года вакаліст дагэтуль выключна англамоўнага гурта Віталь Маціеўскі і дадаў: – У бліжэйшых планах мы яшчэ паспрабуем зрабіць пару песень на рускай мове».[52] На пытанне Юрыя Мысліцкага з клецкай газеты «Да новых перамог», чаму англамоўны гурт змяніў мову спеваў з цягам часу, Віталь Маціеўскі ў 2015 годзе распавёў так: «Нам было каля 20-ці. Мы выраслі на англамоўнай музыцы. Гэта было стыльна, модна, маладзёжна. Пазней зразумелі, што мова ўсё ж мае важкае значэнне. І славянскі народ мае патрэбу ў разуменні тэкстаў, сэнсу і г.д.».[2]

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Кавер-версіі[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 годзе гурт Sunny Days спеў кавер на песню «Гэта няпроста» з максі-сінгла «Do You Remember».[56]

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі
Часовая шкала

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Год Назва Лэйбл
2009 Deal With Silence[57][58][59][60][61][62] West Records
2012 Pressure[63][64][65][66] Vigma

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

  • Wake Up (EP, 2007)[15]
  • Beautiful (EP, 2008)[67]
  • Let It Go (EP, 2010)
  • Bookseller (EP, 2011)
  • Do You Remember (Сінгл, 2012)
  • Сделай Шаг (Сінгл, 2014)

Удзел у зборніках[правіць | правіць зыходнік]

  • «LiveSound. Made in Belarus» (2007), трэк Beautiful
  • «APS Sound» Volume 1 (2012), трэкі Bookseller, Yeah Yeah Yeah, Deal With Silence[68]

