Pro дызайн
Выгляд
| «Pro дызайн» | |
|---|---|
| Вокладка першага нумару выдання «Pro-дызайн» | |
| Тып | часопіс |
| Заснавана | 2000 |
| Мова | руская |
Pro дызайн (руск.: PRO дизайн) — вытворча-практычнае ілюстраванае выданне Беларускага саюза дызайнераў, дзе асвятляліся падзеі са свету дызайну, публікаваліся аналітычныя артыкулы па прафесійных, адукацыйных і юрыдычных аспектах дзейнасці, звязанай з дызайнам.
Выходзіла як альманах да трох выпускаў у год. Было выдадзена 18 нумароў, ёмістасцю да 84 старонак, накладам 1000—1200 асобнікаў. Альманах меў рубрыкацыю, рэкламныя старонкі, змяшчаў актуальныя навіны. Кожны выпуск меў індывідуальную вокладку і арыгінальную вёрстку.
Аўтары-складальнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзмітрый Сурскі
- Аляксандр Рымкевіч
- Уладзімір Голубеў
- Ігар Духан
- Леніна Міронава
- Міхаіл Баразна
- Алег Чарнышоў
- Павел Семчанка
- Таццяна Бембель і іншыя.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2000 — Рэспубліканскі конкурс «Мастацтва кнігі» (Беларусь) — лепшае выданне.
- 2004 — Міжнародны конкурс дызайну перыядычных выданняў «Хімера» (Варшава) — лепшае выданне[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.pro-design.by/ Архівавана 25 красавіка 2016.
- Chimera 2004: Grand Prix dla Przekroju, nagrody dla 2+3D
- https://www.unid.by/about-union/history Архівавана 16 лютага 2023.
- https://3dproject.by/n24884-tseremoniya-nagrazhdeniya-pobeditelej.html Архівавана 16 лютага 2023.