May It Be

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
May It Be
Выканаўца Энія
Дата выпуску 10.12.2001
Жанр нью-эйдж[en]
Мова песні англійская і квэнья
Працягласць 4:19
Лэйбл Warner Music Group
Аўтары Энія, Рома Раян[en]
Кампазітар
Прадзюсары Нікі Раян[en]
Трэк-ліст альбома «Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка»
«The Breaking of the Fellowship»«May It Be»«—»

«May It Be» (з англ. — «Хай будзе так») ― песня ірландскай спявачкі Эніі. Напісана для фільма «Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка»[1]. Песня ўвайшла ў нямецкі чарт сінглаў[en] пад нумарам адзін у 2002 годзе і была выканана Эніяй на 74-й цырымоніі ўручэння прэміі Оскар[en]. Яна была высока ацэнена музычнымі крытыкамі і атрымала намінацыі на прэмію «Оскар» у катэгорыі Найлепшая арыгінальная песня[en], прэмію «Залаты глобус» у катэгорыі Найлепшая арыгінальная песня[en] і прэмію «Грэмі» ў катэгорыі Найлепшая песня, напісаная для візуальных медыя[en].

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Рэжысёр Пітэр Джэксан звярнуўся да Эніі (па прапанове Говарда Шора) і запытаў, ці не зацікавіла б яе напісанне песні да «Уладара пярсцёнкаў»[2]. У захапленні ад перспектывы, Энія накіравалася ў Новую Зеландыю, каб убачыць папярэднію версію фільма[2]. Энія працавала над песняй разам з Нікі Раянам[en] і Ромам Раянам[en]. Нікі спрадзюсіраваў вакал Эніі і зрабіў аранжыроўку, а Рома напісаў тэкст. Яны запісалі песню па кантракце Эніі з Warner Music[3] у дублінскай студыі Раяна — «Aigle Studio»[4].

Вакал быў запісаны ў «Aigle Studios», а аркестроўка — у Лондане пад кіраўніцтвам Говарда Шора і ў выкананні «London Voices[en]» і Лонданскага філарманічнага аркестра[en][5].

Рэліз[правіць | правіць зыходнік]

Песня Эніі «May It Be» увайшла ў шэраг альбомаў. 20 лістапада 2001 года яна была выпушчана ў межах саўндтрэка да фільма «Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка» разам з арыгінальнай партытурай кампазітара Говарда Шора «The Road Goes Ever On (Part 2)»[6].

Песня таксама выйшла ў форме сінгла 10 снежня 2001 года ў Еўропе і 21 студзеня 2002 года ў Вялікабрытаніі[7][8]. Сінгл «May It Be» заняў першае месца ў нямецкім чарце сінглаў[en]. Гэта быў другі сінгл Эніі запар пасля яе песні «Only Time[en]»[9].

У 2005 годзе песня выйшла ў складзе зборніка «The Lord of the Rings: The Fellowship of the Ring: The Complete Recordings». Гэтым разам версія песні была ідэнтычная той, што гучала ў фінальных цітрах фільма. Энія таксама ўключыла песню ў свой альбом 2009 года «The Very Best of Enya[en]»[10].

Кліп[правіць | правіць зыходнік]

Кліп на песню «May It Be» быў зняты рэжысёрам Пітэрам Нідрлам. У ім паказаны ўрыўкі з фільма, а таксама Энія, якая спявае песню. Відэа доўжыцца 3 хвіліны 32 секунды[11].

Чарты[правіць | правіць зыходнік]

Штотыднёвыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2001—2002) Найвышэйшая
пазіцыя
Аўстрыя Ö3 Austria Top 75[12] 12
Бельгія Ultratop Flanders[13] 47
Бельгія Ultratip Wallonia[14] 4
Данія Tracklisten[15] 19
Чэхія IFPI[16] 7
Еўропа Eurochart Hot 100[17] 10
Фінляндыя Suomen virallinen lista[18] 7
Францыя SNEP[19] 43
Германія Media Control AG[7] 1
Грэцыя IFPI Greece[20] 42
Ірландыя IRMA[21] 30
Італія FIMI[22] 12
Нідэрланды Mega Single Top 100[23] 60
Румынія Romanian Top 100[24] 72
Шатландыя Scottish Singles Top 40[25] 60
Швецыя Sverigetopplistan[26] 16
Швейцарыя Media Control AG[27] 24
Вялікабрытанія UK Singles Chart[28] 50

Штогадовыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2002) Пазіцыя
Аўстрыя Ö3 Austria Top 40[29] 63
Еўропа Eurochart Hot 100[30] 86
Германія Official German Charts[31] 37

Зноскі

  1. Albums. Enya. Aigle Music. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2010. Праверана 20 снежня 2010.
  2. а б Enya Fan Studio. Enya Fan Studio, 2005. Web. 22 October 2010.
  3. Enya. Aigle Music. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2014. Праверана 20 снежня 2010.
  4. May it Be. The Enya Discography. Enya.com (1997–2006). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2015. Праверана 20 снежня 2010.
  5. Booklet of the collection «The Fellowship of the Ring: The Complete Recordings» published in 2005
  6. The Lord of the Rings: The Fellowship of the Ring Original Motion Picture Soundtrack (англ.) на сайце AllMusic
  7. а б Musicline.de — Chartverfolgung — Enya — May It Be (ням.). Media Control Charts. PhonoNet GmbH.
  8. "New Releases – For Week Starting January 21, 2002: Singles". Music Week. 19 January 2002. p. 29.
  9. Enya. Artistopia. iCubator Labs, LLC (2010). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2011. Праверана 20 снежня 2010.
  10. The very Best of Enya (англ.) на сайце AllMusic
  11. May it Be, 2002. Directed by Peter Peter Nydrle. EnyaOne. Felipe Dario (2007–2009). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2010. Праверана 20 снежня 2010.
  12. Enya — May It Be Austriancharts.at (ням.). Ö3 Austria Top 40. Hung Medien.
  13. Ultratop.be — Enya — May It Be (гал.). Ultratop 50. ULTRATOP & Hung Medien / hitparade.ch.
  14. Ultratop.be — Enya — May It Be (фр.). Ultratip. ULTRATOP & Hung Medien / hitparade.ch.
  15. Danishcharts.com — Enya — May It Be. Tracklisten. Hung Medien.
  16. Hitparada radia - 13/2002 (чэшск.). IFPI CR. Архівавана з першакрыніцы 5 April 2002. Праверана 8 February 2021.
  17. "Eurochart Hot 100 Singles" (PDF). Music & Media. Vol. 20, no. 6. 2 February 2002. p. 9. Архівавана (PDF) з арыгінала 15 July 2020. Праверана 11 February 2020.
  18. Finnishcharts.com — Enya — May It Be. Finland's Official List
  19. Lescharts.com — Enya — May It Be (фр.). French Singles Chart. Hung Medien.
  20. Top 50 Singles (грэч.). IFPI Greece. Архівавана з першакрыніцы 22 February 2002. Праверана 3 June 2021.
  21. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [1] (англ.). IRMA. Праверана 9 жніўня 2023.
  22. Italiancharts.com — Enya — May It Be (італ.). Italian Singles Chart. Hung Medien.
  23. Dutchcharts.nl — Enya — May It Be (гал.). Mega Single Top 100. Hung Medien / hitparade.ch.
  24. Arhiva romanian top 100 – Editia 19, saptamina 13.05–19.05, 2002 (рум.). Romanian Top 100. Архівавана з першакрыніцы 17 July 2020. Праверана 9 May 2020.
  25. Archive Chart. Scottish Singles Top 40. The Official Charts Company.
  26. Swedishcharts.com — Enya — May It Be. Singles Top 60. Hung Medien.
  27. Enya — May It Be swisscharts.com. Swiss Singles Chart. Hung Medien.
  28. Archive Chart UK Singles Chart. The Official Charts Company.
  29. Jahreshitparade Singles 2002. Austriancharts.com. Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 30 November 2015. Праверана 22 October 2015.
  30. "Year in Review – Eurochart Hot 100 Singles 2002" (PDF). Music & Media. Vol. 21, no. 2–3. 11 January 2003. p. 14. Архівавана (PDF) з арыгінала 15 July 2020. Праверана 10 February 2020.
  31. Top 100 Singles–Jahrescharts 2002. Offiziellecharts.de. Архівавана з першакрыніцы 19 November 2015. Праверана 22 November 2015.