Уладзімір Лянкевіч
| Уладзімір Лянкевіч | |
|---|---|
| Уладзь Лянкевіч на ўручэнні Прэміі Цёткі 6 красавіка 2019 года | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 29 мая 1987 (38 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | музыкант, паэт, перакладчык |
| Мова твораў | беларуская |
| Прэміі | |
Уладзь Лянкевіч, поўнае імя Уладзімір Лянкевіч (нар. 29 мая 1987, Мінск) — беларускі паэт і перакладчык, вакаліст, аўтар тэкстаў і музыка гуртоў «TonqiXod»[1], «luty sakavik» і «Syndrom Samazvanca»[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская філалогія» (2009), магістратуру (2010) і аспірантуру пры ім (2013). У 2005—2008 гадах быў навучэнцам Беларускага калегіюма па спецыяльнасці «Філасофія. Літаратура».
Член рэдакцыі інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». З 2014 года — куратар «Беларускага літаратурнага радыё» (Litradio)[3]. Былы сябра і намеснік старшыні (2017—2019) Беларускага ПЭН-цэнтра[4]. У 2020 годзе падчас пратэстных акцый двойчы затрыманы[5]: першы раз быў у зняволенні 6 дзён, другі — 15 дзён[6].
У шлюбе з перакладчыцай і рэдактаркай Аленай Пятровіч[7].
Літаратурная творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар паэтычнага зборніка «70% вады»[8], за які ўзнагароджаны прэміяй «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Паэзія» (2014)[9]. Публікуецца ў калектыўных зборніках і часопісах, у тым ліку ў «Дзеяслове». Вершы Уладзіміра Лянкевіча перакладзены на ўкраінскую[10], англійскую[11],[12], шведскую[13], італьянскую[14] і рускую[15] мовы.
Перакладае паэзію і прозу з французскай, англійскай, польскай, украінскай і рускай моў. Сярод перакладаў з англійскай мовы на беларускую — казачная аповесць «Пітэр Пэн» Джэймса Мэцью Бары і паэзія Уільяма Блэйка, з польскай (разам з Аленай Пятровіч) — раман «Зімоўка» Дамінікі Словік[16], з рускай — паэзія Уладзіміра Маякоўскага[17]. На беларускую і рускую мовы таксама рабіў пераклады песняў вядомых выканаўцаў для музычнага праекта «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2».
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- Фіналіст конкурсаў Беларускага ПЭН-Цэнтра імя Франчэска Петраркі (2004), Карласа Шэрмана (2009), Чэслава Мілаша (2011).
- Лаўрэат прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Паэзія» (2014).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паэзія
[правіць | правіць зыходнік]- Лянкевіч, У. 70 % вады: [вершы] / Уладзь Лянкевіч. Мінск: Кнігазбор, 2013. 52 с. ISBN 978-985-7089-19-2
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Бары, Дж. М. Пітэр Пэн: [казачная аповесць] / Джэймс Мэцью Бары; перакл. з англ. У. Лянкевіч; ілюстрацыі К. Дубовік. Мінск: Кнігазбор, 2017. 188 с. ISBN 978-985-7180-55-4
- Блэйк, У. Выбранае: пераклад з англійскай / Уільям Блэйк. Мінск: Зміцер Колас, 2019. 85 с. (Серыя «Паэты планеты»). ISBN 978-985-230046-9
- Маякоўскі, У. Паэзія / Уладзімір Маякоўскі; перакл. з руск. Р. Лынькоў, Т. Кляшторны, М. Багун, Р. Барадулін, А. Хадановіч, У. Лянкевіч, В. Рыжкоў). Мінск: Зміцер Колас, 2019. 104 с. (Серыя «Паэты планеты»). ISBN 978-985-23-0055-1
- Словік, Д. Зімоўка: [раман] / Дамініка Словік; пераклад з польскай Уладзіміра Лянкевіча, Алены Пятровіч. Мінск: А. М. Янушкевіч, 2021. 572 с. ISBN 978-985-7283-02-6
Укладанне і рэдагаванне
[правіць | правіць зыходнік]- Ханін, C. Уключаючы рэшту: [зборнік вершаў] / Сямён Ханін; рэд. У. Лянкевіч, А. Хадановіч. Вільнюс: Логвінаў, 2020. 101 с. ISBN 978-609-8213-92-8
- Казкі Рузалі Асьмак: запісаныя Адамам Багдановічам / [укладальнік А. Ф. Брыль; рэд. У. Лянкевіч]. Мінск: А. М. Янушкевіч, 2021. 70, [1] с. ISBN 978-985-7210-58-9
Музычная творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з заснавальнікаў, вакаліст і музыка (гітара, бас, клавішы) гуртоў «TonqiXod», «luty sakavik» і «Syndrom Samazvanca». Уладзь Лянкевіч — аўтар усіх тэкстаў гэтых гуртоў, акрамя альбома «Radyjo Niamiha» (2023), у якім музыкі «Syndrom Samazvanca» пераспявалі класіку беларускага року 90-х гадоў[18]. Гродзенскі гурт «Tłusta Łusta» запісаў песню «Modnaja Žančyna» на верш Лянкевіча[19].
