Лістападнаедрэва вышынёй да 8 метраў. Галіны чырванавата-карычневыя, маладыя парасткі апушаныя. Пупышкі таксама чырванавата-карычневыя, з рэдкім апушэннем.
Лісце эліптычнае або вузкаэліптычнае, даўжынёй 5-8 см, голае (маладое лісце пакрыта пухам з абодвух бакоў). Вярхушка ліставай пласцінкі коратка завостраная, краі з дробнымі зубчыкамі. Прылісткі плёнкавыя, 4-6 мм даўжынёй, вузкаланцэтныя.
Кветкі ў бутоне ружовыя, пасля распускання белыя, дыяметрам 4-5 см, сабраны ў парасонападобныя шчыткі па 4-6 штук. Кветаножкі даўжынёй 2-3 см, апушаныя. Чашалісцікі трохкутна-яйкападобныя, даўжынёй 2-4 мм, пасля цвіцення не ападаюць. Час цвіцення: красавік — май.
Плады дыяметрам каля 2 см, жоўтага колеру. Спеюць у жніўні—верасні.
У паўночных і ўсходніх абласцях Кітая гэты від яблыні культывуецца ў якасці дэкаратыўнай расліны. Выведзена некалькі культурных формаў, у тым ліку з махрыстымі белымі і ружовымі кветкамі[2].
Зноскі
↑Жуковский П. М. Культурные растения и их сородичи. — Издание 3-е, перераб. и доп. — Л.: Издательство "Колос", 1971. — С. 438.