Magazyn Polski

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Magazyn Polski (1992))
Jump to navigation Jump to search
Magazyn Polski
Мова: беларуская
Тыраж:

Magazyn Polski, Польскі часопіс — гістарычна-грамадска-культурны часопіс, орган Саюза палякаў на Беларусі. Выдаецца з 1992 ў Гродне на польскай мове (асобныя матэрыялы на беларускай і рускай мовах).

Выданне ставіць за мэту садзейнічанне адраджэнню і развіццю польскай мовы, нацыянальнай свядомасці палякаў, што жывуць на Беларусі. У часопісе надрукаваны шматлікія артыкулы, нарысы, інтэрв'ю, паведамленні, успаміны, працы навукоўцаў з Беларусі і Польшчы, якія датычаць гістарычнай і культурнай спадчыны польскага і беларускага народаў. Змешчаны асобныя мастацкія творы польскіх аўтараў.