Гарбаткі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Membracidae)
Гарбаткі

Бадушка рагатая (Centrotus cornutus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Membracidae German, 1821


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  109170
NCBI  30095
EOL  605
FW  212522

Гарбаткі, або бадушкі (Membracidae) — сямейства насякомых з падатрада цыкадавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Насякомыя даўжынёй 7-8 мм. Характэрная асаблівасць — значнае развіццё пярэдняспінкі з рознымі вырастамі. Маюць 2 пары перапончатых празрыстых крылаў.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны пераважна ў тропіках, Еўропе, Паўночнай Амерыцы. У сусветнай фаўне звыш 3000 відаў. На Беларусі на дрэвах і кустах трапляецца пераважна бадушка рагатая (Centrotus cornutus).

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Паліфагі.

Яйцы адкладваюць на пупышкі, лісце, карані, пад кару дрэў і кустоў, дзе яны і зімуюць. Лічынкі выходзяць вясной, часта трымаюцца групамі. Імага жывуць як і лічынкі. Генерацыя 1 год.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]