Meconopsis betonicifolia

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Meconopsis betonicifolia
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Meconopsis betonicifolia


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  248828
EOL  5476593
IPNI  673278-1
TPL  tro-50117391

Meconopsis betonicifolia — від раслін сямейства макавыя (Papaveraceae).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Апісаны ўпершыню брытанскім разведчыкам Фрыдрыкам Маршманам Бэйлі  (руск.) ў 1913 годзе на паўднёвым Тыбеце. Акультурыў расліну выбітны англійскі батанік Фрэнк-Кінгдан-Уорд  (руск.) у 1926 годзе.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая расліна, якая мае вялікую прыкаранёвую разетку лісця, што з’яўляецца вясной. Лісце светла-зялёнае, буйное (15-30 см) сэрцападобнае, даўгаватае, пакрытае валасінкамі іржавага колеру. Край лісця зубчасты. Кветаножка памерам да 90 см. Кветкі буйныя (да 10 см) ніцыя, пялёсткі ад ярка сіняга колеру да белага. Белыя кветкі (var. alba) сустракаюцца рэдка ў прыродзе. Апыляецца насякомымі.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Расце ў Паўднёвым Кітаі, Тыбеце, М’ягме.

Практычнае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна. Выведзена некалькі стэрыльных і фертыльных гібрыдаў[3].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. First-time growing. www.meconopsis.org. Архівавана з першакрыніцы 6 лютого 2019. Праверана 25 лютага 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Mick Lavelle ``An Illustrated Identifier and Encyclopedia of Wild Flowers and Flora: An authoritative guide to more than 750 wild flowers of the world`` // Hermes House, 2006—256 p. — P. 60 ISBN 10: 1846810213 ISBN 13: 9781846810213