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]TonqiXod
[правіць | правіць зыходнік]- Pradmova (2014)
- Kolier Jakoha Niama (2017)
luty sakavik
[правіць | правіць зыходнік]- Soram (2019)
- Bol Jon Moj (2020)
Syndrom Samazvanca
[правіць | правіць зыходнік]- Sonk (2022)
- Vostraŭ skarhaŭ (2023)
- Radyjo Niamiha (2023)
- Mahajba (2025)
Зноскі
- ↑ Уладзь Лянкевіч як ляндшафтны дызайнэр беларускай прасторы. Tuzin.fm (14 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 6 снежня 2020.
- ↑ Syndrom Samazvanca. bandcamp.com (12 лістапада 2025). Праверана 28 красавіка 2025.
- ↑ Белорусское литературное радио обновило дизайн сайта. Наша Ніва (16 лютага 2015). Праверана 6 снежня 2020.
- ↑ Адбыўся агульны сход Беларускага ПЭН-цэнтра. penbelarus.org (17 лістапада 2017). Праверана 30 красавіка 2025.
- ↑ Задержан поэт Влад Ленкевич. Наша Ніва (6 снежня 2014). Праверана 6 снежня 2020.
- ↑ Каляднае зацішша – час сабрацца з новымі сіламі, каб працягваць творчы супраціў. Выпуск 12. penbelarus.org (29 снежня 2020). Праверана 30 снежня 2020.
- ↑ Будзьма беларусамі!» Асцярожна, магчымае «Арэхападзенне»(недаступная спасылка). budzma.org. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2021. Праверана 31 студзеня 2025.
- ↑ Лянкевіч, У. 70 % вады: [вершы](недаступная спасылка). issuu.com. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2023. Праверана 30 красавіка 2025.
- ↑ Премия «Дебют». penbelarus.org. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2019. Праверана 6 снежня 2020.
- ↑ Вірші Уладзя Лянкєвіча в перекладах Лесика Панасюка. litcentr.in.ua. Праверана 30 красавіка 2025.
- ↑ Prison Poems. penopp.org. Праверана 30 красавіка 2025.
- ↑ From Fall 2020 Poems. online.fliphtml5.com. Праверана 30 красавіка 2025.
- ↑ Fängelsedikter. penopp.org. Праверана 30 красавіка 2025.
- ↑ Il mondo è finito e noi invece no. Antologia di poesia bielorussa del XXI secolo. iris.unica.it. Праверана 30 красавіка 2025.
- ↑ Уладзь Лянкевич. textonly.ru. Праверана 30 красавіка 2025.
- ↑ The Belarusian edition of Dominika Słowik’s «Zimowla» with the support of the Book Institute(недаступная спасылка). booksfrompoland.pl. Праверана 30 красавіка 2025.
- ↑ Маякоўскі, У. Паэзія. belbib.com. Праверана 30 красавіка 2025.
- ↑ Гурт Syndrom Samazvanca пераспяваў Анемпадыстава, Аксёнцава, Глобуса і Сыса. bellit.info. Праверана 3 мая 2025.
- ↑ Гурт Tłusta Łusta падрыхтаваў альбом-красовер (+песня). experty.by. Праверана 3 мая 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вершы Уладзя Лянкевіч на сайце Litradio
- Размова з Улядзіславам Лянкевічам: «Чаму віленскія «Філаматы» з пачатку ХІХ ст. натхняюць сучаснага беларуса?»
- Улядзь Лянкевіч у падкасце «Каля літаратуры»: «Калі (не) піша Уладзь Лянкевіч? | Уладзь Лянкевіч. Адкуль бяруцца кнігі»
- Уладзь Лянкевіч пра творчасць у эміграцыі, праект Filamaty, адвечны шлях беларускай культуры
- Уладзь Лянкевіч у праграме «Кантэкст»
- Уладзь Лянкевіч у праграме «Дыялогі пра культуру»
- Syndrom Samazvanca на YouTube
- Syndrom Samazvanca на Facebook
- Syndrom Samazvanca на Spotify
- Нарадзіліся 29 мая
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Выпускнікі Беларускага Калегіюма
- Лаўрэаты прэміі «Дэбют»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Члены ПЭН-клуба
- Беларускамоўныя паэты
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі з англійскай мовы
- Перакладчыкі з польскай мовы
- Перакладчыкі з французскай мовы
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
- Спевакі і спявачкі Беларусі