Блакітніца аргус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Plebejus argus)
Блакітніца аргус
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Plebejus argus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  242267
EOL  269119

Блакітніца аргус (Plebejus argus) — матылёк сямейства Блакітніцы.

Знешні выгляд імага[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня пярэдняга крыла 11-15 мм. Для дадзенага тыпу матылькоў характэрныя серабрыстыя плямкі на крылах, чорная аблямоўка на канцах крылаў і, характэрныя для сямейства Блакітніц, махры. Афарбоўка крылаў самак і самцоў адрозніваюцца: у самцоў крылы сіняга колеру, а ў самак — карычневага.

Кармавыя расліны вусеняў[правіць | правіць зыходнік]

Ulex europaeus і іншыя бабовыя, верас.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэты від блакітніц жыве на верасовых пустках Еўропы і Азіі (акрамя арктычных абласцей) і назіраць яго можна на шырокіх прасторах аж да Японіі.

Жыццёвы цыкл[правіць | правіць зыходнік]

Лёт з пачатку чэрвеня да пачатку жніўня, а ўвосень пачынаюць адкладаць яйкі на адраўнелых сцеблах раслін каля мурашнікаў, дзе яны хаваюцца на зіму. У год дае адно-два пакаленні. Вусені, якія з’яўляюцца вясной, маюць зялёную, з чорнай у светлым абрамленні лініяй на спіне, афарбоўку[1]. Харчуюцца толькі вечарам і ноччу бутонамі і пупышкамі, аддаючы перавагу маладым раслінам, а днём хаваюцца сярод лістоты. Вырастаючы, яны акукляюцца ў верхнім слоі глебы, пад камянямі або ў раслінным ападзе, але часцей у мурашніках. Мурашак прыцягвае салодкая вадкасць, якая выдаткоўваецца з адмысловых залоз на 10 сегменце цела вусеня, але і пасля акуклення і адразу пасля з’яўлення матылькоў мурашы працягваюць пра іх клапаціцца.

Зноскі