Перайсці да зместу

Mirage III

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Mirage III
фр.: Dassault Mirage III
Тып second-generation jet fighter[d]
Распрацоўшчык Dassault Aviation[d]
Вытворца Dassault Aviation[d]
Першы палёт 17 лістапада 1956
Пачатак эксплуатацыі 1961
Эксплуатанты French Air Force[d], Pakistan Air Force[d], Аргенціна, Каралеўскія ваенна-паветраныя сілы Аўстраліі[d], Brazilian Air Force[d], Belgian Air Force[d], Chilean Air Force[d], Colombian Air Force[d], Egyptian Air Force[d], Armada de l'aire e de l'espaci (Espanha)[d], Gabonese Armed Forces[d], Ваенна-паветраныя сілы Ізраіля, Lebanese Air Force[d], Libyan Air Force[d], Peruvian Air Force[d], Ваенна-паветраныя сілы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі[d], Swiss Air Force[d], Ваенна-паветраныя сілы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў[d], Bolivarian National Military Aviation of Venezuela[d], Ваенна-паветраныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, Argentine Air Force[d] і Ваенна-паветраныя сілы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі[d][1]
Адзінак выраблена 1 422[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Dassault Mirage III — французскі шматмэтавы знішчальнік, перахопнік, разведчык і бамбавік. Першы еўрапейскі знішчальнік, прататып якога ўдвая абагнаў хуткасць гуку.

ВПС дзевяці краін закуплялі яго, а Швейцарыя, Аўстралія, Іспанія і Бразілія збіралі іх па ліцэнзіі. У ПАР асвоілі ўласную вытворчасць Mirage III па абноўленым праекце.

Яшчэ больш распаўсюдзіўся спрошчаны Mirage 5, прыстасаваны для яснага надвор’я, і праекты на яго аснове.

На ўзбраенні:

  • Аргенціна — 2 Mirage III-EA і 11 Mirage 5-P, станам на 2009 год
  • Аўстралія — ​​зняты з узбраення ў 1988 годзе, 50 адзінак прададзена Пакістану
  • Бразілія — ​​Mirage IIIE / D, зняты з узбраення ў 2005 годзе
  • Венесуэла — зняты з узбраення ў 2007 годзе
  • Ізраіль — зняты з узбраення
  • Іспанія — зняты з узбраення ў 1991 годзе і прададзены Пакістану ў 1992 годзе
  • Пакістан — 82 Mirage III розных мадыфікацый, станам на 2009 год; планавалася замяніць на JF-17 у 2015 годзе
  • Швейцарыя — зняты з узбраення
  • Францыя — зняты з узбраення ў 1994 годзе
  • ПАР — зняты з узбраення ў 2008 годзе