Onegin

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Onegin
Жанр Альтэрнатыўны рок
Гады 2000-2012
Краіна  Беларусь
Горад Брэст
Мова песень Руская, Англійская
onegin.org

Oneginрок-гурт з горада Брэст, Беларусь. Заснаваны ў 2000 годзе.

Стыль музыкі — альтэрнатыўны рок, пост-гранж. Гурт заснаваны удзельнікамі калектываў «PEACEMAKER» і «Наизнанку», Юрыем Юрчыкам і Юрыем Карагада. Першапачаткова музыкі гралі поп-рок, але з часам стыль трансфармаваўся ў больш грубы і вуглаваты, захоўваючы пры гэтым сваю меладычнасць.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

2000 год[правіць | правіць зыходнік]

Гурт заснаваны ў 2000 годзе Юрыем Юрчыкам і Юрыем Карагада. У якасці саліста быў запрошаны Алег «Пацям» Сцепанюк («Негатив», «Наизнанку», «Кола»). Калектыў пачаў рэпетаваць у красавіку 2000 у складзе Алег Сцепанюк (вакал, гітара), Юрый Юрчык (бас), Юрый Карагада (гітара), Эрык Калтахчан (барабаны). Першапачаткова група называлася «Снайперы». Першае demo гурта было запісана ў маі 2000 года. У жніўні гэтага ж года «Пацям» прывёў у склад новага ўдзельніка — Мікалая Сямітка, на замену Эрыку Калтахчану, які перайшоў у групу МАКАМ РАСТ[1]. Летам 2000 дэмазапіс «Снайперов» трапіў ў рукі Канстанціну Калеснікаву (Лепрыконсы[2], IQ48[3]), Пасля чаго «Снайперы» выступалі ў якасці «разагрэва» калектыву на канцэртах «Лепрыконсаў». У верасні гэтага ж года, у студыі «ВОЗДУХ» у г. Брэст гурт запісвае свой першы альбом, які атрымаў назву «Город дорог». У гэты ж час назва калектыву змяняецца на ONEGIN.

2001 год[правіць | правіць зыходнік]

Узімку 2000 г. - вясной 2001 гурт актыўна канцэртуе, у тым ліку ў маі 2001 прымае ўдзел у фестывалі BELARUSIFICATION ў г. Мінск. У чэрвені таго ж года, ONEGIN выступаюць на разагрэве ў Лепрыконсаў на прэзентацыі альбома «Все ребята — перцы!» у Маскве, тады ж адбылася спроба падпісаць кантракт з лэйблам «Союз рекордс», але апошнія групай не зацікавіліся. Некалькі песень групы выходзяць на шэрагу беларускіх і расійскіх зборнікаў. Восенню 2001 у Брэсце адбыўся фестываль маладзёжнай музыкі «Золотая осень», на якім група атрымлівае гран-пры. У гэтым жа годзе выдадзены альбом «Город дорог» (Студия С).

2002 год[правіць | правіць зыходнік]

Вясной 2002 ONEGIN прымаюць удзел у радыёпраграме «Музычны рынг» на радыё «Сталіца», дзе прайграюць па рашэнні журы, але набіраюць самую вялікую колькасць балаў ад слухачоў за ўсю нядоўгую гісторыю перадачы. У працягу 2002 гурт актыўна рэпетуе і выступае, і ў жніўні 2002 запісвае 20 песень для другога альбома, які быў названы «Не верь никому». Звядзенне другога дыска пачалося зімой 2002 , але ў студзені 2003 было прынята рашэнне перапісаць частку гітарных трэкаў, што зацягнула працэс звядзення на некалькі месяцаў. У гэты ж час ONEGIN спрабуюць наладзіць працу з прадстаўніком Universal Music Russia.

2003 год[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 г. намецілася змена стылістыкі гурта ў бок пацяжэння — да больш грубага і «вуглаватага» гука. Летам 2003 музычнае агенцтва «Underground» (Польшча) запрасілі ONEGIN выступіць на аэрадроме «Бяла Падляска» у якасці разагрэву гурта Myslovitz. Пасля ўдалага выступу, ONEGIN былі запрошаныя на «разагрэў» іншых вядомых польскіх калектываў — такім чынам, з'явіўшыся адным з першых рок-калектываў Беларусі, экспартаваўшых сваю музыку на Захад.

2004-2006 гады[правіць | правіць зыходнік]

У перыяд 2004-2005 гг. ONEGIN рэгулярна канцэртуюць у Беларусі і Польшчы, а таксама адыгрываюць два невялікіх тура па украінскіх клубах. У 2005 годзе гурт запісвае і выпускае альбом «Седна», і прадпрымае апошнюю спробу падпісацца пад Universal, аднак гэтым планам не наканавана было ажыццявіцца; UM дэлегуюць кантракт свайму ўкраінскаму падраздзяленню, якое неўзабаве зачыняецца з-за фінансавых цяжкасцяў.

2007 год[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 у склад прыходзіць другі гітарыст, Іван Пасохін, і Алег Сцепанюк аддае сваю частку гітарных партый яму, у спробе засяродзіць максімум намаганняў на вакале. Аднак, «Седна» становіцца апошнім дыскам з удзелам «Пацяма».

2008 год[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2008 года Алег Сцепанюк сыходзіць з групы, яму на замену прыходзіць Улад Філіпаў, які таксама грае ў групе Слайды. У 2008 годзе, пры ўдзеле новага вакаліста, выдаецца промадыск «Hiroshima EP», на якім група прадставіла трэкі з новага альбома «4». У гэты ж час запісваецца кавер на песню Джонна Ленона «Cold Turkey».

2010 год[правіць | правіць зыходнік]

2010 год адзначаецца актыўным канцэртным графікам, гурт дае канцэрты па гарадах Беларусі, удзельнічае ў фестывалях «MetalFest», «Сублимация», «X-Star». Выпускаецца прома-дыск і рыхтуецца да выдання новы альбом «4».

У верасні 2010 года група выпускае альбом «4», які выкладзены для вольнай запампоўкі на афіцыйным сайце гурта, аднак крызіс у калектыве прыводзіць да таго, што ў лютым 2012 Юрый Карагада аб'яўляе аб роспуску калектыва.

2014-2016 гады[правіць | правіць зыходнік]

З 2014 года ідуць размовы пра аб'яднанне калектыва, у 2015 музыкі даюць сольны канцэрт (разам з Алегам Сцепанюком), які прайшоў з аншлагам, а ў 2016 прадстаўляюць новы інтэрнэт-сінгл. Аднак, як падкрэсліваюць музыкі, нельга гаварыць пра паўнавартаснае аднаўленне калектыва.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Горад дарог» — 2000
  • «Не верь никому» — не выдадзены
  • «Сэдна» — 2006
  • «Hiroshima EP» — 2008
  • «4» — 2010
  • «5 минут славы» (сінгл) — 2015
  • «Взрослый» (сінгл) — 2016

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Бягучы склад[правіць | правіць зыходнік]

  • Юрый Карагада — гітара
  • Юрый Юрчык — бас
  • Мікалай Сямітка — ударныя
  • Алег «Пацям» Сцепанюк — вакал

Ранейшыя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Эрык Калтахчан (барабаны) — 2000
  • Улад Філіпаў — 2008-2012
  • Іван Пасохін — 2008-2009

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]