Loxosceles — род павукоў інфраатраду Araneomorphae з сямейства Sicariidae. Прадстаўнікі распаўсюджаныя ў цёплых рэгіёнах Старога і Новага Света. Найбольш актыўныя ў гарачыя летнія месяцы. Палююць ноччу, пераважна, на членістаногіх. Максімальны тэрмін жыцця самак — 7 гадоў. Род налічвае каля 100 відаў.
Яд небяспечны для чалавека: выклікае некроз значнага ўчастка скуры ў раёне ўкусу. Асноўны кампанент яду — сфінгаміеліназа D. Атручэнне ядам павука з роду Lохоsсеles характарызуецца гангрэнавымструпам на месцы ўкусу, млоснасцю, недамаганнем, ліхаманкай, гемолізам і трамбацытапеніяй. У большасці выпадкаў укус павука нязначны і абыходзіцца без некрозу, аднак у вялікіх дозах здольны справакаваць утварэнне некратычнай язвы, знішчаюць мяккую тканку. У дыяметры язва можа дасягаць 25 см і больш, а пасля гаення, якое займае 3-6 месяцаў, застаецца уціснуты рубец.
Зноскі
↑Lowe, R. T. (1832). Descriptions of two species of Araneidae, natives of Madeira. Zoological Journal5: 320–323. Текст(англ.)(Праверана 21 кастрычніка 2012)