Шматгадовая водная бессцябловая расліна з доўгім, гарызантальным карэнішчам. Лісце плаваючае, круглавата-авальнае, дыяметрам да 25-30 см, зверху цёмна-зялёнае, знізу чырванавата-фіялетавае, лопасці каля яго асновы амаль раўнабокія, вострыя.
Кветкі буйныя, адзіночныя, белыя, да 11-15 см у дыяметры, маюць слабы водар. Адрозніваецца ад гарлачыка белага больш светлымі кветкамі. Пялёсткі паступова пераходзяць у тычынкі, з якіх вонкавыя з лісцепадобнымі ніцямі, унутраныя з ланцэтнымі. Моцна ўціснуты ярка-аранжавы песцік, з амаль чатырохвугольнай асновай чашачкі. Плод шматнасенны, ягдападобны, зялёны, выспявае пад вадой.
Карэнішчы і насенне ядомыя[6]. У народнай медыцыне адвар гарлачыка чыста-белага ўжываецца як сродак ад акне і вяснушак, свежыя карэнішчы выкарыстоўваюцца для барацьбы з тараканамі[6].
↑Паводле кнігі «Флора СССР». Гл. раздзел Літаратура.
↑Паводле кнігі «Иллюстрированный определитель растений Средней России». Гл. раздзел Літаратура.
↑ абГубанов И. А. и др. Дикорастущие полезные растения СССР / отв. ред. Т. А. Работнов. — М.: Мысль, 1976. — С. 122. — 360 с. — (Справочники-определители географа и путешественника).
Комаров В. Л. Род 504. Кувшинка — Nymphaea // Флора СССР : в 30 т. / гл. ред. В. Л. Комаров. — М. ; Л. : Изд-во АН СССР, 1937. — Т. 7 / ред. тома Б. К. Шишкин. — С. 6—12. — 792, XXVI с. — 5200 экз. (руск.)
Губанов И. А. и др. 572. Nymphaea candida L. — Кувшинка белоснежная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3 т. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл., 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 187. — ISBN 9-87317-128-9. (руск.)