Зноскі

  1. Валынскі, Дохтур Хварэем на Brit Pop (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (2009). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2009. Праверана 6 лістапада 2019.
  2. 2,0 2,1 Мыслицкий, Юрий Звезды белорусского инди-рока выступят в Клецке в День молодежи (руск.) . Да новых перамог (19 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2019. Праверана 10 красавіка 2019.
  3. "Лермонт" выпустит дебютный альбом осенью (+песня) (руск.) . experty.by (21 жніўня 2013).
  4. Open Space.
  5. Концерт группы "Open space" на СТВ (англ.) . СТБ (23 чэрвеня 2012). Праверана 22 снежня 2018.
  6. О группе | Группа Open Space — официальный сайт
  7. Весялуха, Марына. Open Space: «Мы чужыя песні граем як свае» (бел.) , Звязда (2016-08-18). Праверана 25 снежня 2018.
  8. 8,0 8,1 Группа Open Space — кавер бэнд, кавер-версии и собственные песни. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  9. Day of Days (англ.) .
  10. Виталий Матиевский (2017-05-17). Day of Days - Miracle. https://www.youtube.com/watch?v=3dlrGlIHbMg&frags=pl,wn. Retrieved on 2018-11-14. 
  11. Минская волна - В гостях Виталий Матиевский (ru-ru).
  12. Виталий Матиевский (2018-11-08). MATIVI - Try. https://www.youtube.com/watch?v=-XPfgVm3jMc&t=0s. Retrieved on 2018-11-08. 
  13. Виталий Матиевский (2018-11-08). Open Space - Падаю один (MATIVI Remix). https://www.youtube.com/watch?v=tuIKZx3Gcys&t=0s. Retrieved on 2018-11-08. 
  14. Виталий Матиевский (2018-11-08). MATIVI - Кто может знать. https://www.youtube.com/watch?v=Oc72ifGOO_k&t=0s. Retrieved on 2018-11-08. 
  15. 15,0 15,1 15,2 15,3 15,4 Wake Up – мини альбом от группы Open Space (руск.) . LiveSound.by. Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2008. Праверана 28 лістапада 2018.
  16. 16,0 16,1 "OPEN SPACE особенности белорусского брит-рока" (in ru). Музыкальная газета (41). 2006. http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2006/41/0200.html. Retrieved on 2019-11-03. 
  17. by_slap АЎСЯНКА, СЭР! (3 кастрычніка 2006).
  18. "Гудвин", Минск – презентация EP Hair Peace Salon | Группа Open Space – официальный сайт.
  19. Бо, Папа большая презентация сингла группы Hair Peace Salon (Russian) (14 кастрычніка 2008). Праверана 23 кастрычніка 2018.
  20. TNT Rock Club, Минск | Группа Open Space – официальный сайт (Russian).
  21. by_slap Light within - свет внутри (HPS, Open Space, In Vino, Lights fall from behind, The Fantastiques) (16 мая 2010).
  22. by_slap Фотасправаздача. Hair Peace Salon & Open Space (live in Grodno 02.04.09) (5 красавіка 2009).
  23. by_slap Hair Peace Salon + Open Space = 02/04/2009 Гродно Лицей №1 (23 сакавіка 2009).
  24. by_slap pre-party KOKTEBEL JAZZ FESTIVAL'2009 (10 ліпеня 2009).
  25. Вітушка, Воля. Bandscan:Belarus: вызначаныя ўдзельнікі фіналу музычнага конкурсу (Belarusian), Generation.bY (10 December 2008).
  26. 26,0 26,1 Aresha; duckling СТАТЬИ: Безграничный рок или…? (руск.) . LiveSound.by (1 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2008. Праверана 17 лістапада 2018.
  27. Полаженко, Сергей Афиши и анонсы событий в клубе "Граффити" (руск.) . subscribe.ru (23 верасня 2006). Праверана 25 лістапада 2018.
  28. Шиманская, Алина Трибьют Coldplay прошел в рамках проекта Британика (руск.) . Памяркоўны Гук (26 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2013. Праверана 27 лістапада 2018.
  29. 29,0 29,1 29,2 Белорусские бритрокеры: кто сильнее? (руск.) . LiveSound.by (30 чэрвеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2008. Праверана 28 лістапада 2018.
  30. 30,0 30,1 Aresha HPS не гости, а хозяева (руск.) . LiveSound.by. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2007. Праверана 27 лістапада 2018.
  31. Gooffy; rem Отчет: Полуфинал конкурса Bandscan, 7 декабря в клубе Fabrique (руск.) . xlam.by (12 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2009. Праверана 20 лютага 2019.
  32. Шевчук, Игорь Львы на сцене и на арене (руск.) . БелаПАН (25 чэрвеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2019. Праверана 5 лістапада 2019.
  33. Руся; Юра Маціюн Open Space. Bronx. (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (28 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 2 лістапада 2019.
  34. Богнат, Екатерина «Open Space» — брит-рок по-белорусски (руск.) . БелаПАН (27 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2019. Праверана 3 верасня 2019.
  35. Tarantino; Аліса Жыдовіч На “Амбасовішчы” перамог Хуткі Смоўж, а Ялфімаў прадставіў новы праект (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 2 лістапада 2019.
