Maytenus magellanica

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Maytenus magellanica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Maytenus magellanica (Lam.) Hook. f.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1081521
GRIN  t:23513
IPNI  161977-1
TPL  tro-6600178

Maytenus magellanica — від роду Maytenus сямейства брызглінавыя (Celastraceae). Адзіны від роду, які расце ў халодным клімаце.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Арэал уключае вобласць Магеланавага праліва — поўдзень Патагоніі і Вогненную Зямлю. У Чылі можа расці на поўначы аж да Вальдыўскіх лясоў і вострава Чылаэ, на поўдні сустракаецца на мысе Горн. Разам з відам Nothofagus antarctica гэта самае паўднёвае дрэва на Зямлі. У гарах можа расці на вышыні да 800 м над узроўнем мора, радзей — вышэй[3].

Апісанне віду[правіць | правіць зыходнік]

Невысокае вечназялёнае дрэва вышынёй да 5 м. Лісце дробнае (да 5 см у даўжыню і да 3 см у шырыню), зубчастае, скурыстае, з хвосцікам 2-6 мм. Плод — каробачка са створкамі, якія змяшчаюць 1 або 2 насеніны. Кветкі дробныя, аднаполыя або двухполыя[4]. Расліны марозаўстойлівыя, але не выносяць спякоту і засуху.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

У месцах вырастання выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна, жывая агароджа.

Від інтрадукаваны ў месцы з такім самым кліматам: у Шатландыю, на Фарэрскія астравы і ўзбярэжжа штата Вашынгтон[5][6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Hoffman , Adriana. 1982. Flora silvestre de Chile, Zona Araucana. Edición 4. Fundación Claudio Gay, Santiago. 258p.
  4. Enciclopedia de la Flora Chilena, 2008
  5. Højgaard, A., J. Jóhansen, and S. Ødum (eds) 1989. A century of tree planting in the Faroe Islands. Føroya Frodskaparfelag, Torshavn.
  6. Maytenus magellanica in Washington Park Arboretum. Seattle Government. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2012. Праверана 27 чэрвеня 2009.