Ваенна-паветраныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
Выгляд
| Ваенна-паветраныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга | |
|---|---|
| | |
| Гады існавання | з 1971 года |
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | Узброеныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга |
| Тып | ваенна-паветраныя сілы |
| Колькасць | 4 000 чалавек |
Ваенна-паветраныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (фр.: Force Aérienne Congolaise) — адзін з відаў Узброеных Сіл Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.
Афіцыйная назва з 1971 па 1997 год — Ваенна-паветраныя сілы Заіра (фр.: Force Aérienne Zairoise).
Баявы склад
[правіць | правіць зыходнік]ВПС УС ДРК падзелены на дзве авіяцыйныя групы — 1-ю (штаб у Кіншасе) і 2-ю (штаб у Каміне). У гэтых авіягрупах — 9 эскадрылляў[1].

Тэхніка і ўзбраенне
[правіць | правіць зыходнік]| Тып | Вытворчасць | Прызначэнне | Колькасць | Каментарыі | ||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Баявыя самалёты | ||||||
| МіГ-23 | знішчальнік | 2[2] | ||||
| Су-25 | штурмавік | 4 | ||||
| L-39 Albatros | вучэбна-баявы самалёт | 4[3] | Закуплена ў Беларусі. | |||
| Су-27 | знішчальнік | 1[3] | Закуплена ў Беларусі. | |||
| транспартныя самалёты | ||||||
| Boeing 727 | адміністрацыйны самалёт | 3 | ||||
| Boeing 737 | адміністрацыйны самалёт | 1 | ||||
| Ан-12 | транспартны самалёт | 3 | ||||
| Ан-26 | транспартны самалёт | 3 | ||||
| Ан-72 | транспартны самалёт | 1 | ||||
| Іл-76 | транспартны самалёт | 1 | ||||
| Верталёты | ||||||
| Мі-2 | шматмэтавы верталёт | 2[2] | ||||
| Мі-8 | шматмэтавы верталёт | 4[2] | ||||
| Мі-24 | баявы верталёт | 8[2] | ||||
| Мі-26 | шматмэтавы верталёт | 1[2] | ||||
| Bell 206 | шматмэтавы верталёт | 2 | ||||
| SA.316 | верталёт агульнага прызначэння | 2[2] | ||||
| SA 330 Puma | транспартны верталёт | 10 | ||||
Здарэнні
[правіць | правіць зыходнік]- У снежні 2006 года пацярпеў крушэнне кангалезскі Су-25, пілот якога, найміт з Беларусі А. П. Ліхоткін, загінуў[4].
- У чэрвені 2007 года ўпаў іншы Су-25, на якім загінуў украінскі найміт А. А. Маргатаў[4].
- 27 лютага 2017 года ў раёне Рутшуру баевікі-тутсі збілі два верталёты Мі-24. У складзе экіпажа знаходзіліся двое грузінскіх наймітаў і ваенныя спецыялісты з Беларусі. Усе яны выжылі, але атрымалі траўмы.
Зноскі
- ↑ Jane’s World Air Forces. 2007. — Jane's Information Group — с. 134—135
- ↑ а б в г д е Военно-воздушные силы мира 2015 Архівавана 19 кастрычніка 2017.. С. 14.
- ↑ а б Беларусь поставляет в Конго военную технику - СМИ // Политринг, 13 мая 2018
- ↑ а б Ремонт и модернизация штурмовиков Су-25 ДРК в Барановичах