Вяз, лём (Ulmus) — род лістападных дрэў, радзей кустоў сямейства вязавых.
Дрэвы вышынёй да 40 м. Крона шырокацыліндрычная, густая. Лісце нераўнабокае, зубчастае. Кветкі непрыкметныя, у каташках. Плод — крылаты арэшак.
На Беларусі ў дзікай прыродзе 4 віды:[3] вяз гладкі (Ulmus laevis), Бераст ці Вяз коркавы (Ulmus minor), Ulmus pumila і вяз шурпаты (Ulmus scabra) (у Брэсцкай, Гомельскай абласцях); растуць у шыракалістых і мяшаных лясах, асабліва ў поймах рэк. Цвітуць у красавіку-маі. Некалькі відаў інтрадукаваны, з іх вяз прысадзісты вырошчваецца як дэкаратыўная расліна ў садах і парках.
Вяз — каштоўная лясная парода, выкарыстоўваецца на пасадкі ў парках, на жывыя агароджы. Драўніна прыдатная для вырабу мэблі.
Зноскі