Метлюжок аднагадовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Poa annua)
Метлюжок аднагадовы

Агульны выгляд квітнеючых раслін
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Poa annua L.

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41107
NCBI  93036
EOL  1114594
GRIN  t:28904
IPNI  320035-2
TPL  kew-435194

Метлюжок аднагадовы[3], Мурава, Метлюжок-мурава[4][5] (Póa ánnua) — від травяністых раслін роду Метлюжок (Poa) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Аднагадовая, двухгадовая, радзей шматгадовая пустазельная расліна, якая ўтварае дзярновіну. Карані валасніковістыя. Сцёблы голыя, палеглыя.

Лісце зялёнае, мяккае, плоскае, 2-4 см даўжынёй. Похвы голыя, гладкія. Лігулы 1,5—2 мм даўжынёй[6][7].

Суквецце — пірамідальная разгалістая мяцёлка з гладкімі галінкамі. Каласкі даўжынёй 3-6 мм, утрымліваюць тры — сем кветак. Каласковыя лускі тупыя; ніжняя луска з адной жылкай, верхняя луска — з трыма жылкамі. Калус голы. Даўжыня пылавікоў не больш за 1 мм. Цвіце з мая па верасень, плоданасіць у чэрвені — кастрычніку[6].

Апісаны з Еўропы[7].

Экалогія і распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ля дарог, на лужках, прыбярэжных галечніках, у месцах інтэнсіўнага выпасу жывёлы і вытоптвання.

Арэал: Касмапаліт[6].

Сінаніміка[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных The Plant List, від мае наступныя сінонімы і інфравідавыя рангі:[8]

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Інфравідавыя рангі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 99. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  6. а б в Мятлик однолетний. Агроэкологический атлас России и сопредельных стран.
  7. а б Олонова, М. В. Флора Сибири. — Т. 2. — С. 178.
  8. гл. картку таксона на TPL

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Мятлик однолетний: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)