Monochamus sartor

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Monochamus sartor

Monochamus sartor
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Monochamus sartor (Fabricius, 1787)

Сінонімы
  • Monochamus rosenmuelleri (Caderhjelm, 1798)
  • Monochamus mulsanti Seidlitz, 1891
  • Monohammus okenianus Gistl, 1857
  • Lamia sutor (Linnaeus) Panzer, 1794)
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  236072
EOL  981477

Monochamus sartor — від жукоў падсямейства Lamiinae сямейства Вусачы (Cerambycidae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Жук даўжынёй ад 15 да 37 мм. Цела падоўжанае, цыліндрычнае, чорнага колеру. Пярэдняспінка з вострым бугарком па баках. Надкрылы ў грубай скульптуры, перад сярэдзінай з прагінам, іх вяршыні без густога валасянога апушэння. У самак маюцца светлыя валасяныя плямы на надкрыльях. Вусікі самца у два разы даўжэй цела, у самкі — толькі крыху заходзяць за надкрылья. Вусікі самкі са светлымі кольцамі на першай палове членікаў. Шчыток густа апушаны валасінкамі, без голай сярэдняй лініі.

Распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Мае шырокае распаўсюджванне ў Еўропе; ад Францыі, Швейцарыі, поўначы Італіі і Румыніі праз Еўропу да Украіны.

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

  • Monochamus rosenmuelleri (Caderhjelm, 1798)
  • Monochamus mulsanti Seidlitz, 1891
  • Monohammus okenianus Gistl, 1857
  • Lamia sutor (Linnaeus) Panzer, 1794)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]