  36. Tarantino; Аліса Жыдовіч “Жывы гук ON-line”: атрымалася як у Берліне (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (29 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 2 лістапада 2019.
  37. Проект «СТАрт» (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2018. Праверана 28 лістапада 2018.
  38. Екатерина Сакович Open Space - Wake Up. Музыкальная газета.
  39. !SLAP! АЎСЯНКА, СЭР!. Жывы журнал (3 кастрычніка 2006). Праверана 30 кастрычніка 2018.
  40. Слэп. (2006). "“АЎСЯНКА, СЭР!”" (in be). Музыкальная газета (10). http://www.nestor.minsk.by/mg/bonus/2006/10/0401.html. Retrieved on 2018-12-03. 
  41. Fobia_L; duckling Contr-US-тный Brit Rock (руск.) . LiveSound.by. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2007. Праверана 25 кастрычніка 2019.
  42. 42,0 42,1 Еўрарадыё; Tarantino Open Space: "Скарыць Мінск — гэта свайго роду вайнушка!" (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (2010). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2010. Праверана 2 лістапада 2019.
  43. Кашликов, Антон (2007-03-12). "Ян Бусел: «Мы подвесили ее к потолку и пятки ей целовали»" (in ru). БелГазета 10 (580). http://www.belgazeta.by/ru/2007_03_12/nakorotke/13566/. Retrieved on 2019-06-18. 
  44. 4 ноября - Гудвин - Britrock (руск.) . xlam.by (16 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2007. Праверана 11 красавіка 2019.
  45. 45,0 45,1 Подберезский, Дмитрий Pressure (руск.) . ej.by. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2019. Праверана 18 чэрвеня 2019.
  46. Детидетей - «Bandscan:belarus»: полуфинал (руск.) . Дзецідзяцей (2008). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
  47. Радионов, Вячеслав «Жывы Гук ON-line»: музыка в самом центре Минска (руск.) . Ultra-music.com (28 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2019. Праверана 22 лістапада 2018.
  48. Кузьміч, Воля Open Space прэзэнтаваў першы міні-альбом «Wake Up» (бел.) . generation.by (14 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2019. Праверана 27 кастрычніка 2019.
  49. Шульц, Міра; Tarantino Канцэрт-фільм "Жывы Гук ON-line": пяць гуртоў, тэрабайт відэазапісу, разбіты Fender (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (26 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2009. Праверана 2 лістапада 2019.
  50. Музычныя рэдактары: будзе добры прадукт — не спатрэбяцца і адсоткі (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2019. Праверана 18 чэрвеня 2019.
  51. Музыкальные редакторы: Будет хороший продукт — не понадобятся и проценты (руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (14 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2019. Праверана 18 чэрвеня 2019.
  52. Бобер, Татьяна Open Space: «В ближайших планах сделать еще пару песен на русском языке» (руск.) . Памяркоўны Гук (26 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2012. Праверана 9 мая 2019.
  53. «Рок-корону-2009» получила группа «Без билета». Naviny.by.
  54. Рок Каранацыя (2016-02-26). 2009 - Open Space. https://www.youtube.com/watch?v=5nZbkpcrwzM. Retrieved on 2018-10-28. 
  55. В Беларуси объявлены победители Национальной музыкальной премии. Experty.by.
  56. CTV.BY: "Звездный ринг" на СТВ. Финал 05.07.2014. СТБ. Праверана 22 снежня 2018.
  57. Tartaglia J. Open Space «Deal With Silence» 2009 West Records. ООО «Интерактивный Маркетинг» (14 красавіка 2010).
  58. Open Space «Deal With Silence». Experty.by (14 студзеня 2010).
  59. Внештатный эксперт Т. Замировская: Open Space «Deal With Silence». Experty.by (23 студзеня 2010).
  60. Бухарин А. Open Space «Deal With Silence». Rolling Stone (28 снежня 2009).
  61. Бологов П., Филимонов А. Пиратское распространение приветствуется. ООО «Лента.Ру» (28 снежня 2009).
  62. Пукст С. Open Space Deal with Silence (10 треков). Статья «По правилам». «Беларусь Сегодня» (3 сакавіка 2010).
  63. Бухарин А. Open Space — «Pressure». Rolling Stone (21 красавіка 2012).
  64. Open Space «Pressure» (+аудио). Experty.by (27 красавіка 2012).
  65. Open Space – Pressure, Вігма, 2012 (бел.) . Музагляд з Сяргеем Будкіным. Будзьма Беларусамi (17 красавіка 2012).(бел.) . Музагляд з Сяргеем Будкіным. Будзьма Беларусамi (2012-04-17).
  66. Подберезский, Дмитрий Pressure (руск.) . ej.by (2012).
  67. Андрианова, Валерия; Шабан, Вера Макси-сингл «Beautiful» запущен в открытый музыкальный космос (руск.) . relax.by (30 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2008. Праверана 3 верасня 2019.
  68. «APS Sound» Volume 1. APS (18 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]