Peloridiidae

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Peloridiidae

Xenophyes rhachilophus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Peloridiidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  676870
NCBI  38152
EOL  2646399

Peloridiidae — сямейства паўцвердакрылых насякомых, якое вылучаецца ў манатыпны падатрад Coleorrhyncha. Прадстаўнікі маюць гандванскае распаўсюджанне: вядомыя з Патагоніі, Аўстраліі і Акіяніі.

Знешні выгляд і лад жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Peloridiidae — дробныя, рэдка сустракаемыя насякомыя памерам 2-4 мм, якія насяляюць моцна абводнены мох і апалае лісце ў лясах, утвораных прадстаўнікамі роду Nothofagus. Прадстаўнікі (за выключэннем аднаго віду) страцілі здольнасць да палёту. Для Hackeriella veitchi апісана перамяшчэнне шляхам скачкоў і акустычная камунікацыя.

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Раней Peloridiidae разам з Auchenorrhyncha і Sternorrhyncha аб’ядноўвалі ў атрад раўнакрылых (Homoptera)[1].

У сямействе налічваюць 25 відаў, якія аб’ядноўваюцца ў 13 родаў[1][2]:

Зноскі

  1. а б Evans, J. W. (1982). A review of present knowledge of the family Peloridiidae and new genera and new species from New Zealand and New Caledonia (Hemiptera: Insecta). Records of the Australian Museum, 34: 381—406. Аннотация Архівавана 18 чэрвеня 2015., текст (англ.) (Праверана 6 жніўня 2011)
  2. Hoch, H. (2006). Vibrational signalling in a Gondwanan relict insect (Hemiptera: Coleorrhyncha: Peloridiidae). Biology Letters 22 (2): 222—224. Текст (англ.) (Праверана 12 верасня 2010)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]