Вязавік трохлісты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ptelea trifoliata)
Вязавік трохлісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ptelea trifoliata L., Sp. Pl. 1: 118 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28992
NCBI  210336
EOL  581897
IPNI  774969-1
TPL  kew-2543462

Вязавік трохлісты[3], птэлея трохлістая (Ptelea trifoliata) — кветкавая расліна роду Вязавік (Ptelea) сямейства Рутавыя (Rutaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Прыгожы куст ці невялікае дрэўца, да 6 м вышынёй, з круглявай кронай. Маладыя парасткі апушаныя, на наступны год голыя, чырвона-бурыя, старыя галіны цёмна-бурыя. Лісце трайчатае, цёмна-зялёнае, бліскучае, доўга не ападае восенню. Кветкі дробныя, да аднаго сантыметра, зелянява-белыя, з непрыемным пахам, у шчыткападобных суквеццях да васьмі сантыметраў у папярочніку. Плады — крылаткі, падобныя на плады вяза, за што від і атрымаў адну са сваіх назваў, нярэдка амаль усю зіму захоўваюцца на галінах. Плады пры расціранні пахнуць хмелем.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Расце ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі (ад Антарыа да Фларыды і Мінесоты).

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Самыя распаўсюджаныя дэкаратыўныя формы:

  • пірамідальная (f. fastigiata);
  • залацістая (f. aurea);
  • пяцілістковая (f. pentaphylla);
  • пухнатая (f. pubescens) — з апушанымі лісточкамі. На жаль, гэтыя формы не вельмі цягавітыя і пакутуюць ад зімовых маразоў.

Даволі марозаўстойлівая расліна, непатрабавальная да глебы, можа пераносіць невялікую засоленасць. Засухаўстойлівая і мірыцца з умовамі горада. На поўдні аддае перавагу лёгкаму зацяненню. У больш паўночных раёнах пажаданы сонечны цёплы ўчастак.

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца ў адзіночных і групавых пасадках, як падлесак пад дрэвамі з ажурнай кронай. Свежае лісце і маладую кару выкарыстоўваюць у медыцыне, плады — у піваварстве як заменнікі хмелю.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]