Pradmova
| Pradmova | |
|---|---|
| |
| музычны альбом TonqiXod[d] | |
| Дата выпуску | снежань 2014 |
| Жанр | арт-рок |
| Прафесійныя рэцэнзіі | |
«Pradmova» — дэбютны студыйны альбом арт-рок-гурта «TonqiXod» з Мінска, які выйшаў у 2014 годзе на лэйбле «Ultra-Music»[2].
Спіс песень
[правіць | правіць зыходнік]Аўтарства ўсіх тэкстаў: Уладзімір Лянкевіч, аўтарства ўсёй музыкі: «TonqiXod».
| № | Назва | Працягласць |
|---|---|---|
| 1. | «Уводзіны» | 1:55 |
| 2. | «Насыпаць горы» | 5:22 |
| 3. | «Галасы» | 4:15 |
| 4. | «Песня пра футра» | 4:55 |
| 5. | «Urbi» | 7:34 |
| 6. | «Песня пра вяселле» | 5:41 |
| 7. | «Памяць» | 5:14 |
| 8. | «Konrad Wallenrod» | 11:19 |
| 9. | «Пасляслоўе» | 2:49 |
Удзельнікі запісу
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны склад
[правіць | правіць зыходнік]- Максім Субач – вакал, клавішы, раяль, бас, мандаліна, блок-флейта, акардэон, трохвугольнік, мычанне
- Андрэй Аляксеенка – барабаны, голас
- Уладзімір Лянкевіч – вакал, электрагітара, акустычная гітара, званочкі, свістулька, шум, гам, крыкі, мычанне
Запрошаныя музыканты і персанал
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Сямашка – кларнет (5,9), голас (9)
- Эрык Арлоў-Шымкус – кантрабас (3,7)
- Уладзімір Галавач – труба (8)
Запіс
[правіць | правіць зыходнік]- Запіс – «Studio33», «Mapletree studio», «Vintage mixing», «Осмас» і хатняя студыя «TonqiXod»
- Звядзенне і майстарынг – Канстанцін Пыжоў, акрамя 2 – Яўген Сухавей[3].
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Трэк «Насыпаць горы» увайшоў у «Сёмы Прэм’ер Тузін» — выніковы зборнік ад партала «Тузін Гітоў» з найлепшымі песнямі 2014 музычнага года[4]. «Konrad Wallenrod» — у «Восьмы Прэм’ер Тузін»[5].
Водгукі крытыкаў
[правіць | правіць зыходнік]«…гэта якраз той выпадак, калі не асабліва хочацца наважваць стылявыя ярлыкі, праводзіць дзесьці, можа быць, відавочныя паралелі і вышукваць цытаты: для нас запісалі цудоўную музычную працу, дапоўненую таленавітай, іранічнай літаратурай», — Аляксандр Чарнуха для партала Experty.by[6]
«…альбом аднолькава моцна зроблены і на тэкставым узроўні, што для цяперашніх часоў настолькі вялікая рэдкасць», — Ягор Цывілька для Experty.by[7]
«…прыгнуць вышэй за „насыпаныя горы“ не ўдалося — гэты трэк застаецца галоўным дыямантам кружэлкі», — Сяргей Будкін для сайта Budzma.org
«Альбом „Прадмова“ — нібыта тэатральная пастаноўка, дзе ёсць шырокі спектр эмоцый і інтанацый: смутак і радасць, гумар і сарказм», — Дзмітрый Безкаравайны для Experty.by[8]
«Лянкевіч не імкнецца быць Роджэрам Уотэрсам і гэта шчасце, таму што ў нашай краіне Уотэрсам хоча быць кожны другі музыка. Таму гэты рэтра-гук бліжэй да неа-псіхадэлікі а-ля „Tame Impala“ або „Porcupine Tree“ (асабліва гэта прыкметна ў песні пра футра), якія таксама пераламляюць прог-рокавую спадчыну мінулага», — Таццяна Заміроўская для Experty.by[9]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Tonqixod «Прадмова» (+аўдыё). Experty.by (4 лютага 2015). Праверана 15 кастрычніка 2023.
- ↑ Pradmova by TonqiXod. bandcamp.com. Праверана 3 мая 2025.
- ↑ Pradmova by TonqiXod. bandcamp.com. Праверана 3 мая 2025.
- ↑ Будкін, Сяргей.. «Сёмы Прэм’ер Тузін» — інтэрнэт-прэм’ера складанкі (аўдыё/спампаваць) . Тузін Гітоў (10 снежня 2014). Праверана 1 чэрвеня 2022.
- ↑ Выйшла складанка «Прэм’ер Тузін 8» (+слухаць/+cпампаваць). Experty.by (9 снежня 2015). Праверана 2 чэрвеня 2022.
- ↑ Мнения штатных экспертов: Tonqixod «Прадмова». Experty.by. Праверана 3 красавіка 2025.
- ↑ Мнения штатных экспертов: Tonqixod «Прадмова». Experty.by. Праверана 3 красавіка 2025.
- ↑ Мнения штатных экспертов: Tonqixod «Прадмова». Experty.by. Праверана 3 красавіка 2025.
- ↑ Татьяна Замировская: Tonqixod «Прадмова» (руск.). Experty.by (11 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2018. Праверана 13 кастрычніка 2023.
